Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
САМАПРЫСТАСАВА́ЛЬНЫ РО́БАТ,
адаптыўны робат, від робатаў, здольных актыўна і мэтанакіравана ўзаемадзейнічаць са знешнім асяроддзем у розных абставінах. Маюць тэхн. сродкі рэагавання на фактары неакрэсленасці абставін, якія дазваляюць прыстасоўваць да іх свае дзеянні пры выкананні пэўнай работы.
Сістэма кіравання С.р. мае дадатковы контур сігналаў інфармацыі з датчыкамі, адчувальнымі да ўласцівасцей знешняга асяроддзя, якія змяняюцца ў працэсе работы ці папярэдне не зададзены. Сігналы ад датчыкаў паступаюць у сістэму кіравання робата для аўтам. змен праграмы яго дзеянняў. Магчымасць аператыўнай пераналадкі кіравальных праграм дазваляе С.р. вырашаць большасць задач, недасягальных жорсткапраграмаваным робатам. Напр., калі прамысловы робат павінен узяць дэталь, якая ляжыць не ў зададзеным месцы, ён удакладняе сапраўднае яе месцазнаходжанне і вызначае свае дзеянні, а пры жорсткай праграме дзеянняў робат не зможа яе ўзяць. Большасць распрацовак С.р., у т. л. прамысловых, вядзецца з н.-д. мэтамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАЦЕ́ЙСКІ СУД, арбітражны суд,
суд, які выбіраецца па ўзгадненні бакоў для вырашэння імі спрэчак цывільна-прававога і гасп. характару. У залежнасці ад суб’ектаў спрэчных праваадносін адрозніваюць 2 віды Т.с.: суды для вырашэння спрэчак паміж фіз. асобамі і суды для вырашэння спрэчак паміж юрыд. асобамі. У Рэспубліцы Беларусь трацейскі разбор спрэчак рэгулюецца адпаведна нормамі цывільнага працэсуальнага або гасп. працэсуальнага кодэксаў. Т.с. можа вырашаць любыя спрэчкі паміж грамадзянамі, акрамя тых, што вынікаюць з працоўных і сямейных праваадносін. Дагавор аб перадачы спрэчкі на Т.с. заключаецца ў пісьмовай форме, дзе спрэчныя бакі бяруць на сябе абавязацельства выканаць яго рашэнне. Рашэнне Т.с., не выкананае добраахвотна, можа быць прыведзена ў выкананне прымусова праз адпаведныя тэр. суды. Для трацейскага вырашэння спрэчак паміж удзельнікамі знешнеэканам. дзейнасці юрыд. асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у Рэспубліцы Беларусь у 1999 створаны міжнар. арбітражны (трацейскі) суд (гл.Арбітраж міжнародны).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫВІ́ЛЬНАЕ ПРА́ВА, грамадзянскае права,
галіна права, нормы якога рэгулююць маёмасныя і асабістыя немаёмасныя адносіны, што складваюцца паміж рознымі арг-цыямі і грамадзянамі і паміж грамадзянамі. Ахоплівае адносіны гасп. дзейнасці прадпрыемстваў і ўстаноў, грамадз. прававыя адносіны па пытаннях уладання, карыстання і распараджэння ўласнасцю, яе набыцця, адчужэння і інш. У прадугледжаных законам выпадках Ц.п. рэгулюе і інш. асабістыя немаёмасныя адносіны, напр., абарону гонару і годнасці. У адрозненне ад інш. галін права ўдзельнікі грамадз.-прававых адносін карыстаюцца правам самаст.вырашаць выбар варыянтаў паводзін, бо тут адсутнічаюць адносіны ўладнасці паміж спрэчнымі бакамі. Асн. форма абароны Ц.п. — аднаўленне парушанага права, а пры немагчымасці — кампенсацыя шкоды. Ц.п. класіфікуецца на падгаліны (аўтарскае, вынаходніцкае, жыллёвае, патэнтнае і інш.) і інстытуты (атрыманне ў спадчыну, дарэнне, наём жылога памяшкання і інш.). Асн. крыніцы Ц.п. на Беларусі — Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь, інш.заканад. і нарматыўныя акты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАБІНЕ́Т МІНІ́СТРАЎ РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ,
вышэйшы выканаўчы і распарадчы орган, урад дзяржавы ў 1994—96. У адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь 1994 быў створаны пры Прэзідэнце для рэалізацыі паўнамоцтваў выканаўчай улады. Кампетэнцыя і парадак дзейнасці Кабінета Міністраў вызначаліся Канстытуцыяй, законам аб Кабінеце Міністраў ад 30.1.1995 і інш.заканад. актамі. Быў правамоцны самастойна вырашаць усе пытанні дзярж. кіравання, што знаходзіліся ў яго веданні. Яго рашэнні з’яўляліся абавязковымі для выканання ўсімі мін-вамі і інш.цэнтр. органамі дзяржавы, мясц. выканаўчымі і распарадчымі органамі, прадпрыемствамі, арг-цыямі, установамі і грамадзянамі на тэр. Беларусі. У склад Кабінета Міністраў, які зацвярджаў Прэзідэнт, уваходзілі прэм’ер-міністр, яго намеснікі, міністры, старшыня Камітэта дзярж. бяспекі, кіраўнікі інш.цэнтр. органаў кіравання. У выніку прыняцця на рэферэндуме 24.11.1996 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 (са змяненнямі і дапаўненнямі) Кабінет Міністраў скасаваны, функцыі цэнтр. органа дзярж. кіравання перайшлі да Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕЎМЯША́ННЯ ПРЫ́НЦЫПу міжнародным праве,
адзін з асноўных прынцыпаў, які абавязвае_ кожную дзяржаву не ўмешвацца ў якой-н. форме ў справы інш. дзяржавы, што ўваходзяць у яе ўнутр. кампетэнцыю. Умяшаннем лічацца любыя меры інш. дзяржавы або міжнар. арг-цый, з дапамогай якіх яны спрабуюць перашкаджаць суб’екту міжнар. права вырашаць свае ўнутр. справы. Аднак некат. падзеі, што адбываюцца ў межах тэр. дзяржавы, могуць разглядацца як не маючыя адносін да яе выключнай кампетэнцыі (напр., калі падзеі ствараюць пагрозу міжнар. міру і бяспецы, тады дзеянні ААН або інш. членаў міжнар. супольнасці адносна гэтых падзей не будуць лічыцца парушэннем Н.п.).
Прынцып зафіксаваны ў агульнай форме ў Статуце ААН 1970 (п. 7, арт. 2) і канкрэтызаваны ў міжнар. дакументах, якія закранаюць прыязныя адносіны і супрацоўніцтва паміж дзяржавамі ў адпаведнасці са Статутам ААН: Дэкларацыі аб прынцыпах міжнар. права, Заключным акце нарады па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе Дэкларацыі ААН аб недапушчэнні ўмяшання ва ўнутр. справы дзяржаў, аб ахове іх незалежнасці і суверэнітэту 1965 і інш.
яўрэйская нац. партыя сацыяліст. арыентацыі ў Расіі ў 1917—20. Утворана на аб’яднаным з’ездзе Сацыялістычнай яўрэйскай рабочай партыі і Сіянісцка-сацыялістычнай партыі (ліп. 1917). Зыходная ідэя партыі — стварэнне самастойнага яўр. грамадства ў дыяспары на аснове нац.-паліт. аўтаноміі. Прадугледжвала скліканне экстэрытарыяльных парламентаў (соймаў), якія павінны вырашаць усе пытанні яўр. жыцця ў дыяспары. Канчатковая праграмная мэта — стварэнне ў Палесціне «нацыянальнага ачага» як «асобнага яўрэйскага сацыялістычнага грамадства». Абапіралася на дэмакр. інтэлігенцыю, рамеснікаў і некат. рабочых. Аб’ядноўвала каля 5 тыс.чал. (1917). Кіраўнікі Ш.Ківін, Н.Уфрыхціч, М.Гутман і інш. На Беларусі вяла барацьбу з Бундам за паліт. ўплыў, але паступова эвалюцыяніравала ў яго бок. У 1917—18 супрацоўнічала з Беларускай радай, Беларускай сацыялістычнай грамадой. Удзельнічала ў стварэнні Народнага сакратарыята Беларусі. Падтрымала абвяшчэнне БНР. Ва ўмовах змагання супраць польскіх інтэрвентаў зблізілася з бальшавікамі, і яе члены ўвайшлі ў склад СНКЛіт.-Бел. ССР (май 1919). ЦК партыі падтрымаў рэзалюцыю XII канфер. Бунда (Масква, крас. 1920) аб тым, што патрабаванне нац.-культ. аўтаноміі траціць сэнс пры сац. рэвалюцыі. Злілася з Бундам.