Сцямнецца, пацямнець (пра наступленне змроку, вячэрняй цемнаты). Вечарам, калі зусім ужо змерклася, бабка Наста сядзела адна ў хаце, запаліўшы газовачку.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зве́чара, прысл.
Вечарам, да надыходу ночы. Звечара .. [салдат] падганяў коней, быццам спяшаўся прыспець некуды да нейкага пэўнага часу.Лобан.— Варту пастаў, ціхую такую, непрыкметную — асабліва звечара ды ноччу.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗВАНЦЫ́камары-дзергуны
(Chironomidae),
сямейства двухкрылых падатр. даўгавусых. Каля 10 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды. Лічынкі і кукалкі пераважна водныя, жывуць у прэсных застойных вадаёмах у глеі, літаральнай зоне мораў, некат. ў вільготнай глебе і інш. Дарослыя часта вечарамвял. раямі лунаюць у паветры са звонам (адсюль назва). На Беларусі найб. пашыраны З. апушаны (Chironomus plumosus).
Даўж. 1—15 мм. Цела падоўжанае з пукатымі грудзямі. У некат. на брушку жоўтыя і чорныя перавязкі. Ногі доўгія, хабаток кароткі Крылы празрыстыя. У самцоў доўгія перыстыя вусікі. Ротавы апарат рэдукаваны, дарослыя не кормяцца. Лічынкі кормяцца водарасцямі, дэтрытам, бактэрыямі, ёсць драпежнікі, некат. — паразіты губак, малюскаў, аўсянікаў. Лічынкі — корм для рыб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
паарышто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Арыштаваць усіх, многіх. У час вайны ніхто вечарам агню не запальваў: не было газы ды і небяспечна. Маглі наляцець фашысты і ўсіх паарыштоўваць.Дайліда.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разгада́цца, ‑аецца; зак.
Аказацца разгаданым; стаць ясным, зразумелым. Так Шабуня нічога і не ўведаў ад Кірылы. Загадка разгадалася вечарам.Чарнышэвіч.Прычына яго [Васіля Кузьміча] смеласці хутка разгадалася: ён быў крышачку выпіўшы.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДО́КШЫЦКА-КРУЛЁЎШЧЫНСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1943.
Праведзена 16—17.8.1943 1-й Антыфаш. партыз. брыгадай ва ўзаемадзеянні з партыз. брыгадай «Жалязняк».
Вечарам 16 жн. партызаны акружылі Докшыцы і ачапілі ўсе ваен. аб’екты гарнізона. У 6 гадз раніцы 17 жн. штурмавыя групы абяззброілі і знішчылі 38 і ўзялі ў палон 60 гітлераўцаў. 1-я Антыфаш. брыгада зрабіла пераход да ст. Крулеўшчына. Да вечара 17 жн. Докшыцы і ст. Крулеўшчына былі поўнасцю ачышчаны ад праціўніка. У выніку бою разбураны ўсе станцыйныя збудаванні, узарваны 4 масты, паравознае дэпо, нафтабаза, склад з боепрыпасамі, гараж з аўтамашынамі і інш., на суткі выведзены са строю ўчастак чыгункі Крулеўшчына—Параф’янава. У Крулеўшчыне ў гонар баявой аперацыі партызан пастаўлены помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЖЫ́НКІ,
старадаўні земляробчы звычай у беларусаў і інш. славянскіх народаў, звязаны з пачаткам жніва. Яго абрадавы сэнс быў скіраваны на тое, каб забяспечыць добры збор ураджаю. Звычайна З. спраўлялі ў суботу вечарам; перад гэтым прыбіралі хату і двор, стол засцілалі белым абрусам, клалі бохан хлеба с соллю. Зажынальніцай выбіралі жанчыну «лёгкую на руку», каб усё жніво прайшло спраўна. Ў першы выхад на ніву нажыналі невял. сноп жыта, перавязвалі яго чырвонай стужкай, неслі дахаты і ставілі на покуці (зерне з яго пасля дамешвалі да насення). У дзень З. рыхтавалася святочная вячэра, у час якой сям’я з’ядала хлеб і сыр, прынесеныя з поля. У наш час З. адзначаюць як свята першага снапа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
уве́чар, прысл.
У вячэрні час, вечарам. Не будзе ёй [Марыне] жыцця, спакою Ні ўдзень, ні ўвечар, ні ўначы.Колас.Не пытайся ўвечар, Не сварыся ўранку: Маладым не вечна Хадзіць на гулянку.Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хма́рнасць, ‑і, ж.
1. Згушчэнне хмар; воблачнасць. Хмарнасць сышла з неба, і перад вечарам з’явілася сонца.Чорны.
2.перан. Нацягнутасць, напружанасць. У дачыненнях між бацькамі і дзецьмі наступіла нядобрая хмарнасць.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
надо́ечы, прысл.
Разм. Зусім нядаўна; не так даўно, днямі. Надоечы адбылося здарэнне, якое абляцела Навадворкі і ўсе навакольныя вёскі.Кавалёў.Вечарам.. [Надзя] з дзяўчынай, з якой надоечы пазнаёмілася, прыйшла ў пакой інтэрната.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)