Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
standing1[ˈstændɪŋ]n.
1. рэпута́цыя, стано́вішча, аўтарытэ́т (у грамадстве);
a scientist of high standing навуко́вец высо́кага кла́са
2. праця́гласць, даўжыня́;
a tradition of long standing да́ўняя трады́цыя
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
wyrocznia
ж.
1. прароцтва, прадказанне;
2. аракул;
3.перан. бясспрэчны аўтарытэт
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
dyskredytować
незак. дыскрэдытаваць; падрываць аўтарытэт;
dyskredytować przeciwników politycznych — дыскрэдытаваць палітычных праціўнікаў
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
powaga
powag|a
ж.
1. важнасць; паважнасць, сур’ёзнасць; значнасць;
~a sytuacji — сурёзнасць сітуацыі;
z ~ą — важна, з важнасцю; сур’ёзна;
2.аўтарытэт;
~a naukowa — навуковы аўтарытэт
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
дыскрэдытава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., каго-што.
Падарваць (падрываць) давер’е да каго‑, чаго‑н., прынізіць (прыніжаць) чый‑н. аўтарытэт, значэнне. Дыскрэдытаваць ідэю. □ Панскія служкі абвінавачвалі літаратараў у антыпольскай крамоле, імкнуліся дыскрэдытаваць беларускую паэзію, адмаўляючы нават сам факт яе існавання.Хромчанка.
[Ад фр. discréditer.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
НАЦЫЯНА́ЛЬНАЯ КАМІ́СІЯ РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ ПА СПРА́ВАХ ЮНЕ́СКА,
міжведамасны орган, створаны пастановай Савета Міністраў БССР ад 15.10.1956. У сваёй дзейнасці кіруецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, статутамі ЮНЕСКА і Палажэннем аб Нац. камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА (зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17.9.1997). Забяспечвае ўзаемадзеянне і каардынацыю супрацоўніцтва з ААН Па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА) бел.дзярж. устаноў, грамадскіх аб’яднанняў і асоб, якія маюць прызнаны аўтарытэт у сферах кампетэнцыі ЮНЕСКА. Ажыццяўляе сувязь ’паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ЮНЕСКА, даводзіць да ведама ЮНЕСКА інфармацыю аб нац. патрэбах і прыярытэтах у галіне адукацыі, навукі і культуры, аказвае інфармац. і кансультатыўнае садзейнічанне органам дзярж. кіравання, дзярж. і грамадскім арг-цыям Беларусі, якія працуюць у галіне адукацыі, навукі, культуры і камунікацыі. Рабочым апаратам Нац. камісіі з’яўляецца сакратарыят, які ўзначальвае адказны сакратар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІЙ IX [свецкае Мастаі-Ферэці (Mastai-Ferretti) Джавані Марыя; 13.5.1792, г. Сенігалія, Італія — 7.2.1878],
папа рымскі з 1846. У 1846—47 правёў ліберальныя рэформы ў Папскай вобл., абвясціў амністыю для больш чым 10 тыс. палітзняволеных. У пач. Рэвалюцыі 1848—49 сфарміраваў урад (сак. 1848) з удзелам памяркоўных лібералаў, згадзіўся на абвяшчэнне канстытуцыі, адпраўку войск на аўстра-італьянскую вайну 1848—49. Але ў крас. 1848 асудзіў нац. вайну супраць Аўстрыі, заклікаў да інтэрвенцыі супраць аб’яўленай у Рыме рэспублікі, пакінуў Рым. Вярнуўся ў 1850 пасля падзення рэспублікі, праводзіў рэакц. палітыку. Аўтар «Сілабуса» (пералік грамадска-паліт. і рэліг. рухаў, якія падрываюць аўтарытэт папства). Пры ім скліканы ўсяленскі (I Ватыканскі) сабор (1869—70; гл.Ватыканскія саборы). Пасля ліквідацыі папскай улады над Рымам (1870) адмовіўся прызнаць аб’яднаную італьян. дзяржаву. Кананізаваны Іаанам Паўлам II (2000).