Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каляву́шны, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца каля вуха. Калявушная залоза.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
lobe
[loʊb]
n.
мо́чка f. (ву́ха)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
атаско́п, ‑а, м.
Медыцынскі інструмент для даследавання вуха; вушное люстэрка.
[Ад грэч. ús (ōtós) — вуха і scopéō — гляджу.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ларынго́лаг, ‑а, м.
Урач — спецыяліст па хваробах вуха, горла, носа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
отаскапі́я, ‑і, ж.
Спец. Метад даследавання вуха пры дапамозе атаскопа.
[Ад грэч. ús, ōtós — вуха і skopéō — гляджу.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стрэ́мечка, ‑а, н.
Спец. Адна са слыхавых костачак сярэдняга вуха.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пляву́ха ’поўха’ (Нас., Бяльк.), пляву́шыць ’біць у вуха’ (Юрч. Вытв.), пляву́шыньня ’біццё ў вуха’, пляву́шынынік ’той, хто пагражае ўдарыць у вуха’ (Юрч. СНЛ). Да апляву́ха (гл.). Параўн. таксама плю́ха1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МО́ЦНАСЦЬ ГУ́КУ, гучнасць гуку,
мера сілы слыхавога адчування, выкліканая гукам. Залежыць ад гукавога ціску і адчувальнасці вуха, якая неаднолькавая для гукаў рознай частаты і інтэнсіўнасці. Узровень М.г. вымяраецца ў фонах.
Для параўнання М.г. рознай частаты карыстаюцца фіз. велічынёй, якая наз. ўзроўнем чутнасці і выражаецца формулай
, дзе р — гукавы ціск для гуку з частатой 1 кГц і такой жа гучнасцю, як і даследаваны; p0 = 2∙10−5 Па — стандартны парог чутнасці для частаты 1 кГц. Парогам чутнасці наз. гукавы ціск, пры меншым за які вуха не чуе гуку. Парогам болевага адчування наз. гукі дастаткова вял. інтэнсіўнасці, што таксама не ўспрымаюцца вухам і выклікаюць болевае адчуванне пры перавышэнні гэтага парога.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕСТЫБУЛЯ́РНЫ АПАРА́Т (ад лац. vestibulum пераддзвер’е),
орган пачуцця, які ўспрымае становішча і рух галавы і цела ў прасторы, перыферычны аддзел аналізатара раўнавагі. У ніжэйшых жывёл мае форму пузырка (статацыста), у пазваночных жывёл і чалавека — частка ўнутр.вуха (лабірынт), якая складаецца з пераддзвер’я і трох паўкружных праток (гл.Вуха).
Рэцэптары вестыбулярнага апарата знаходзяцца ў двух мяшочках пераддзвер’я і ў ампулах паўкружных праток перапончатага лабірынта ўнутр.вуха. Поласць мяшочкаў і паўкружных праток запоўнена тканкавай вадкасцю — эндалімфаю. Вярчальныя рухі галавы і цела выклікаюць рух эндалімфы паўкружных праток, гэта раздражняе ампулярныя рэцэптары. Раздражненне ўспрымаецца дэндрытамі адчувальных нейронаў вестыбулярных гангліяў і па іх аксонах перадаецца ў вестыбулярныя ядры прадаўгаватага мозга, якія звязаны праводзячымі шляхамі са спінным мозгам, цэнтрамі вегетатыўнай нервовай сістэмы, ядрамі вокарухальных нерваў, карой галаўнога мозга. Вестыбулярны апарат мае выключнае значэнне для захавання раўнавагі цела пры руху і ў стане спакою. Даследаванні вестыбулярнага апарата выкарыстоўваюцца ў адборы для работы на вышыні, на марскую і лётную службу. Высокая ўстойлівасць вестыбулярнага апарата дасягаецца трэніроўкай. Ад непасрэдных або рэфлекторных пашкоджанняў функцыі вестыбулярнага апарата ўзнікаюць вестыбулярныя парушэнні. Прыкметы: галавакружэнне, парушэнне раўнавагі, рытму дыхання, дзейнасці сэрца, моташнасць.