палітычная арг-цыя неанародніцкага кірунку ў 1899—1902. Узнікла ў Мінску на базе нарадавольскіх гурткоў па ініцыятыве Я.А.Гальперына і Л.М.Радзівонавай-Клячко пры ўдзеле К.К.Брэшка-Брашкоўскай і Р.А.Гершуні. Сац. склад — рабочыя, рамеснікі і навучэнцы, у т. л. шмат яўр. моладзі. Аб’ядноўвала каля 40 рабочых гурткоў (каля 200 удзельнікаў); акрамя Мінска парт. групы дзейнічалі ў Дзвінску, Беластоку, Пецярбургу, Екацярынаславе, Жытоміры, Бярдзічаве. Мінская група ў пач. 1900 налічвала 60 чал. Праграмны дакумент — падп. брашура «Свабода» (Мінск, 1900). Гал. мэта — пабудова ў Расіі сацыялізму. Меркавалася шляхам тэрору супраць прадстаўнікоў улады дамагчыся спачатку ліберальнай, а потым рабочай канстытуцыі. Значную ч. дзейнасці РППВР складала прапагандысцкая работа сярод моладзі, інтэлігенцыі, рабочых і салдат шляхам стварэння гурткоў асветы і бібліятэк. Партыя мела некалькі падп. друкарань. У крас. 1900 паліцыя разграміла Мінскую групу РППВР. Уцалелыя гурткі ў 1902 далучыліся да сацыялістаў-рэвалюцыянераў.
Літ.:
Бригадин П.И. Эсеры в Беларуси (конец XIX в. — февраль 1917 г.). Мн., 1994.
2. Стварыць, зрабіць, выказаць што‑н. з вялікімі намаганнямі. Вымучыць верш, усмешку, слова.
3. Знясіліць; змардаваць. [Крысціне] смяртэльна надакучылі і дарэшты вымучылі яе ўсе бязмэтныя пошукі.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́таргаваць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак., што.
1. Атрымаць у выніку продажу; зарабіць гандлем. Старыя каравыя яблыні ўжо слаба родзяць, але пан Антось ухітраецца вытаргаваць за сад добрыя грошы.Бажко.
2. Дабіцца, дамагчыся ўступкі ў час торгу. Беручы ад Стафанковіча грошы, [фельчар] вытаргаваў набаўку.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́йграць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1.што і без дап. Набыць што‑н. у выніку розыгрышу латарэі, перамагчы ў азартнай гульні. Выйграць сто рублёў па аблігацыі. □ Аднойчы гуляў пан у карты і выйграў у суседняга пана маёнтак.Якімовіч.Была спакуса выйграць, ..асабліва калі хто браў «дзевяты вал».Колас.
2.без дап.Дамагчыся перамогі, узяць верх; перамагчы. Выйграць бой. Каманда выйграла ў спаборніцтвах. □ Мужчыны былі ашаломлены сілай удару немцаў, але не гублялі галавы, яны былі ўпэўнены, што немцы вайны не выйграюць.Гурскі.
3.Дамагчыся поспеху. Выйграць у чыіх-небудзь вачах.
•••
Выйграць час — сэканоміць час або выгадаць больш часу для ажыццяўлення чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
навяза́цца, ‑вяжуся, ‑вяжашся, ‑вяжацца;
Разм.
1. Напрасіцца; дамагчыся свайго назойлівымі просьбамі. Навязацца ў госці. Навязацца з прапановай. Навязацца ў кампанію.
2.(1і2ас.неўжыв.); перан. Пачаць неадчэпна мучыць, не даваць спакою. І на Міхася жаль нахлынуў І нейкі смутак навязаўся.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАЎЛІКО́ЎСКІ (Pawlikowski) Юзаф (19.3.1767, в. Розпжа Лодзінскага ваяв., Польшча — 1829),
польскі публіцыст, паліт. дзеяч. Вывучаў права ў Ягелонскім ун-це (Кракаў), дзе належаў да Саюза філантропаў. Працаваў адвакатам. Выступаў супраць Таргавіцкай канфедэрацыі. Адзін з гал. арганізатараў паўстання 1794. Пасля разгрому паўстання эмігрыраваў у Бельгію, потым у Францыю, дзе 22.8.1795 падпісаў акт пра стварэнне радыкальнай эмігранцкай арг-цыі Польская дэпутацыя. У 1799—1800 сакратар і дарадчык А.Т.Касцюшкі. Пазней жыў у Варшаве, з 1821 чл. тайнага Нац.патрыят.т-ва. У 1826 арыштаваны, памёр у зняволенні. У першай публіцыст. працы «Пра польскіх прыгонных», выдадзенай ананімна ў 1788, выказваў фізіякратычныя погляды радыкалаў, якія патрабавалі адмены прыгону, асабістай незалежнасці і правоў для сялян. У трактаце «Палітычныя думкі для Польшчы» (1789) сфармуляваў філас. праграму нар. манархіі. Пад кіраўніцтвам Касцюшкі напісаў працу «Ці могуць палякі дамагчыся незалежнасці?» (1800), у якой патрабаваў спалучэння нац.-вызв. барацьбы з барацьбой за грамадскі прагрэс. Аўтар «Успамінаў пра падрыхтоўку касцюшкаўскага паўстання» (1876).
Літ.:
Идеи гуманизма в общественно-политической и философской мысли Белоруссии (дооктябрьский период). Мн., 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАВАРЫ́СТВА З’ЯДНА́НЫХ СЛАВЯ́Н,
тайная рэв. арганізацыя. створаная ў пач. 1823 у г. Наваград-Валынскі на аснове б.Т-ва сяброў прыроды братамі А.І. і П.І.Барысавымі і паліт. ссыльным Ю.К.Люблінскім. Уваходзілі афіцэры, дробныя чыноўнікі, службоўцы, усяго больш за 50 чл. Выступала праціўнікам прыгоннага права, саслоўнага ладу і самадзяржаўя; дамагчыся «дэмакратычнага праўлення» збіралася шляхам узбр. паўстання з удзелам народа. Члены т-ва вялі агітацыю сярод салдат, планавалі ствараць вясковыя вучылішчы, каб уплываць на паліт. актыўнасць сялян. Гал. мэта т-ва — аб’яднанне ўсіх слав. і некат. суседніх народаў (Расія, Польшча, Багемія, Маравія, Венгрыя з Трансільваніяй, Сербія, Малдавія, Валахія, Далмацыя) у адну федэратыўную рэспубліку. У вер. 1825 т-ва па прапанове С.І.Мураўёва-Апостала і М.П.Бястужава-Руміна аб’ядналася з Паўднёвым таварыствам дзекабрыстаў на аснове яго праграмы. Не менш чым 12 «славян» запісаліся ў атрад царазабойцаў. 26 членаў т-ва ў 1826 асуджаны Вярх. крымінальным судом па справе дзекабрыстаў.
Літ.:
Нечкина М.В. Общество соединенных славян. М.; Л., 1927;
Яе ж. Движение декабристов. Т. 2. М., 1955;
Швед В.В. Беларускія старонкі гісторыі дзекабрыстаў. Мн., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
даслужы́цца, ‑служуся, ‑служышся, ‑служыцца; зак.
1. Службай дабіцца, дамагчыся якога‑н. звання, пасады і пад. Даслужыцца да маёра. □ Ні да якіх чыноў .. [Лук’янскі] не даслужыўся, медалёў не зарабіў.Чорны.
2.Разм.іран. Адмоўнымі паводзінамі давесці сябе да непрыемных вынікаў, паклікаць бяду, кару. Даслужыўся, што з работы выгналі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Dúrchbruchm -s, -e прало́м, прарыў;
zum ~ bríngen*дамагчы́ся ўкаране́ння чаго́-н, пракла́сці шлях чаму́-н.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)