СКЛАНЕ́ННЕ,

1) катэгарыяльная адзнака іменных часцін мовы; змяненне па склонах, абумоўленае сінтаксічнымі сувязямі адпаведных слоў у пэўным кантэксце.

2) Тып формазмянення. Сістэма склонавых форм у пэўным тыпе наз. парадыгмай С. Вылучаюць субстантыўнае (назоўнікавае) і ад’ектыўнае (прыметнікавае) С.

С. ад’ектыўных разрадаў слоў (прыметнікаў, парадкавых лічэбнікаў, абагульнена-якасных займеннікаў, дзеепрыметнікаў) у параўнанні з субстантыўнымі (назоўнікамі, колькаснымі лічэбнікамі, абагульнена-прадметнымі займеннікамі) больш уніфікаванае і менш разнастайнае па формах выражэння склонавых значэнняў.

3) Група назоўнікаў, аб’яднаных агульнасцю ўтварэння склонавых форм.

Вылучаюць 3 тыпы С. Да 1-га С. адносяцца назоўнікі мужчынскага і ніякага роду (тыпу «дол», «сяло»), да 2-га — назоўнікі жаночага роду (тыпу «вада», «зямля»), да 3-га — назоўнікі жан. роду (тыпу «ноч», «даль»). Асобныя групы складаюць назоўнікі агульнага і мужчынскага роду (тыпу «сірата», «ваявода»), рознаскланяльныя (тыпу «дзіця», «імя») і нескланяльныя назоўнікі (іншамоўнага паходжання, некат. прозвішчы асоб жаночага і мужчынскага полу і інш.), склонавыя значэнні якіх вызначаюцца грамат. формамі дапасаваных да іх слоў ці сінтакс. сувяззю кіравання («маё амплуа», «нашага аташэ», «сустрэў Гурло», «пазнаёміўся з Баранавых» і інш.).

Літ.:

Беларуская граматыка. Ч. 1. Мн., 1985;

Шуба П.П. Сучасная беларуская мова: Марфаналогія. Марфалогія. Мн., 1987.

А.​І.​Наркевіч.

т. 14, с. 462

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

далечыня́ Далёкае месца; даль, адлегласць, аддаленасць (БРС). Тое ж далекіня́, далячы́нь, далякінь, дальката́, далечына́ (Слаўг.), далячына́, далячыня́ (Сміл. Шат., Ст.-дар.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Wéite I f -, -n

1) даль, да́леч; прасто́ра;

in die ~n zíehen* адпра́віцца [вы́брацца] у далёкую даро́гу

2) шырыня́, дыя́метр

3) праця́гласць, адле́гласць

4) геагр. шырата́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Лабагрэ́йка ’жняярка з ручным скідваннем’ (КТС, БРС). Да лоб 1 і грэць з рус. лобогре́йка/чубогре́йка (Даль). Параўн. таксама ўкр. лобогрійка ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

З’ю́дзіць ’успудзіць, сагнаць з месца, падбухторыць’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. съюта́жить, съюртить ’сагнаць, ссыпаць у кучу’ (Даль). Гл. юдзіць ’зводзіць; павучаць, падказваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэме́ха ’грубае самаробнае палатно, зрэб’е’ (ТС). Рус. ре́мох, ремо́ха ’ануча’, ремошина, ремушка ’ануча; лахманы’. Ад рэмень (Даль, 3, 1676) з экспрэсіўнай суфіксацыяй.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паго́ныч (пагоныш) ’птушка’ (Мат. Гом.). Рус. погоныш ’пастушок, малая балотная курачка’ («свищет по-пастушьи» — Даль). Да гнаць, паганяць: рускі сінонім тлумачыць матывацыю назвы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Машнік ’цецярук Tetrao magallus’ (Інстр. II). З рус. мошни́к — моховой тетерев (Даль, 2, 922). Да мох (гл.). Матывацыя: цецярук жыве ў лесе сярод імхоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лапты́р, лаптырок ’лопасць, ніжняя частка лапаты, вясла’ (паўн.-зах., КЭС). Да лапта. Параўн. рус. лапта, лота ’лопасць’ (Даль, 2, 612). Суф. -ыр, як у лабыр (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гуд Шкляны, плавільны завод. Параўн.: гу́да (Даль 1, 405).

□ в. Новы Гуд, в. Стары Гудзені (К. 1778) каля в. Зябень Краснап., в. Гуды Лід.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)