дамагчы́ся, -магу́ся, -мо́жашся, -мо́жацца; дамо́гся, -магла́ся, -ло́ся; дамажы́ся; зак., чаго і з дадан.

Шляхам настойлівых намаганняў дабіцца пастаўленай мэты.

Д. свайго.

|| незак. дамага́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дамагчы́ся

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. дамагу́ся дамо́жамся
2-я ас. дамо́жашся дамо́жацеся
3-я ас. дамо́жацца дамо́гуцца
Прошлы час
м. дамо́гся дамаглі́ся
ж. дамагла́ся
н. дамагло́ся
Загадны лад
2-я ас. дамажы́ся дамажы́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час дамо́гшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дамагчы́ся (чаго) сов. доби́ться (чего); настоя́ть (на чём)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дамагчы́ся, ‑магуся, ‑можашся, ‑можацца; пр. дамогся, ‑маглася, ‑лося; заг. дамажыся; зак., чаго і з дадан. сказам.

Шляхам настойлівых намаганняў дабіцца пастаўленай мэты, здзяйснення чаго‑н. Дамагчыся свайго. □ Адзінае, чаго дамогся Салаўёў, — гэта дазволу звярнуцца са сваёй просьбай да брыгаднага камандавання. Шахавец. Кіра праз камітэт камсамола дамаглася, каб.. у цэху працаваў кніжны кіёск. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навяза́цца, -вяжу́ся, -вя́жашся, -вя́жацца; -вяжы́ся; зак. (разм.).

Напрасіцца; дамагчыся свайго назойлівымі просьбамі.

Н. ў сябры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́пакутаваць, -тую, -туеш, -туе; -туй; -таваны; зак.

1. Перанесці многа пакут.

Колькі прыйшлося в.

2. што. Дамагчыся пакутамі.

В. сваё шчасце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́прасіць, -прашу, -прасіш, -прасіць; -прашаны; зак., што і чаго.

Просьбамі дамагчыся чаго-н.

В. прабачэнне.

В. грошай.

|| незак. выпро́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дабі́цца, -б’ю́ся, -б’е́шся, -б’е́цца; -б’ёмся, -б’яце́ся, -б’ю́цца; зак., чаго.

Настойлівымі намаганнямі дамагчыся чаго-н.

Д. прызнання.

Д. свайго.

|| незак. дабіва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зра́зіць

‘дамагчыся адмены, анулявання чаго-небудзь, скасаваць што-небудзь, аб'явіць што-небудзь несапраўдным’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зра́жу зра́зім
2-я ас. зра́зіш зра́зіце
3-я ас. зра́зіць зра́зяць
Прошлы час
м. зра́зіў зра́зілі
ж. зра́зіла
н. зра́зіла
Загадны лад
2-я ас. зра́зь зра́зьце
Дзеепрыслоўе
прош. час зра́зіўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дазва́цца, -заву́ся, -заве́шся, -заве́цца; -завёмся, -завяце́ся, -заву́цца; -заві́ся; зак., каго (разм.).

Завучы, клічучы, дамагчыся, каб хто-н. адгукнуўся.

Паўгадзіны зваў і не змог д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)