адку́пшчык, -а, мн. -і, -аў, м. (гіст.).

Той, хто набыў права на які-н. від дзяржаўных адходаў, падаткаў; уладальнік водкупу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

про́разь, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. Скразная прарэзаная адтуліна; жалабок.

П. прыцэла.

2. Від скразной разьбы (спец.).

Мастацкая п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

сачыне́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

Від пісьмовай (пераважна школьнай) работы, якая ўяўляе сабой выкладанне сваіх думак на зададзеную тэму.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ска́чкі, -чак.

Від коннага спорту — спаборніцтвы на верхавых конях.

С. з перашкодамі.

|| прым. скакавы́, -а́я, -о́е.

С. конь.

Скакавыя спаборніцтвы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

тэ́пці, -яў, адз. тэ́пець, -пця, м. (разм.).

Від лёгкага хатняга абутку, часцей дзіцячага.

|| памянш. тэ́пцік, -а, мн. -і, -аў, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

альпіні́зм, ‑у, м.

Від спорту; высакагорны турызм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́кер, ‑а, м.

Від гульні ў карты.

[Англ. poker.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рамс, ‑у, м.

Від азартнай картачнай гульні.

[Ад англ. rams — бараны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капата́ж, -у, м. (спец.).

Від аварыі, пры якой самалёт перакульваецца цераз насавую частку пры пасадцы або ўзлёце.

|| прым. капата́жны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

небылі́ца, -ы, мн. -ы, -лі́ц, ж.

1. Выдумка, ілжывае паведамленне, хлусня.

Разносіць небыліцы.

2. Від жартаўлівых твораў вуснай народнай славеснасці; казка.