2.прил.бліску́чы, блішча́сты, ільсня́ны, (после гласных) льсня́ны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ГЕРКУЛЕ́С (Dynastes hercules),
насякомае сям. пласцініставусых жукоў. Пашыраны ў тропіках Цэнтр. і Паўд. Амерыкі.
Даўж. самца да 15,5 см, самкі 8—9 см. Самец бліскучы, чорны, надкрылы аліўкава-зялёныя з чорнымі плямамі; самка — аднакаляровая, матава-чорная. У самца 2 рагі: адзін на лбе, доўгі, тоўсты, вышчарблены; другі — на пярэдняспінцы, больш доўгі (амаль напалавіну даўжэйшы за цела). Самка без рагоў (прыклад палавога дымарфізму). Лічынкі развіваюцца ў гнілой драўніне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
паліто́н, ‑а, м.
Разм. Тое, што і паліто. [Яўрэй] увесь сваім абліччам выхаплены з мінулага — і чорны доўгі палітон, бліскучы картуз, і сівы клін барады, і такія ж пэйсы.Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасяро́дку, прыназ. і прысл.
Тое, што і пасярод. Спыніўся юнак пасяродку .. паляны.Куляшоў.Тут стаяла дарагая мэбля — сервант, тахта, яшчэ сервант, бліскучы паліраваны стол з крыштальнаю попельніцаю пасяродку.Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ляўце́ць ’блішчэць’ (браг., Шатал.), ’дрыжаць (ад сытасці, тлушчу), ’торгаць (аб балючым месцы на целе)’ (Ян.). Няясна. Магчыма, запазычанне. Адкуль? Параўн. ст.-грэч.λευκός ’белы’, светлы, бліскучы’ (?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
лютэ́цый
(н.-лац. lutecium, ад лац. Lutecia = Парыж)
хімічны элемент сям лантаноідаў, бліскучы метал.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)