Трасо́тнік ‘месца на двары, дзе сякуць дровы’ (брасл., віл., чэрв., Сл. ПЗБ). Варыянт да трасочнік ‘тс’ (гл. траскоўнік), магчыма, у выніку ўплыву дрывотнік ‘дрывотня’, што да дравато́нь ‘месца, дзе ляжаць дровы’ (Юрч.) < *drьvotonъ (ЭССЯ, 5, 143; гл. дровы і цяць, тнуць1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ако́сак, ‑ска, м.

Старая, з вузкім, зрэзаным палатном каса. На двары, чутно, Васілька клепле касу. Яму Маня знайшла недзе акосак, каб хапіла сілы пацягнуць яго на Васільковы дванаццаць гадоў. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

макрэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; незак.

Станавіцца мокрым, вільготным. Дождж усё капаў і капаў рэдкімі кроплямі, ад якіх макрэў твар. Быкаў. Пад нагамі ў двары макрэла жоўтае лісце з яблыні. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падво́рак, ‑рка, м.

Разм. Двор каля хаты, дома. Дарожка жоўценькая пралягла Цераз падворак — з вуліцы да ганку. Гілевіч. Падыходзячы ўжо да высокай брамы падворка, хлапец ўчуў незнаёмую гамонку ў двары. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

улу́каткі, прысл.

Абл. Зігзагам. [Камяк] круціўся ў паветры, ляцеў не па прамой, а неяк улукаткі, як падае ліст з дрэва пры ціхай пагодзе. Дамашэвіч. Абмінаючы лужыны, хлапчук бег улукаткі па двары. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыпада́ць, ‑ае; зак.

Выпасці адкуль‑н. — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх. Шыбы павыпадалі, як разрываліся ў садзе снарады. Галавач. Вараняняты павыпадалі з гнёздаў, некаторыя забіліся, а некаторыя скачуць па двары. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыдво́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які знаходзіцца на службе пры двары манарха. Прыдворная знаць. Прыдворны паэт.

2. у знач. наз. прыдво́рны, ‑ага, м.; прыдво́рная, ‑ай, ж. Асоба, якая ўваходзіць у штат двара манарха.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тапо́рык, ‑а, м.

Разм. Памянш. да тапор; невялікі тапор. Яшчэ з далёкае пары Мне пах знаёмы на дрывотні Смаловых трэсак і кары, І я на бацькаўскім двары — Ужо з тапорыкам работнік. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нацерушы́цца, ‑цярушыцца; зак.

1. Насыпацца, высыпацца. [Андрэй] хадзіў па двары, зграбаў.. сена, што нацерушылася з вазоў, падбіраў палянякі дроў. Чарнышэвіч.

2. безас. Напалаць у якой‑н. колькасці (пра дробны снег). Нацерушылася снегу за ноч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рыжу́ля, ‑і, ж.

Разм. Тое, што і рыжуха. Камендант чамусьці не любіць коз. Ён з першага ж дня загадаў, каб казы не было на двары, і Аннушка адвяла сваю рыжулю на сяло. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)