Разм. Праявіць дабрату, шчодрасць. Пан Вашамірскі нават раздобрыўся і загадаў аканому звольніць Язэпа на цэлы тыдзень ад работы ў дварэ.Бядуля.Антось падняў ламачыну і паразганяў .. [вераб’ёў]. Потым чамусьці раздобрыўся — вынес са склада прыгаршчы аўса, высыпаў на траву.Бажко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
старцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; незак.
Разм. Тое, што і жабраваць. Абодва [суседы] пайшлі старцаваць... Во да чаго суды давялі!Місько.//перан. Звяртацца з просьбамі даць што‑н., выпрошваць што‑н. [Мароз:] — Кардашова выбралі, знайшлі дзеяча! Толькі і ведае старцаваць кожную вясну: сена, аўса, насення.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пераканаць не рабіць чаго‑н., угаварыць адмовіцца ад чаго‑н. Хацеў [Сомік] на суд падаваць, ды людзі адгаварылі; казалі, што неяк сорам і судзіцца за дзесяць снапоў аўса.Крапіва.Зораў у апошні раз паспрабаваў адгаварыць Каленіка ад задуманага ім плана.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КРУ́ПЫ,
прадукт харчавання, які складаецца з цэлых або здробненых зярнят крупяных культур, а таксама збожжавых і бабовых. Маюць высокія пажыўныя і смакавыя якасці, добра разварваюцца і засвойваюцца арганізмам. Маюць у сабе 65—75% вугляводаў, 7,6—13% бялкоў, 0,8—2,5% тлушчаў (у аўсяных да 6,5%).
Бываюць грэцкія, рысавыя, ячныя, аўсяныя, пшанічныя, кукурузныя, гарохавыя, а таксама манныя (з пшаніцы), прасяныя і інш. Ёсць К. з сумесі некалькіх мучністых кампанентаў крупяных і збожжавых культур, да якіх дадаюць цукар, сухое малако і інш. Да К. адносяцца аўсяныя, кукурузныя і пшанічныя шматкі. Тэхнал. працэс вырабу К. складаецца з ачысткі зерня ад дамешак і абалонак, тэрмічнай апрацоўкі (прапаркі, сушкі — аўса, гароху, кукурузы), шліфоўкі і паліравання зерня, сартавання яго на фракцыі і інш. З К. робяць харч. канцэнтраты, гатуюць кашы, супы і г.д.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Талакно́ ’мука з ачышчанага пражанага аўса; страва з такой мукі’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт., Касп., Серб. Вічын, Шат., Бяльк., Сержп. Прымхі, Пятк. 2, Сл. ПЗБ, ЛА, 4), ’страва з аўса’ (Жд. 3), ’кісель з аўсянай мукі’ (полац., ЛА, 4), ’зацірка з цёртага канаплянага семені’ (Мат. Гом.), ’страва, прыгатавала з грэцкай мукі і кіслага малака’ (лях., Сл. ПЗБ), талакно́, толокно́ ’страва з аўсянай мукі або патоўчанага канаплянага семені’ (Лекс. Бел. Палесся), толокно́ ’страва з аўсянай мукі’ (ТС). Параўн. укр.толокно́ ’мука з падсушанага аўса, тоўчаных сухароў’, рус.толокно́ ’тоўчаная аўсяная мука, каша з гэтай мукі’, польск.tłokno ’ежа з аўсянай мукі, гарачай вады і малака’. Паводле Сноя (гл. Бязлай, 4, 187), сюды ж славен.*tlakno ’нейкая мучная ежа’, рэканструяванае на падставе запазычання ў ням.бавар.Talken ’аўсяныя крупы’, што да *tolkъno, з якога праз усходнеславянскія мовы было запазычана фін.talkkuna ’аўсяная каша’ (Фасмер, 4, 73). Звязана з таўчы (гл.), паколькі рэдкая словаўтваральная мадэль з суф. ‑ъno (параўн. сукно, валакно і пад.) характэрна для старых назваў вынікаў дзеяння, выражаных зыходным дзеясловам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мяшо́к, -шка́, мн. -шкі́, -шко́ў, м.
1. Тое, што і мех¹ (у 1 знач.).
М. з мукой.
Залаты м. (перан.: пра вельмі багатага чалавека).
2. Тое, што і мех¹ (у 2 знач.).
М. аўса.
3.перан. Поўнае акружэнне войскамі праціўніка.
Апынуцца ў мяшку.
4. Прыстасаванне ў жывёл і раслін для змяшчэння чаго-н. (спец.).
Зародкавы м.
Зашчочныя мяшкі.
5.перан. Аб непаваротлівым, нязграбным або някемлівым чалавеку (разм.).
|| памянш.мяшо́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.імяшэ́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м. (да 1, 2 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
збажына́, ‑ы, ж.
Разм.
1. Агульная назва хлебных злакаў: жыта, пшаніцы, аўса, ячменю. Сеяць збажыну. Зжатая збажына. □ Схіляюцца ў палях у пояс Збажыны калгаснай Каласы.Аўрамчык.
2.зб. Зерне хлебных злакаў; збожжа. Хлопчык, баязліва аглядваючыся на бацьку, сяк-так ускарабкаўся на мяшок са збажыною, што стаяў на лаўцы.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГРЫБ (Станіслаў Іванавіч) (н. 6.8.1944, в. Савічы Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны-селекцыянер. Акад. Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1994), д-рс.-г.н. (1988), праф. (1996). Брат М.І.Грыба. Скончыў БСГА (1966), там і працаваў, з 1970 на Ганусаўскай доследна-селекцыйнай станцыі, з 1973 у Бел.НДІ земляробства і кармоў (з 1978 нам. дырэктара, кіраўнік селекцыйнага цэнтра), з 1995 віцэ-прэзідэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па селекцыі, насенняводстве і тэхналогіі вырошчвання цукр. буракоў і збожжавых культур (ячмень, авёс, трыцікале, пшаніца), распрацоўцы метадаў інтэнсіфікацыі селекцыйнага працэсу з выкарыстаннем збудаванняў са штучным кліматам. Аўтар 20 раянаваных сартоў с.-г. культур, у т. л. 2 сартоў цукр. буракоў, 12 — яравога ячменю, 2 — аўса і 4 — трыцікале. Дзярж. прэмія Беларусі 1994.
Тв.:
Ячменному полю — интенсивные сорта. Мн., 1992;
Семеноводство полевых культур. Мн., 1994 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУКА́,
1) харчовы прадукт, які атрымліваюць размолам зерня розных культур, пераважна пшаніцы і жыта, а таксама аўса, ячменю, грэчкі, кукурузы, бабовых культур; асн. сыравіна для хлебапякарнай, макароннай і кандытарскай вытв-сцей. Якасць М. характарызуецца колерам, пахам, смакам, кіслотнасцю, вільготнасцю (14,5%), памолам, водапаглынальнай і газаўтваральнай здольнасцямі і хім. саставам (колькасць пажыўных і мінер. рэчываў, вітамінаў, ферментаў і інш.), які залежыць ад віду зерня, рэжыму яго памолу і гатунку М. Пшанічную М. вырабляюць вышэйшага, 1-га і 2-га гатункаў, крупчатку і шатраваную, жытнюю — сеяную і шатраваную. М. шатраваная і 2-га гатунку мае вітаміны (Bl,B2, PP і E), якіх амаль няма ў М. вышэйшага і 1-га гатункаў. Гл. таксама Мукамольна-крупяная прамысловасць.
2) Здробненыя да парашкападобнага стану рэчывы мінер. (напр., вапнавая М.), расліннага (напр., сянная М.) ці жывёльнага (напр., касцявая М.) паходжання.