МЕЛЬНІЧУ́К Дзмітрый Іванавіч (н. 6.11.1933, с. Гарадзішча Бахмацкага р-на Чарнігаўскай вобл., Украіна),

бел. вучоны ў галіне раслінаводства. Канд. с.-г. н. (1966), праф. (1998). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію (1957). З 1965 у БСГА (у 1975—86 заг. кафедры). Навук. працы па біялогіі росту і развіцця бульбы, біял. асновах і прыёмах павышэння яе прадукцыйнасці, методыцы выкладання раслінаводства.

Тв.:

Развитие столонов и клубней картофеля // Весці АН БССР. Сер. с.-г. навук. 1966 № 3. Интенсивные технологии возделывания сельскохозяйственных культур. М., 1988 (у сааўт.).

т. 10, с. 279

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЎЛО́ЎСКІ Альварэс Іванавіч (н. 27.7.1937, г. Віцебск),

бел. матэматык і педагог. Канд. фіз.-матэм. н. (1968), праф. (1991). Скончыў Віцебскі пед. ін-т (1961). З 1966 у Ін-це тэхн. кібернетыкі АН БССР. У 1969—81 і з 1987 у Бел. дзярж. пед. ун-це імя М.​Танка (з 1987 заг. кафедры). У 1981—87 дырэктар інфарм. выліч. цэнтра Мін-ва асветы Беларусі. Навук. працы па матэм. кібернетыцы, тэарэт. інфарматыцы, методыцы выкладання матэматыкі і інфарматыкі. Аўтар навуч. дапаможнікаў для школ.

т. 12, с. 208

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РО́ЖЫНА Лілія Мікалаеўна (н. 6.9.1935, Мінск),

бел. вучоны-псіхолаг. Д-р псіхал. н. (1993), праф. (1994). Скончыла БДУ (1958). З 1960 у Бел. пед. ун-це (у 1987—97 заг. кафедры). Навук. працы па практычнай псіхалогіі, методыцы выкладання псіхалогіі, псіхал. аспектах успрыняцця мастацтва і ролі мастацтва ў развіцці асобы.

Тв.:

Искусство быть читателем. Мн., 1987;

Художественная литература в курсе психологии. Мн., 1994;

Психологическая коррекция эмоциональной сферы личности. Мн., 1995;

Психология человека в художественных образах. Мн., 1997;

Развитие эмоционального мира личности. Мн., 1999.

т. 13, с. 399

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЕ́НДЗЕР Ганна Мікалаеўна (н. 1.9.1959, г. Пінск Брэсцкай вобл.),

бел. вучоны ў галіне педагогікі і матэматыкі. Д-р пед. н. (2000). Скончыла Брэсцкі пед. ін-т (1983). З 1989 у Брэсцкім ун-це (з 2001 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах гісторыі і метадалогіі выкладання матэматыкі, фарміравання прафес. накіраванасці педагога, гуманітарызацыі адукацыі.

Тв.:

Профессиональная направленность обучения в педучилище (из опьпа работы). Мн., 1992;

Научно-педагогические основы формирования профессиональной направленности студентов педвуза. Мн., 1998;

Прафесіяналізацыя і гуманітарызацыя падрыхтоўкі педагога // Адукацыя і выхаванне. 2000. №5.

т. 14, с. 326

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАЗА́НІК Сяргей Аляксеевіч (н. 10.11.1954, г. Магілёў),

бел. матэматык. Д-р фіз.-матэм. н. (1999). Скончыў БДУ (1977), дзе і працуе (з 1999 заг. кафедры). Навук. працы па звычайных дыферэнцыяльных ураўненнях і дыдактычных праблемах выкладання матэматыкі. Распрацаваў і дастасаваў метад пераўтварэнняў Ляпунова да даследавання лінейных дыферэнцыяльных ураўненняў. Пабудаваў тэорыю прыводных і асімптатычных эквівалентных алгебра-дыферэнцыяльных сістэм.

Тв.:

Курс дифференциальных уравнений. Мн., 1996 (разам з Ю.​Багданавым, Ю.​Сыроідам);

Системы Лаппо-Данилевского во множестве линейных систем // Дифференциальные уравнения. 1999. Т. 35, № 1.

т. 18, кн. 1, с. 423

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

выклада́нне

1. (навучанне) Únterricht m -(e)s, Unterríchten n -s, Léhren n -s;

ме́тад выклада́ння Únterrichtsmethode f -, -n; Léhrmethode f -, -n; Únterrichtsgestaltung f -, -en;

2. (выкладванне) гл. выклад 1.

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

БУРНАНВІ́ЛЬ (Bournonville) Аўгуст (Агюст; 21.8.1805, Капенгаген — 30.11.1879),

дацкі артыст, балетмайстар, педагог. Скончыў школу Парыжскай оперы (1826). З 1830 саліст і балетмайстар Каралеўскага дацкага балета, выкладаў танцы пры двары. У 1848—77 (з перапынкамі) гал. балетмайстар Каралеўскай оперы ў Капенгагене. У пастаноўках спалучаў класічны і характарны танцы, шырока выкарыстоўваў фальклор. Паставіў больш за 50 балетаў, пераважна на музыку дацкіх кампазітараў, фарміраваў своеасаблівасць дацкага балета, распрацоўваў мімічную выразнасць, віртуознасць мужчынскага танца. Стварыў методыку выкладання танца, т.зв. «ўрок Бурнанвіля» (запісаны яго вучнямі і ўвайшоў у балетную пед. практыку).

т. 3, с. 352

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВО́ДНЕЎ Уладзімір Трафімавіч (н. 14.7.1937, в. Азіна Полацкага р-на Віцебскай вобл.),

бел. матэматык. Канд. фіз.-матэм. н. (1966), праф. (1993). Скончыў БДУ (1959). З 1979 у Мін-ве вышэйшай і сярэдняй спец. адукацыі Беларусі, з 1988 прарэктар Бел. тэхнал. ун-та. Навук. працы па рыманавай геаметрыі і методыцы выкладання матэматыкі. Адзін з аўтараў «Зборніка задач па дыферэнцыяльнай геаметрыі» (2-е выд. 1979).

Тв.:

Математический словарь высшей школы. 2 изд. М., 1988 (разам з А.​Ф.​Навумовічам, Н.​Ф.​Навумовічам);

Основные математические формулы: Справ. 3 изд. Мн., 1995 (з імі ж).

т. 4, с. 252

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДО́ЎБНЯ Іван Пятровіч (31.1.1853, г. Пінск — 2.2.1912),

расійскі матэматык. Д-р фіз.-матэм. н. (1896), праф. (1897). Скончыў Пецярбургскі горны ін-т (1875). Выкладаў матэматыку ў навуч. установах г. Арэнбург (1877—80) і г. Ніжні Ноўгарад (1880—96). З 1896 у Пецярбургскім горным ін-це (з 1910 рэктар). Навук. працы па алгебры, тэорыі абелевых інтэгралаў, эліптычных функцый, дыферэнцыяльных ураўненняў з частковымі вытворнымі, па методыцы выкладання матэматыкі.

Тв.:

Исследования по теории абелевых интегралов. СПб., 1896.

Літ.:

Крылов Н.М. И.​П.​Долбня. СПб., №2.

А.​А.​Гусак.

т. 6, с. 187

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛУНГЕРСГА́ЎЗЕН Фрыдрых Вільгельмавіч (12.5.1884, г.п. Бекава Пензенскай вобл., Расія — 11.5.1960),

бел. геолаг. Правадз. чл. Інбелкульта, праф. (1923), канд. геолага-мінералагічных н. (1937). Скончыў Маск. ун-т (1911). У 1923—34 заг. кафедры БСГА. З 1926 старшыня навук. т-ва па вывучэнні Беларусі (г. Горкі). Навук. працы па праблемах геалогіі Паволжа, Сярэдняй Расіі і Беларусі (асабліва бас. Зах. Дзвіны), методыцы выкладання геалогіі. Склаў дапаможнік па геалогіі Беларусі.

Тв.:

Нарыс геалагічнай пабудовы Аршаншчыны // Аршаншчына. Орша, 1926. Ч. 1;

Уступ у геалогію Беларусі // Працы Горы-Горацкага навуковага т-ва БАН. 1930. Т. 7.

т. 9, с. 368

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)