wytrawny

wytrawn|y

вопытны; дасведчаны;

~y znawca — тонкі знаўца;

wino ~e — сухое віно

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

экспе́рт

(лац. expertus = вопытны)

спецыяліст, якога запрашаюць для правядзення экспертызы па якім-н. спрэчным ці няясным пытанні, напр. у судовай практыцы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

камбіна́тар, ‑а, м.

Разм. Спрытны дзядок, які дасягае мэты шляхам лоўкіх аперацый, хітрыкаў, камбінацый. Гэты круцель і камбінатар быў на першы погляд чалавек прыемны, умеў адгаварыцца, і яго не вельмі чапалі. Чарнышэвіч. — Завадатар гэтай шайкі, мусіць, вопытны камбінатар і мае шырокія сувязі. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ста́лы, -ая, -ае.

1. Які стаў дарослым, дасягнуў поўнага развіцця.

Сталыя мужчыны.

2. Здольны дзейнічаць самастойна, без дапамогі; сур’ёзны.

Арганізатар малады, але с.

3. Вопытны, які дасягнуў майстэрства ў чым-н., які вылучаецца грунтоўнасцю.

С. празаік.

4. Нязменны, разлічаны на доўгі час.

Сталае месца для жылля.

Атрымаць сталае месца работы.

5. Добра, грунтоўна абдуманы.

Сталае рашэнне.

С. вывад.

|| наз. ста́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эмпіры́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да эмпірызму (у 1 знач.). Эмпірычная філасофія.

2. Кніжн. Заснаваны на эмпірыі; вопытны. У многіх выпадках .. [педагагічная думка] пачала выходзіць за рамкі эмпірычнага фіксавання перадавой практыкі настаўнікаў і пачала пераходзіць да навуковага абагульнення. «Полымя». // Рэальны, які аб’ектыўна існуе. Эмпірычны свет.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Выханда́сы ’жэсты, міміка’, выханда́снік ’мім’ (Шпіл.). Няясна. Магчыма, роднаснае хандо́га ’той, хто любіць чыстату, ахайнасць’ (гл.), выхандо́жыцца ’прыбірацца, упрыгожвацца’ (Нас.), рус. худо́гий ’дасведчаны, вопытны’, укр. худо́га ’майстар, мастак’, польск. chędogi ’чысты, ахайны’, chędožyć ’чысціць, прыбіраць; цвічыць’ (Аб апошніх гл. Брукнер, 178 і наст.; Фасмер, 4, 282). Адносна суфіксацыі параўн. выкрутасы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

злачы́нства, ‑а, н.

Грамадска небяспечнае дзеянне (або бяздзеянне), якое парушае закон і падлягае крымінальнай адказнасці. Крымінальнае злачынства. Дзяржаўнае злачынства. Ваеннае злачынства. □ Філістовіч яшчэ пэўны час спрабаваў выкручвацца, але вопытны следчы крок за крокам выкрываў усё новыя злачынствы былога гітлераўскага служкі. Паслядовіч.

•••

На месцы злачынства гл. месца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лотачка ’лодачка’ (гом., Рам. 1), лотачнік, лоташніквопытны плытагон, які праводзіў плыты праз небяспечныя месцы: мелі, парогі і інш.’ (глус., бярэз., Нар. лекс.). Рус. арханг., валаг., вяц., уладз., цвяр., смал., кур., варонеж. лоточка ’тс’. Бел.-рус. ізалекса. У выніку кантамінацыі з лексемай лоток, лоточек, латак ’жолаб’. Не выключаны ўплыў свінскіх моў (фінскага субстрату).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

старэ́йшына, ‑ы, м.

1. Гіст. Кіраўнік радавой абшчыны, які выбіраецца са старэйшых і самых паважаных яе членаў.

2. Самы вопытны, спрактыкаваны, паважаны член якога‑н. калектыву. Мы ўсе любілі яго [Якуба Коласа]. Маладзейшыя літаратары, мы часта раўнавалі свайго старэйшыну да людзей, якіх ён лічыў сябрамі. Брыль.

•••

Савет старэйшыя гл. савет.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

о́пытный

1. (о человеке) во́пытны, спрактыкава́ны;

2. (относящийся к опытам) дасле́дчы, до́следны;

о́пытная сельскохозя́йственная ста́нция до́следная сельскагаспада́рчая ста́нцыя;

о́пытное живо́тное до́следная жывёла;

о́пытное по́ле до́следнае по́ле.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)