nchweisen

*

1.

vt

1) дака́зваць, пацве́рдзіць (дакументальна, эксперыментальна)

2) (j-m) выкрыва́ць, абвінава́ціць (каго-н. у чым-н.)

j-m inen rrtum ~ — абвінава́ціць каго́-н. у памы́лцы, паказа́ць каму́-н. памы́лку

3) (j-m) знайсці́, падшука́ць (каму-н. кватэру, работу шляхам пасрэдніцтва)

2.

vi

j-m mit dem Fnger ~ — пака́зваць па́льцам усле́д каму́-н.

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Licht

n

1) -(e)s святло́, асвятле́нне

~ mchen — разм. запалі́ць святло́

◊ das ~ der Welt erblcken — уба́чыць свет, нарадзі́цца

2) -(e)s перан. святло́, асвятле́нне

~ auf etw. (A) wrfen* — уне́сці я́снасць у што-н.

ans ~ brngen*выкрыва́ць, выяўля́ць

ans ~ kmmen* — выяўля́цца

j-n hnters ~ führen — ашука́ць каго́-н.

mir geht ein ~ auf — да мяне́ дайшло́, тут я разуме́ю

etw. ins rchte ~ stllen [stzen] — пра́вільна асвятлі́ць што-н.

3) pl -er агні́, аге́ньчыкі

die ~er der Grßstadt — агні́ вялі́кага го́рада

4) -(e)s, -er i -e све́чка

5) -(e)s, -er свяці́ла, све́тач, ро́зум

sein ~ luchten lssen* — блі́снуць [вы́значыцца] сваі́м ро́зумам

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

лаві́ць, лаўлю, ловіш, ловіць; незак., каго-што.

1. Хапаць каго‑, што‑н. на ляту. Лавіць мяч. □ Рукою маткі На ўслон шпурляліся аладкі, А дзеці іх даўно сачылі і на ляту блінцы лавілі. Колас. // Імкнуцца дагнаць, схапіць таго (тое), што аддаляецца, ухіляецца. Увішна Нінку ловіць Петрык. Смагаровіч. // Намацваючы, адшукваючы, браць, затрымліваў. Лёгшы ў пасцель, [Міхаська] мяккімі пальчыкамі ловіць матчыну руку. Скрыган. А падыдзе Нямко, дык [конь] ловіць губамі яго руку, трэцца мордаю аб вопратку, ла[шчы]цца як шчанё. Кулакоўскі.

2. Здабываць (рыбу, звяроў, птушак) з дапамогай спецыяльных прыстасаванняў. Лавіць невадам рыбу. Лавіць сеткай птушак. □ Спачатку Міколка з бацькам з таптухай цялёпкаліся, а потым узяліся рукамі плотак лавіць паміж карчоў. Лынькоў. // Мець сталым заняткам промысел, здабычу каго‑н. Ён — паляўнічы, ён — рыбак, Страляе, ловіць, пяе песні. Колас. [Бацька:] — Вось цяпер я магу спакойна і паміраць, бо бачу, што вы розуму набраліся: ловіце, страляеце і гаспадарку даглядаеце. Якімовіч.

3. Разм. Высочваць, вышукваць, каб затрымаць, арыштаваць, абясшкодзіць. Лавіць кантрабандыстаў. □ Седас уеўся людзям у косці так, што .. перад самым адыходам польскага войска яго лавілі, падпільноўвалі, каб не выпусціць жывога з рук. Чорны. // Старацца заспець, захапіць каго‑н. у пэўным месцы, за пэўным заняткам. Каля самай вёскі Вару сустрэў Даніла. Ён часта лавіў яе на вячэрніх сцежках. Дуброўскі.

4. Не прапускаць магчымасці для ажыццяўлення чаго‑н., выбіраць зручны момант. Мы лавілі кожную хвіліну перадышкі, каб прылегчы ці .. па чарзе падрамаць. Шамякін. Нявідны стаяў і цярпліва лавіў зручны момант, каб выйсці з свае засады. Колас.

5. перан. Успрымаць слыхам, зрокам, розумам. Лавіць погляд таварыша. □ Лемяшэвіч з непакоем назіраў, з якой зачараванасцю лавіў Алёша кожнае слова сакратара. Шамякін. Ніна прагна, з вострай увагай прыглядалася да ўсяго, лавіла гукі жыцця. Мележ. // Убіраць у сябе, паглынаць, затрымліваў. Праходжу моўчкі я начную плошчу, і ловяць сутарэнні гулкі крок. Панчанка. Непадалёку ўжо стаяць аграмадныя люстры, ловяць сонца, даюць энергію для мініяцюрных буравых машын і адбойных малаткоў. Гамолка.

6. перан. Разм. Настройваць радыёпрыёмнік на пэўныя хвалі, прымаць радыёсігналы. Сёння свята. Па радыё Я лаўлю Маскву. Куляшоў.

7. перан. Разм. Выкрываць, абвінавачваць каго‑н. у чым‑н. Лавіць на хлусні.

•••

Варон лавіць — тое, што і варон страляць (гл. страляць).

Лавіць бягучага воўка след — пра марныя пошукі каго‑н.

Лавіць вецер у полі — тое, што і шукаць ветру ў полі (гл. шукаць).

Лавіць вухам — прыслухоўвацца.

Лавіць на ляту — лёгка успрымаць пачутае.

Лавіць на слове (словах) каго — а) карыстаючыся сказаным, прымусіць каго‑н. зрабіць або паабяцаць зрабіць што‑н. з таго, аб чым было сказана; б) скарыстаўшы агаворку, супярэчнасць у словах субяседніка, прыпісваць яму тое, чаго ён не думаў гаварыць. — Гэта што — пагроза, таварыш Наготка? — ловіць на слове Кацялёў. Шамякін.

Лавіць сябе на чым — нечакана заўважаць у сабе якую‑н. новую схільнасць, асаблівасць і пад. Я часта лаўлю сябе на тым, што пішу не так, як гавару. Скрыган.

У каламутнай вадзе рыбу лавіць — мець выгаду з чаго‑н., карыстаючыся няяснасцю абставін, чыімі‑н. цяжкасцямі, няўдачамі і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

call2 [kɔ:l] v.

1. называ́ць, дава́ць імя́;

What is it called in Belarusian? Як гэта будзе па-беларуску?

2. клі́каць, зваць, гука́ць;

call for help клі́каць на дапамо́гу;

call on/upon someone to do smth. fml закліка́ць каго́-н. зрабі́ць што-н.;

call to mind узга́дваць, успаміна́ць, прыпаміна́ць;

call to witness закліка́ць у све́дкі;

call smth. to a halt спыні́ць што-н.;

till called for да запатрабава́ння

3. тэлефанава́ць, звані́ць, выкліка́ць па тэлефо́не;

call an ambulance/a doctor/a taxi выкліка́ць ху́ткую дапамо́гу/до́ктара/таксі́

4. скліка́ць, ззыва́ць, арганізо́ўваць;

call a meeting скліка́ць сход

5. наве́дваць, захо́дзіць, заві́тваць;

call at захо́дзіць куды́-н.; спыня́цца дзе-н. (аб транспартных сродках);

call on smb. зайсці́ да каго́-н.

call a spade a spade называ́ць рэ́чы сваі́мі імёнамі;

call it a day infml даво́лі, до́сыць (працава́ць), на сёння хо́піць;

call smb.’s bluff не даць каму́-н. ашука́ць сябе́;

call smb. to account прыця́гваць каго́-н. да адка́знасці;

call smb. names абзыва́ць, абража́ць каго́-н.

call back [ˌkɔ:lˈbæk] phr. v. клі́каць наза́д, адкліка́ць; перазвані́ць, пазвані́ць (у адказ на тэлефонны званок);

call back one’s words узя́ць свае́ сло́вы наза́д

call forth [ˌkɔ:lˈfɔ:θ] phr. v. fml выкліка́ць (эмоцыі, пачуцці і г.д.)

call in [ˌkɔ:lˈɪn] phr. v.

1. выкліка́ць, запраша́ць; пасыла́ць па (каго́-н.);

2. патрабава́ць вярну́ць (доўг);

call in/into question ста́віць пад сумне́нне

call off [ˌkɔ:lˈɒf] phr. v. адмяня́ць, касава́ць; адклада́ць, адкла́дваць

call out [ˌkɔ:lˈaʊt] phr. v. кры́кнуць; выкліка́ць (пажарную каманду, узброеныя сілы); выкрыва́ць, выяўля́ць

call up [ˌkɔ:lˈʌp] phr. v.

1. тэлефанава́ць, звані́ць па тэлефо́не

2. выкліка́ць (успаміны)

3. прызыва́ць на во́інскую/вайско́вую слу́жбу

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)