1. (в одно место) снести́; (тяжёлые предметы — ещё) стаска́ть, стащи́ть;
2. (одежду и т.п.) износи́ть, сноси́ть; истрепа́ть;
◊ не з. галавы́ — (каму) не сноси́ть головы́ (кому)
знасі́цьIIсов. (туда и обратно) снести́;
з. дзіця́ ў дзіця́чысад — снести́ ребёнка в де́тский сад
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
УВА́РАВІЧЫ,
гарадскі пасёлак у Буда-Кашалёўскім р-не Гомельскай вобл., на р. Уза (прыток р. Сож). За 21 км на ПдУ ад Буда-Кашалёва, 27 км ад Гомеля, 8 км ад чыг. ст. Уза на лініі Гомель—Жлобін; аўтадарогамі злучаны з Гомелем і Буда-Кашалёвам. 2,8 тыс.ж. (2002). Цэнтр эксперым. базы «Уваравічы» Гомельскай абл.с.-г. доследнай станцыі. Працуюць: камбінат буд. матэрыялаў, аўтапарк, камбінат быт. абслугоўвання, сярэдняя і муз. школы, дзіцячысад, дзіцячы Дом творчасці, Дом культуры, 2 б-кі, бальніца, аптэка. Брацкая магіла сав. воінаў і партызана, магіла ахвяр фашызму. Каля гар. пасёлка археал. помнік Уваравічы.
У пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаюцца ў 1483. У канцы 15 — пач. 16 ст. ў Чарнігава-Старадубскім княстве, уладанне кн. Мажайскіх. У час вайны Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 1534—37 пацярпелі ад ваен. дзеянняў. З 1566 у Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. Паводле інвентара 1640 Гомельскага староства сяло, 11 дымоў. З 1772 у Рас. імперыі, мястэчка. З 1773 у Гомельскай вол. Рагачоўскай правінцыі, з 1777 у Беліцкім пав. Магілёўскай губ. У 1825 засн. гарбарнае прадпрыемства, млын. З 1852 мястэчка Гомельскага пав. Магілёўскай губ. У 1858—935 ж. У 1861 адкрыта нар. вучылішча. У 1875 пабудавана мураваная правасл. царква Раства Багародзіцы, у 1876 засн. крупадзёрнае прадпрыемства. У 1880—902 ж., 165 двароў; 2 цагельныя прадпрыемствы, бровар, 4 ветраныя млыны, 8 крам, правасл. царква, 2 яўр. малітоўныя дамы. У пач. 20 ст. належалі Ліпінскім і Уваравіцкай сельскай грамадзе. У 1909—2372 ж., 314 двароў. З 1919 у Гомельскай губ. РСФСР, цэнтр воласці. З 8.12.1926 у БССР, цэнтр Уваравіцкага раёна Гомельскай акр., з 1938 у Гомельскай вобл. У 1926—2391 ж., 519 двароў. З 27.9.1938 гар. пасёлак. З 17.4.1962 у Буда-Кашалёўскім р-не.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРАНЁНЫ,
вёска ў Іўеўскім р-не Гродзенскай вобл., на аўтадарозе Ашмяны—Ліда. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 29 км на ПнЗ ад г.п. Іўе, 150 км ад Гродна, 19 км ад чыг. ст. Гаўя. 1500 ж., 478 двароў (1996).
У 15—16 ст. вядомы як Геранёны Мураваныя. З 1433 двор Гаштольдаў. На мяжы 15—16 ст. пабудаваны Геранёнскі замак, у 1519 — Геранёнскі Мікалаеўскі касцёл. З 1520 мястэчка Ашмянскага пав. Віленскага ваяв. З 16 ст. ўласнасць вял. князёў ВКЛ. У 17—18 ст. цэнтр староства. У 1-й пал. 18 ст. рэзідэнцыя віленскіх піяраў, пры якой у 1730—38 дзейнічала школа. Пры каралю Аўгусце III (1733—63) атрымалі магдэбургскае права (паводле інш. крыніц, у 1630-я г.), мелі герб. З 1795 у Рас. імперыі, у Ашмянскім пав. Уласнасць Корвін-Мілеўскіх. У пач. 20 ст. 316 ж. З 1922 у складзе Польшчы, у Ашмянскім пав. З 1939 у БССР, у Іўеўскім р-не, з 1940 цэнтр сельсавета. У 1963—79 у Жылёўскім с/с. У 1970 — 397 жыхароў.
Сярэдняя і муз. школы, дзіцячысад, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнікі архітэктуры — Мікалаеўскі касцёл, руіны замка (15—16 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗА́РЫЧЫ,
гарадскі пасёлак у Беларусі, у Калінкавіцкім р-не Гомельскай вобл., на левым беразе р. Віша. Цэнтр пасялковага Савета і саўгаса «Азарычы». За 42 км на Пн ад Калінкавіч, 22 км ад чыг. ст. Халоднікі на лініі Жлобін — Калінкавічы, на аўтадарозе Калінкавічы — Бабруйск. 1,7 тыс.ж. (1995).
У сярэдзіне 16 ст. вёска ў Мазырскім пав.ВКЛ. З 1786 у Азарычах праводзіліся 2 кірмашы на год. З 1793 у складзе Рас. імперыі. З канца 19 ст. мястэчка, цэнтр Бабруйскага пав. У 1878 — 900 ж. У 1924—31 цэнтр сельсавета і раёна, у 1931—35 цэнтр сельсавета Мазырскага р-на, у 1935—60 — Даманавіцкага р-на і Азарыцкага сельсавета. З 1938 вёска. У Вял.Айч. вайну ў сак. 1944 ням.-фаш. захопнікі стварылі паблізу Азарыч Азарыцкі лагеры смерці. З 1959 гар. пасёлак. З 1960 у Калінкавіцкім р-не.
Сепаратарнае аддз. Мазырскага малочнага з-да, участкі Калінкавіцкага лясгаса і лясніцтва, хлебапякарня, геафіз. экспедыцыя. Сярэдняя школа, дапаможная школа-інтэрнат. Дом культуры, 2 б-кі, бальніца, аптэка, дзіцячысад-яслі, аддз. сувязі, кафэ. Брацкая магіла і брацкія могілкі сав. воінаў і партызан. Мемарыяльны комплекс вязням Азарыцкіх лагераў смерці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РОСЬ,
гарадскі пасёлак у Ваўкавыскім р-не Гродзенскай вобл., на р. Рось, чыг. ст. на лініі Ваўкавыск—Масты; на аўтадарозе Ваўкавыск—Гродна. За 15 км ад г. Ваўкавыск, 85 км ад Гродна. 6,6 тыс.ж. (2000).
У ВКЛ вядома з 16 ст. як мястэчка Ваўкавыскага пав. Навагрудскага ваяв. Побач знаходзіўся маёнтак Хадкевічаў, таму другая назва Р. — Падросль. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Слонімскай, Літоўскай, з 1801 у Гродзенскай губ., цэнтр Роскай воласці Ваўкавыскага пав. У канцы 19 ст. больш за 700 ж., школа, 2 шавецкія майстэрні, шкіпінарны з-д, вадзяны млын, ваўначоска, 4 крамы. З пабудовай у 1886 Баранавіцка-Беластоцкай чыгункі Р. — чыг. станцыя. У 1921—39 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Ваўкавыскага пав. Беластоцкага ваяв. З 1939 у БССР, з 15.1.1940 вёска Ваўкавыскага р-на Беластоцкай вобл. У Вял.Айч. вайну ням. фашысты загубілі тут 45 жыхароў. З 1944 у Гродзенскай вобл., з 30.4.1958 гар. пасёлак.
Працуюць камбікормавы з-д, дзярж. прадпрыемства «Рось», лясніцтва; 2 сярэднія школы. дзіцячая школа мастацтваў, дзіцячысад, Дом культуры, б-ка, бальніца, паліклініка, дом быту. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, магілы ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнікі архітэктуры: Троіцкі касцёл (1801), Троіцкая царква (1908).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛТА́НАЎКА,
вёска ў Дашкаўскім с/с Магілёўскага р-на. На р. Салтан. За 12 км на Пд ад Магілёва, 4 км ад чыг. ст. Чарназёмаўка. 424 ж., 134 дамы (2002). Пач. школа, дзіцячысад, клуб, магазін. Помнік рус. воінам. Салтанаўская мемарыяльная капліца. Помнікі археалогіі — стаянкі каменнага веку.
У вайну 1812 каля С. 22—23 ліп. адбылася бітва паміж 7-м пях. корпусам ген. М.М.Раеўскага (17 тыс.чал.) і франц. войскамі маршала Л.Даву (22 тыс.чал.). 20 ліп. корпус Даву захапіў Магілёў і заняў пазіцыі каля С. 2-я Зах.рус. армія ген. П.І.Баграціёна адыходзіла з Бабруйска на Магілёў, каб злучыцца з 1-й Зах.рус. арміяй ген. М.Б.Барклая дэ Толі (знаходзілася ў раёне Віцебска). Атрымаўшы загад Баграціёна вызваліць Магілёў, корпус Раеўскага 23 ліп. атакаваў французаў пад С. Калі высветлілася, што прарыў праз Магілёў немагчымы, Баграціён з арміяй пад прыкрыццём корпуса Раеўскага адышоў да Новага Быхава і пераправіўся цераз Дняпро. 24 ліп. пакінуў свае пазіцыі каля в. Дашкаўка і Раеўскі. Бітва каля С. дазволіла 2-й Зах. арміі адарвацца ад праціўніка, пераправіцца цераз Дняпро і злучыцца з 1-й Зах. арміяй каля Смаленска. Страты рускіх склалі 2548 чал. забітымі, параненымі і прапаўшымі без вестак, французаў — паводле розных падлікаў ад 3 да 5 тыс. чал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРК (ад позналац. parricus абгароджанае месца),
зямельны ўчастак з натуральнай або спец. пасаджанай расліннасцю, з дарогамі, алеямі, вадаёмамі, прызначаны для адпачынку, прагулак, гульняў. П., як і сады, ствараюцца ў гар. і сельскай мясцовасці сродкамі ландшафтнай архітэктуры і з’яўляюцца асн. элементамі азелянення і садова-паркавага мастацтва. Могуць размяшчацца ў масавай гар. забудове, у буйных лесапаркавых зонах або водна-зялёных дыяметрах, якія аб’ядноўваюць унутрыгарадскую і прыгарадную сістэмы азелянення. Бываюць малыя (да 10 га), сярэднія (10—30 га) і вял. (больш за 30 га). Паркавую кампазіцыю ствараюць масівы дрэў, алеі, адзіночныя пасадкі, жывыя агароджы, газоны, баскеты, дэкар. расліны, кветнікі і інш.Вял. значэнне мае выкарыстанне архітэктуры малых формаў. Парадным месцам П. з’яўляецца партэр.
П. былі вядомы ў Стараж. Егіпце, Грэцыі, Рыме і інш. Дэкаратыўнасцю вызначаліся П. феад. эпохі ў Японіі, Кітаі, Індыі і інш. Перыяду класіцызму характэрны рэгулярны паркфранц. тыпу з дакладнай геам. планіроўкай (П. у Версалі, Францыя, 17 ст.). Уплыў рамантызму выявіўся ў пейзажных паркахангл. тыпу, якім уласціва свабодная планіроўка тэрыторыі і маляўнічая кампазіцыя аб’ектаў (П. Стоу у Англіі, 18 ст.). У 18 ст. ствараліся палацава-паркавыя ансамблі Сан-Сусі ў г. Патсдам (Германія), Пецяргофа, Летні сад у Пецярбургу (рэгулярныя П.), пейзажныя П. ў Паўлаўску (Ленінградская вобл.), Уманскі дэндрапарк«Сафіеўка» (Украіна).
На Беларусі найб. старадаўнія П., што захаваліся, адносяцца да 18 ст. Узоры рэгулярных П. — Бачэйкаўскі парк, Дубайскі парк, П. у в. Вялікае Мажэйкава Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл. У канцы 18—19 ст. былі пашыраны пейзажныя П. (гл.Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс, Гомельскі палацава-паркавы ансамбль і інш.). У 19 ст. з’явіўся новы тып П. — грамадскі «гарадскі сад» (у Мінску, Віцебску, Магілёве і інш.). З 1920-х г. ствараюцца паркі культуры і адпачынку, дзіцячыя (імя М.Горкага ў Мінску) і спартыўныя (у Баранавічах Брэсцкай вобл.), паркі мемарыяльныя, заалагічныя (у Гродне). Гл. таксама Садова-паркавае мастацтва.
Літ.:
Антипов В.Г. Парки Белоруссии. Мн., 1975;
Косаревский И.А. Искусство паркового пейзажа. М., 1977;
Горохов В.А., Лунц Л.Б. Парки мира. М., 1985;
Федорук А.Т. Садово-парковое искусство Белоруссии. Мн., 1989.
В.Р.Анціпаў, Г.С.Ларкін.
Дзіцячыпарк імя М.Горкага ў Мінску.Парк Сан-Сусі ў г. Патсдам (Германія). 18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУРДАПЕДАГО́ГІКА (ад лац. surdus глухі + педагогіка),
галіна дэфекталогіі, якая даследуе заканамернасці і асаблівасці выхавання, навучання і карэкцыі развіцця дзяцей з парушэннем слыху (глухіх і са слабым слыхам). Цесна звязана з агульнай педагогікай, алігафрэнапедагогікай, лагапедыяй, псіхалогіяй, сурдапсіхалогіяй і інш.
Першыя выказванні пра магчымасць навучання глухіх дзяцей сустракаюцца ў творах Арыстоцеля. У 16 ст.італьян. вучоны Дж.Кардана выказаў меркаванне пра магчымасць засваення мовы з дапамогай яе пісьмовай формы. У Іспаніі рабіліся спробы навучання з выкарыстаннем дактылалогіі. У 1620 у Мадрыдзе выдадзены першы метадычны дапаможнік для навучання глухіх дзяцей «Аб прыродзе гукаў і майстэрстве навучыць глуханямога гаварыць» Х.П.Банета. Тэарэтычнымі распрацоўкамі праблем С. ў розны час займаліся І.Аман (Нідэрланды), К.Маліш, І.Фатэр (Германія), Ш.Эпе (Францыя), А.І.Дзьячкоў, С.А.Зыкаў, М.М.Лагоўскі, Ф.А. і Ф.Ф. Раў, В.І.Флеры, П.Дз.Янько і інш. (Расія).
На Беларусі даследаванні ў галіне С. вядуцца з 1960-х г. (І.М.Бобла, В.В.Дзюрыч, Т.Л.Ляшчынская). З 1970-х г. пачалі распрацоўвацца развіццёвыя тэхналогіі (Т.І.Абухава, Т.А.Грыгор’ева, С.Ф.Лявяш), з 1990-х г. — праблемы выкарыстання жэставага маўлення (Грыгор’ева, Л.С.Дзімскіс, І.К.Фамянок) і інш. Першае вучылішча для глухіх дзяцей адкрыта ў Мінску ў 1888. У 1896 І.В.Васютовіч заснаваў вучылішча ў Віцебску. Існавалі яны на дабрачынныя сродкі. У 1925 у Мсціславе пачаў працаваць т.зв. Ін-т глуханямых (пасля пераўтвораны ў школу), куды былі пераведзены навучэнцы з Мінскага і Віцебскага вучылішчаў. Выкладалі ў іх пераважна выпускнікі навуч. устаноў Масквы і Пецярбурга. У дзярж. сістэме спец. адукацыі Рэспублікі Беларусь для дзяцей з парушэннямі слыху дзейнічаюць Рэсп. цэнтр рэабілітацыі дзяцей дашкольнага ўзросту з парушэннямі слыху ў Мінску, дашкольныя аддзяленні ў Віцебску і Пінску, дзіцячысад у Гомелі, групы ў дзіцячых садах у Брэсце, Гродне, Магілёве, Мазыры, дзіцячы дом у Бабруйску, школы ў Ашмянах, Бабруйску, Віцебску, Гарадзеі, Гомелі, Гродне, Ждановічах, Кобрыне, Мінску, Мсціславе, Пінску, Поразаве, Рэчыцы; існуюць інтэграваныя класы для дзяцей з парушэннем слыху (школа № 91, г. Мінск), класы з інтэграваным навучаннем у агульнаадук. школах і інш. (гл.Беларускае таварыства глухіх). Практыкуецца таксама індывідуальнае навучанне. Сурдапедагогаў рыхтуе Бел.пед.ун-т.
Літ.:
Выхаванне дзяцей з парушаным слыхам. Мн., 1996;
Григорьева Т.А. Развивающее обучение детей с нарушенным слухом. Мн., 2000;
Обухова Т.И. Основы дошкольной сурдопедагогики. Мн., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕЛЬСКІЯ ГІМНА́ЗІІ.
Існавалі ў 1866—1918. Падпарадкоўваліся Віленскай навучальнай акрузе. Гомельская мужчынская гімназіязасн. ў 1866 на базе 3-класнага вучылішча як 4-класная прагімназія, з 1877 — 6-класная. У 1897 пераўтворана ў поўную 8-класную гімназію з падрыхтоўчым класам (1—4-ы класы паралельныя). Утрымлівалася за кошт дзярж. сродкаў і платы за навучанне. Вучыліся пераважна дзеці мяшчан, дваран, чыноўнікаў і заможных сялян. У 1909 — каля 30 выкладчыкаў, 471 навучэнец. Гомельская жаночая гімназія, засн. 1.7.1882 на базе жан. пансіёна як 4-класная прагімназія, у 1897—99 адчынены 5—7-ы класы, у 1909 — 8-ы пед. (з вер. 1917 агульнаадук. клас). Мела падрыхтоўчы і паралельныя класы. Утрымлівалася за кошт платы за навучанне, сродкаў дзярж., гар. бюджэту, т-ва дапамогі бедным навучэнкам, заможных асоб. На 1.1.1917 было 19 класаў, каля 30 выкладчыкаў, 885 вучаніц. Прыватная жаночая гімназія В.А.Копіш, адкрыта ў 1907 як 4-класная прагімназія, з 2.8.4.1908 — 7-класная гімназія. У 1911 — 23 выкладчыкі, 349 вучаніц. Прыватная яўрэйская мужчынская гімназія А.Е.Ратнера, адкрыта ў 1907 у складзе 8 класаў. У 1911 — 27 выкладчыкаў, 255 навучэнцаў. Прыватная жаночая навучальная ўстанова Л.С.Абалонскай (з правамі гімназіі), засн. ў 1915 як 7-класная, потым адкрыты 8-ы клас. Прыватная жаночая прагімназія М.А.Табалевіч-Федароўскай, засн. Ў 1908 як жаночае вучылішча, у 1911 пераўтворана ў 7-класную прагімназію. Выкладаліся тэорыя і практыка замежных моў, гімнастыка і танцы. Гімназія мела дзіцячысад. Працавалі таксама жаночыя яўр. прагімназіі М.А.Эльяшава і А.Я.Сыркінай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У́ЛА,
гарадскі пасёлак у Бешанковіцкім р-не Віцебскай вобл., прыстань на р.Зах. Дзвіна пры ўпадзенні р. Ула. За 27 км на ПнЗ ад Бешанковіч, 80 км ад Віцебска, 17 км ад чыг. ст. Лоўжа на лініі Віцебск—Полацк; аўтадарогамі злучана з Бешанковічамі, Лепелем, Ушачамі. 1,2 тыс.ж. (2002).
Вядома з 14 ст. ў Полацкім княстве, з 16 ст. мястэчка ў Полацкім ваяводствеВКЛ. Належала Кішкам, потым Жабам. У Інфлянцкую вайну 1558—82 паводле загаду Івана IV Грознага пабудаваны Ульскі замак. 6.1.1564 пад У. адбылася Ульская бітва 1564. У 1577 атрымала магдэбургскае права і герб: у чырв. полі замак з вежай пасярэдзіне. У 16—18 ст. належала кн. Быстрыцкім, Лукомскім, Ржэцкім, Патоцкім, Рэутам, А.Д.Меншыкаву Паводле інвентара 1764, у горадзе да 600 ж., 187 двароў Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) У. ў складзе Рас. імперыі. гандл. мястэчка, цэнтр воласці Лепельскага пав., прыстань, 2 гарбарныя і піваварны з-ды, млын, школа. У канцы 19 ст. каля 2,5 тыс.ж., больш за 200 дамоў, царква, касцёл, 48 крам. У 1924—31, 1946—56 цэнтр Ульскага раёна. З 1938 гар. пасёлак. З ліп. 1941 да 26.6.1944 акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1931—46 і з 1956 у Бешанковіцкім р-не.
Працуюць хлебапякарня, сярэдняя школа, прафес.-тэхн. вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі, дзіцячысад, Дом культуры, 2 б-кі, бальніца, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, магіла ахвяр фашызму. Помнік сав. воінам і землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.