селекты́ўнасць

(ад селектыўны)

выбіральнасць, здольнасць рабіць адбор, напр. у радыётэхніцы — здольнасць прыёмніка выдзяляць сігнал патрэбнай радыёстанцыі з вялікай колькасці сігналаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

слязі́цца, ‑зішся, ‑зіцца; незак.

1. (2 ас. не ўжыв.). Напаўняцца слязамі; выдзяляць слёзы (пра вочы). Ад .. [дыму] слязяцца вочы і кашаль раздзірае грудзі. Шамякін. Адно вока ў Аляксеева было крыху большае, яно слязілася, і таму здавалася, што Аляксееў смяецца, як вар’ят, і нават падміргвае. Карпаў.

2. Абл. Плакаць. Удзень і.. [Маня] гаварыла мала: толькі слязілася ды смаркалася. Мележ.

3. (2 ас. не ўжыв.); перан. Выдзяляць кроплі соку, вільгаці; выцякаць па кроплі; сачыцца. Крыштальнымі кроплямі цёплай жывіцы слязіліся свежыя пні і акоранае яловае бярвенне. Машара. З пашчапаных соснаў слязілася смала, павяла лісце на бярэзінах. Гурскі. // Пакрывацца кроплямі вільгаці. З сонцам Тчэ туман валокны. Дык чаго слязяцца вокны? Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

exhale

[eksˈheɪl]

v.

1) выдыха́ць

2) выдзяля́ць (-ца) (пах паве́тра, дым)

3) выпаро́ўваць, выпаро́ўвацца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ОСМАРЭГУЛЯ́ЦЫЯ (ад осмас + лат. regulo накіроўваю),

сукупнасць фіз.-хім. працэсаў, якія забяспечваюць адноснае пастаянства асматычна актыўных рэчываў ва ўнутр. асяроддзі арганізма жывёл. Уласціва большасці жывёл. Існуюць 2 крайнія тыпы рэакцыі на асматычны стрэс. Пойкіласматычныя жывёлы асматычна лабільныя, асматычная канцэнтрацыя вадкасцей іх цела залежыць ад асяроддзя. Гамойасматычныя жывёлы асматычна стабільныя, пры змене навакольнага асяроддзя асматычны ціск іх унутр. вадкасцей застаецца адносна пастаянным. Адрозніваюць таксама гіперасматычных жывёл (прэснаводныя жывёлы, марскія храстковыя рыбы), якія падтрымліваюць больш высокую канцэнтрацыю асматычна актыўных рэчываў ва ўнутр. вадкасцях, чым у навакольным асяроддзі, і гіпаасматычных жывёл (марскія касцістыя рыбы, марскія паўзуны і некат. ракападобныя), што маюць ніжэйшую за асяроддзе канцэнтрацыю рэчываў. У млекакормячых асн. орган О. — ныркі, здольныя выдзяляць гіпатанічную мачу пры лішку вады і асматычна канцэнтраваную — пры яе недахопе. Прыстасаванне сістэм О. да ўмоў арыднай зоны ўключае шэраг механізмаў — павелічэнне канцэнтрацыйнай здольнасці нырак, што дазваляе абыходзіцца без пітной вады (кенгуровы пацук), павелічэнне трываласці да абязводжвання (асёл), выкарыстанне мачавой к-ты як канчатковага прадукту азоцістага абмену (паўзуны, птушкі), наяўнасць насавых залоз, якія выдзяляюць соль (некат. яшчаркі) і інш. У О. прымаюць удзел гіпаталамус, гіпофіз, наднырачнікі, шчытападобная і падстраўнікавая залозы, а таксама сенсорныя органы і рухальныя сістэмы. Эвалюцыя О. спрыяла асваенню разнастайных умоў існавання.

А.​С.​Леанцюк.

т. 11, с. 454

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ска́вічак (ска́вічок) ‘мяшочак для адціскання сыру, клінок’ (лун., Жыв. сл.; Сл. Брэс.). Параўн. фармальна падобнае каш. skovëčk ‘бярозавы сок’, якое Борысь (SEK, 4, 285) выводзіць з першаснага *sьkovъ ад *sьkati ‘выдзяляць сок’; тады гэта ‘тое, пры дапамозе чаго выціскаюць сыроватку’. Гл. яшчэ Борысь, Etymologie, 59. Сюды ж яшчэ васкавень, васкавік, аскавень (гл.), якія, відаць, адлюстроўваюць другаснае збліжэнне з воск. Параўн. скадаў (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

isolate

[ˈaɪsəleɪt]

v.t.

1) аддзяля́ць, адасабля́ць, ізалява́ць

2) Chem. аддзяля́ць, выдзяля́ць (з су́месі)

3) Electr. ізалява́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

exude

[ɪgˈzu:d]

v.

1) выступа́ць, паце́ць (пра пот); сачы́цца (пра ваду́)

2) выдзяля́цца (пра ва́дкасьць), выдзяля́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

suppurate

[ˈsʌpjəreɪt]

1.

v.t.

нагно́йваць (ра́ну), вы́клікаць гнае́ньне, запале́ньне

2.

v.i.

гнаі́цца (пра ра́ну), выдзяля́ць гной

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ábzweigen

1. vt

1) разгаліно́ўваць; адво́дзіць

2) выдзяля́ць, выкро́йваць (сродкі)

2. ~, sich разгаліно́ўвацца, адгаліно́ўвацца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

выдзяля́цца несов.

1. (брать часть имущества) выделя́ться, отделя́ться;

2. (отличаться) выделя́ться;

3. физиол. выделя́ться;

1-3 см. вы́дзеліцца;

4. страд. выделя́ться; отделя́ться; источа́ться; см. выдзяля́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)