прарані́ць, ‑раню, ‑роніш, ‑роніць; зак., што (са словамі «гук», «слова» і пад.).

Вымавіць, сказаць. Хлопчык слова не прароніць, Дзеду ў вочы ён глядзіць. Колас. Свядома ці несвядома грозна-ўрачысты правадыр і ўсемагутны шаман прараніў адно слова... па-польску. Брыль. Ліда Пятроўна папрасіла, каб выказваліся. Ніхто не прараніў ні слова. Каваль.

•••

Не прараніць слязы — не заплакаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́гаварыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.

1. што. Вымавіць, сказаць. Слова не дае выгаварыць. □ — Казічак, сыночак... — паўтарае адно маці — і больш ні слова не можа выгаварыць. Васілевіч.

2. што. Разм. Дамагчыся абяцання чаго‑н. Выгаварыць тыдзень адтэрміноўкі. □ Бярвенне — толькі прычэпка, галоўнае — дзяляначку новую выгаварыць. Лобан.

3. каму. Разм. Прабраць. — Пасаромеліся б. Са старым чалавекам гаворыце, — выгаварыла дзяўчатам Аўдоля Пракопіха. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адчака́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

1. Вырабіць шляхам чаканні. Адчаканіць медаль. Адчаканіць надпіс.

2. і без дап. Вымавіць раздзельна і выразна. «Я сказаў, што вядзе гэтым разам Ячны. Усё, можаш ісці», — адчаканіў пан Шпэк. Брыль. Скрозь пару.. [Разкюхайлін] уставіў свае круглыя вочы на Стафанковіча і густым басам адчаканіў: — Можа сказаць, жывём і хлеб жуём, мірна дні свае дажываем. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

улады́ка, ‑і, м.

1. Архірэй, мітрапаліт. Духоўныя ўладыкі з’яўляліся не толькі буйнейшымі феадаламі-прыгоннікамі, але і пастаянна займаліся гандлёвай і ліхвярскай дзейнасцю. Алексютовіч.

2. Тое, што і уладар. І чуем песні, крык: «Уладыка свету — Праца. Хай згіне капітал, вайна яму! пажар!» Чарот. — Хто закон тут? Я закон! Я ўсяму ўладыка... — Хоча вымавіць Ціхон, Ды не вяжа лыка. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wymówić

зак.

1. сказаць, прамовіць, вымавіць;

2. звольніць;

wymówić pracę — а) звольніць з працы б) звольніцца з працы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Piep m -s разм.

1) піск; шчэ́бет;

er knnte kinen ~ mehr sgen ён не мог бо́лей вы́мавіць ні сло́ва

2) дзіва́цтва, ненарма́льнасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

фра́за

(гр. phrasis = выраз, моўны зварот)

1) інтанацыйна аформленае спалучэнне слоў, якое выражае думку (напр. вымавіць фразу);

2) перан. напышлівы, беззмястоўны выраз (напр. пустая ф.);

3) муз. невялікая і адносна закончаная частка мелодыі (напр. музычная ф.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

вы́гаварыць, выгаво́рваць

1. (вымавіць, выразіць) ussprechen* vt; usdrücken vt, äußern vt;

2. (прабраць, выказаць прэтэнзію – каму-н - D) verwisen vt;

вы́гаварыць што-н у твар j-m ins Gescht sgen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

затума́нены, ‑эя, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад затуманіць.

2. у знач. прым. Зацягнуты смугой; туманны. Сінь.. [неба] была не яскравая, а затуманеная, малочная. Мележ. // Мутны, з павалокай слёз (пра вочы). [Пятра] з удзячнасцю паглядзеў на Сашу затуманенымі вачамі, не маючы сіл вымавіць слова, прыпаў вуснамі да яе рукі. Шамякін. // перан. Цьмяны, замарочаны (пра свядомасць). Крык Маслянкі пранікаў у затуманеную свядомасць Максіма, але не выклікаў страху. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасме́шышча, ‑а, м.

1. Той, з каго (тое, з чаго) смяюцца, кпяць; прадмет насмешак, кпінаў. — Пасмешышча ці дурня з мяне зрабілі, — злосна сказаў .. [Вова] маці. — Разумнікі! Марціновіч. Прыйшлося браць касавокую Хіму, што заседзелася ў дзеўках, і каб не быць пасмешышчам у Ясенях, выбірацца на хутар. Арочка.

2. Здзек, здзекаванне. [Маці:] — Кісні, кісні, ён [Антось] табе нос утрэ і паедзе, а ты на пасмешышча людзям застанешся. Васілевіч.

•••

Выставіць на пасмешышча гл. вымавіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)