байкапі́сец, ‑пісца, м.

Аўтар баек ​1 (у 1 знач.). Выдатны сатырык і байкапісец. Кандрат Крапіва ўнёс вялікі ўклад у развіццё беларускай савецкай літаратуры. Казека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

першадрука́р, ‑а, м.

Той, хто паклаў пачатак кнігадрукаванню. Беларускі першадрукар Францішак Скарына — выдатны вучоны, вялікі асветнік-гуманіст і палымяны патрыёт роднай зямлі. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кла́сік ’выдатны агульнапрызнаны пісьменнік, дзеяч навукі або мастацтва’, ’прадстаўнік класіцызму’, ’спецыяліст у галіне класічнай філалогіі’ (ТСБМ). Гл. клас.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

отли́чный

1. (различный) ро́зны, адме́тны;

2. (превосходный) выда́тны, ве́льмі до́бры, надзвы́чай до́бры.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ІАА́Н I Цымісхій

(Iōannēs; каля 925—10.1.976),

імператар Візант. імперыі [969—976]. Паходзіў са знатнага арм. роду Куркуасаў. Выдатны военачальнік, умацаваў граніцы дзяржавы на Пн (у 971 перамог кіеўскага кн. Святаслава), у 968 далучыў да Візантыі паўн.-ўсх. ч. Балгарыі, у барацьбе супраць арабаў у 974—975 адваяваў б.ч. Сірыі. Паводле некат. звестак быў атручаны.

т. 7, с. 136

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

беззага́нны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае заганаў, недахопаў; бездакорны па якасці. Беззаганная прадукцыя. Беззаганны верш. Беззаганная ідэя. Беззаганны характар. // Выдатны, дасканалы. Беззаганная выпраўка. Беззаганныя паводзіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карыфе́й, ‑я, м.

1. Кіраўнік хору ў старажытнагрэчаскім тэатры.

2. перан. Выс. Выдатны дзеяч на якім‑н. долі дзейнасці. Карыфей навукі. Карыфей тэатра. Карыфеі сусветнай літаратуры.

[Грэч. koryphaios.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

epóchemachend a эпаха́льны, надзвыча́йны, выда́тны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

urst a разм. выда́тны, фа́йны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

vórtrefflich a выда́тны, до́бры, даскана́лы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)