naked [ˈneɪkɪd] adj. го́лы, аго́лены, непакры́ты (таксама перан.);

stark naked абсалю́тна го́лы, у чым ма́ці нарадзі́ла;

stripped naked раздзе́ты дагала́, го́лы;

half naked напаўго́лы, (на)паўаго́лены; (на)паўраздзе́ты;

naked trees го́лыя/бязлі́стыя дрэ́вы;

a naked sword вы́няты меч, вы́нятая шпа́га;

naked wire аго́лены/неізалява́ны про́вад;

a naked bulb/light ля́мпачка без абажу́ра;

a naked flame адкры́тае по́лымя;

naked aggression непрыкры́тая/відаво́чная агрэ́сія;

the naked truth чы́стая пра́ўда

with the naked eye про́стым во́кам

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

псіламела́н

(ад гр. psilos = голы + melas, -anos = чорны)

мінерал класа вокісаў і пдравокісаў чорнага або цёмна-карычневага колеру; руда марганцу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Бо́сы. Рус. босо́й, укр. бо́сий, ст.-рус. босъ, польск. bosy, чэш. bosý, балг. бос, серб.-харв. бо̑с і г. д. Прасл. bosъ ’босы’, і.-е. *bhososголы, босы’. Параўн. літ. bãsas, лат. bass, ст.-в.-ням. barголы’ (< *baza‑ < *basa‑), ням. barfuß ’басаногі’, арм. bok‘ ’босы’. Праабражэнскі, 1, 39; Фасмер, 1, 199; Слаўскі, 1, 39; Траўтман, 28.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гальні́к ’дзяркач’ (Нас., Бяльк.). Відавочна, таго ж паходжання, што і гале́нь ’тс’ (гл.), г. зн. звязана са словам голы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

НАТУРЫ́ЗМ (ад лац. natura прырода),

1) тэорыя паходжання рэлігіі з увасаблення і шанавання сіл прыроды.

2) Адна з плыняў у фіз. культуры, асн. ідэя якой — макс. набліжэнне чалавека да прыроды з мэтай аздараўлення цела і духу. Зрэдку наз. нудызмам (ад лац. nudus голы), аднак поўную аголенасць цела дапускаюць не ўсе яго прыхільнікі. Зарадзіўся ў Германіі ў пачатку 20 ст., пашырыўся ў краінах Еўропы, ЗША, Канадзе і інш. У статутах сваіх клубаў і практыцы натурысты захоўваюць прынцыпы этыкі чалавечых адносін.

т. 11, с. 209

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

goły

goł|y

голы;

pod ~ym niebem — пад адкрытым небам; пад богаваю страхою;

~y jak święty turecki — голы як бізун; голы гальцом;

z ~ą głową — з непакрытай галавой; з голай галавой;

~ymi rękami — голымі рукамі;

~ym okiem — простым вокам

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

асне́жыць, ‑жыць; зак., каго-што.

1. Пакрыць снегам каго‑, што‑н. Снежань малады аснежыў голы сад. Глебка.

2. перан. Зрабіць сівым, пасерабрыць валасы. Маладосць прамчыць з званкамі І галаву гады аснежаць, Мы будзем сэрцам юнакамі. Хадыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падга́лы ’тонкі, з падцягнутым жыватом (пра жывёлу)’ (Янк. 3.), ’тонкі’ (Сл. ПЗБ), ’прамы, высокі’ (Мат. Гом.), падга́лісты ’з доўгімі нагамі, цыбаты; высокі, тонкі (пра дрэвы, расліны)’ (ТСБМ), ’тонкі, высокі з суччам наверсе’ (ТС, Некр.). Ад galъ (параўн. рус. дыял. га́лыйголы, бязлесны’, прога́лина ’голае месца ў лесе’, а таксама польск. Podhale, podhalskiБрукнер, 133), звязанага чаргаваннем галосных з golъголы’. Гл. Трубачоў, ЭССЯ, 6, 96.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АРТРАДЫ́РЫ, членісташыйныя (Arthrodira, або Coccostei),

падклас вымерлых марскіх і прэснаводных храстковых рыб кл. пласцінаскурых. 11 атрадаў. Выяўлены ў адкладах позняга сілуру — позняга дэвону ўсіх мацерыкоў, на Беларусі — у Аршанскай упадзіне ў лагунна-марскіх адкладах сярэдняга дэвону. Тыповыя прадстаўнікі артрадыраў — плаурдастэусы.

Даўж. да 6 м. Форма цела і памеры разнастайныя. Шкілет храстковы. Галава і пярэдняя ч. тулава ўкрытыя касцявым панцырам, які ўтвораны касцямі вонкавага плечавога пояса. Сківіцы ў выглядзе касцявых пласцін з рэжучымі краямі і біўнепадобнымі выступамі. Грудныя плаўнікі пад касцявымі шыпамі. Хвост звычайна голы. Прыдонныя драпежнікі.

т. 1, с. 506

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЫСЛІ́ЎСКІ ((Myśliwski) Веслаў) (н. 25.3.1932, в. Дзвікозы каля г. Сандамір, Польшча),

польскі пісьменнік. Скончыў Люблінскі ун-т (1956). У раманах «Голы сад» (1967, экранізацыя «Праз дзевяць мастоў», 1972), «Палац» (1970, экранізацыя 1979), «Камень на камень» (1984, экранізацыя 1995), «Далягляд» (1996) паказаны сял. культура як арган. частка нац. культуры, вясковы свет як свет сапраўдных каштоўнасцей. Аўтар драм «Злодзей» (1973), «Ключнік» (1978), «Дрэва» (1989). Для яго твораў характэрны філас.-міфалагічнае асэнсаванне рэчаіснасці, паэтычнасць, метафарычнасць, прытчавасць.

Тв.:

Рус. пер — Камень на камень. М., 1987.

С.​Дз.​Малюковіч.

т. 11, с. 51

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)