formować rogaliki z ciasta — ляпіць рагалікі з цеста;
2. фарміраваць; ствараць; арганізоўваць;
formować rząd — фарміраваць урад;
3.вайск. строіць; шыхтаваць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
паве́зці, ‑вязу, ‑вязеш, ‑вязе; ‑вязём, ‑везяце; пр. павёз, ‑везла і ‑вязла, ‑везла і ‑вязло; зак., каго-што.
1. Пачаць везці, перамяшчаць транспартам куды‑н. Свіснуў раз, свіснуў два Шустры паравозы, І павёз, і павёз За возікам возік.Купала.І павёз цягнік сына ў Маскву, а бацьку — рухавы малады конік у [калгас] «Перамогу».Васілевіч.
2. Узяўшы з сабой каго‑, што‑н., паехаць, каб адвезці, даставіць куды‑н. Цераз суткі.. [жанчыну] паклалі ў труну і павезлі на могілкі.Чорны.Адразу ў ноч паскакалі коннікі, павезлі дарагія дакументы, заклікі арганізоўваць камітэты беднаты.Лужанін.
3.безас. Тое, што і пашанцаваць. Ну, што ж?.. Відаць, не павязло. Няхай! Не першы раз...Броўка....Гэты раз бедаку павязло: У час удалося Панасу памерці.Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
éinrichten
1.vt
1) уладко́ўваць, арганізо́ўваць
2) абсталёўваць
2.~, sich
1) уладко́ўвацца
2) (auf A) разм. падрыхтава́цца (да чаго-н.)
3) (nach D) прыстасо́ўвацца (да чаго-н.), лічы́цца (з чым-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
предпринима́ть
1.(начинать) пачына́ць, распачына́ць; (браться за что-л.) бра́цца (за што); (организовать)арганізо́ўваць;
1.што. Папраўляць, рабіць зноў прыгодным для карыстання; рамантаваць. Нізка прыгнуўшы спіну, .. Гарась ладзіў паламаны ўчора гармонік.Каваль.[У кузні] прыемна пахла гарэлым вугалем і заўсёды шмат было людзей, якія прыязджалі ладзіць калёсы, губіць сярпы, каваць коней.Хведаровіч.Стрэхі гнілыя, і, каб не ліўся .. дождж, малінаўцы кожную восень ладзілі іх і засыпалі кастрыцай.Чарнышэвіч.// Настройваць музычны інструмент. А музыкі ў гулкай зале Ладзяць скрыпкі і цымбалы.Бядуля.
2.што. Разм. Рабіць, ствараць; будаваць. Працоўны сам закон тут піша І сам свой ладзіць дабрабыт.Колас.У хлопца ўжо і гады такія, што трэба прыбівацца да пары і ладзіць сталае жыццё на ўвесь век.Сабаленка.//Арганізоўваць; спраўляць. Я люблю глядзець, як зранку, Абудзіўшы ўсе куткі, Ладзяць гульні хлапчукі.Кірэенка.Хлопец з дзяўчынаю ўжо заручыны згулялі і збіраліся вяселле ладзіць.Гурскі.
3. Жыць у згодзе, міры. Анціпаў быў сумленны камуніст, умеў ладзіць з людзьмі.Хадкевіч.З навукай хлопец штось не ладзіў.Колас.
4.Разм. Рабіць што‑н. зладжана, раўнамерна; трапляць у агульны тон. Ладзіць у такт песні.
5.Разм. Лавіць зручны момант, імкнуцца зрабіць што‑н. Так і ладзіць сустрэцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
begin
[bɪˈgɪn]1.
v.i. -gan, -gun, -ginning
1) пачына́ць (-ца); настава́ць
We will begin work soon — Мы неўзаба́ве пачнём працава́ць
to begin at the beginning — пача́ць ад са́мага пача́тку
to begin with the hardest problem — пачына́ць ад найцяжэ́йшае прабле́мы
2) пачына́ць існава́ньне, быць арганізава́ным
The club began two years ago — Клюб быў арганізава́ны два гады́ таму́
2.
v.t.
1) пачына́ць
He began reading this book — Ён пача́ў чыта́ць гэ́тую кні́гу
2) ствара́ць; арганізо́ўваць
to begin the club — арганізава́ць клюб
•
- to begin with
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
составля́тьнесов.
1.(вместо или сверху вниз) састаўля́ць, склада́ць, скла́дваць; (сборник, словарь и т. п. — ещё) уклада́ць; (из предметов, химических элементов) састаўля́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
стыхі́я, ‑і, ж.
1. У старагрэчаскіх філосафаў-матэрыялістаў — адзін з асноўных элементаў прыроды (вада, зямля, паветра, агонь), якія ляжаць у аснове ўсіх рэчаў. //перан.; чаго або якая. Кніжн. Зыходны элемент, пачатак. Стыхія народнасці часта прарываецца ў стылістыцы твора, каб неспадзявана зазіхацець «сялянскім» слоўцам у паэме, насычанай усімі фарбамі рамантычнага стылю.Бярозкін.
2. Магутныя сілы прыроды, якія не падпарадкуюцца чалавеку. Марская стыхія. □ Стыхія лютавала. Хвалі ўжо захл[і]ствалі сумныя адзінокія постаці робатаў.Шыцік.У барацьбе са стыхіяй прыроды, з рознымі іншымі цяжкасцямі рос і загартоўваўся калектыў шахцёраў.Кулакоўскі.Кіну Справы свае І прыеду ў тую ж хвіліну Дапамагчы ваяваць З непакорнай стыхіяй.Танк.// Моцныя падсвядомыя пачуцці. Пры маляванні вобразаў сялян праяўляецца ў Коласа стыхія гумару.Клімковіч.
3.чаго або якая. З’явы сацыяльнага жыцця, якія не могуць рэгулявацца людзьмі, грамадствам. Стыхія інфляцыі. Стыхія капіталістычнага рынку. Стыхія канкурэнцыі.// Сляпая дзейнасць грамадскага асяроддзя, якое не падпарадкоўваецца арганізацыі і кіраўніцтву. Беразняк пакруціў галавою: — Дробнабуржуазная стыхія засмоктвае, як дрыгва.Сабаленка.
4.перан.; каго-чаго або якая. Прывычнае акружэнне, асяроддзе, кола любімых заняткаў, асноўных інтарэсаў і пад. Арганізоўваць, камандаваць, кіраваць — гэта яго [Сцёпкі] прызванне, яго стыхія.Жычка.Ад доўгага чытання і напружаных думак у Шыковіча забалела галава. Не, даволі дакументаў! Гэта не яго стыхія. Трэба шукаць жывых «чапаеўцаў», яны скажуць больш.Шамякін.— Мая стыхія — гандаль, — катэгарычна адрэзаў Свідраль і зноў, але ўжо ямчэй, усеўся на канапе.Дуброўскі.
[Ад грэч. stoicheion — элемент.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)