заручы́цца 1, ‑ручуся, ‑ручышся, ‑ручыцца; зак., чым.

Загадзя забяспечыць сабе чыю‑н. падтрымку, дапамогу, згоду і пад. Сёмка заручыўся згодаю аднаго рамізніка, а сам з Рыгорам пайшоў на станцыю. Гартны.

заручы́цца 2, ‑ручуся, ‑ручышся, ‑рушыцца; зак., з кім і без дап.

Дамовіцца аб шлюбе, назвацца жаніхом і нявестай. — Спраўляй, хлопец засмучаны, з дзяўчынат заручыны, Спраўляй!.. Яна заручыцца, Спраўляй! Куляшоў. [Фельчарка] расказала мне, што ўвосень вось гэтага года заручылася з хлопцам, які жыве там, на сваёй і яе радзіме. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыгавары́ць, ‑вару, ‑ворыш, ‑верыць; зак., каго-што.

1. Вынесці прыгавор, назначыць якое‑н. пакаранне. Прыгаварыць да расстрэлу. □ Марціна судзілі ў лютым. Прыгаварылі да сямі гадоў пазбаўлення волі. Чарнышэвіч.

2. з інф. Разм. Рашыць, вырашыць.

3. Разм. Дамовіцца з кім‑н. аб чым‑н.; угаварыць каго‑н. зрабіць што‑н. Галена дзве гадзіны стаяла на вялікай дарозе, кіламетраў за два ад Пераброддзя. І такі прыгаварыла падарожнага шафёра, што якраз гнаў машыну яшчэ далей за Перавоз. Чорны.

4. Уст. Прываражыць, прывярнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Überinkommen n -s, -пагадне́нне, дамо́ўленасць;

mit j-m ine Überinkunft [ein Überinkommen] trffen* дамо́віцца з кім-н., прыйсці́ да пагадне́ння з кім-н.

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Überinkunft f -, -künfte пагадне́нне, дамо́ўленасць;

mit j-m ine Überinkunft [ein Überinkommen] trffen* дамо́віцца з кім-н., прыйсці́ да пагадне́ння з кім-н.

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ubić

зак.

1. утрамбаваць; укачаць;

ubić drogę — укачаць дарогу;

2. збіць;

ubić śmietanę — збіць смятану;

ubić interes разм. згаварыцца, дамовіцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Rendezvous [rãdevu:] n -s, -s сустрэ́ча, спатка́нне (ва ўмоўленым месцы);

sich (D) mit j-m ein ~ gben* дамо́віцца з кім-н. аб сустрэ́чы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

spotkanie

н. сустрэча, спатканне;

wyjść na spotkanie — выйсці насустрач;

umówić się na spotkanie — дамовіцца аб сустрэчы;

spotkanie w interesach — дзелавая сустрэча

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

паразуме́цца (дамовіцца) sich verbreden, überinkommen* vi (s) (аб чым-н. auf A); (узгадняць) verinbaren vt (з кім-н. mit D); (згаварыцца) sich verständigen (аб чым-н. über A); (пагадзіцца) sich inigen (аб чым-н. auf, über A)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

зню́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Пазнаць адзін аднаго па нюху (пра сабак).

2. перан. Разм. неадабр. Зблізіцца, уступіць у тайную змову для сумесных дзеянняў; дамовіцца. Малашкін знюхаўся з Кляновічам, і яны абодва хочуць падарваць аўтарытэт першага намесніка. Пестрак. — Бандыт і ёсць, калі знюхаўся з кулаччом, — смела сказаў стары. Бажко. // Уступіць у любоўную сувязь. Міхалка з горам на душы расказаў гісторыю сваёй дачкі, якая вучылася на зубнога доктара, але знюхалася з нейкім прайдзісветам, быццам пажаніліся, потым ён пакінуў яе з маленькім дзіцем, і хоць кукуй зараз бацька. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

згавары́цца, ‑варуся, ‑ворышся, ‑верыцца; зак.

1. Дамовіцца адносна якіх‑н. дзеянняў; дагаварыцца. — Мы згаварыліся, — сказала адна [таварышка], — прыйсці пазней, чым казалі табе, каб ты мела час адпачыць. Чорны. — Мы свой «фэст» наладзім, — казаў Сцёпка, бо моладзь згаварылася пусціць канал якраз у гэты дзень, калі збярэцца народ каля «святога» калодзежа. Колас.

2. Дасягнуць узаемнага разумення, дагаднення. Калі эшалон даў гудок адпраўлення, я ўскочыў у тармазную будку і лёгка згаварыўся з вартавым, які хадзіў па платформе. Навуменка. — З табой мы ўсё роўна не згаворымся. Ідзі ты, Канькоў, лепей у кантору, ды баб агітуй. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)