Лядны ў выразе ля́дны дуб ’дуб цвёрды, Guercus robur L.’ (маг., Кіс.). Да ляда 1 ’дуб, які расце на лядзе’. Аналагічна лядны ў ТСБМ.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вяцьві́сты ’галінасты’ (Бяльк., КТС). Рус. ветвистый ’тс’. Прыметнік ад *ветвь з суф. ‑іст‑ аналагічна рус. ці хутчэй аднаго з ім паходжання. Параўн. ве́цвійка (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ма́йнік ’майнік, Majanthemum bifolium Wiggers’ (ТСБМ, Кіс.). Запазычанне з рус. майник ’тс’. Названа паводле таго, што цвіце ў маі. Аналагічна польск. majownik, majówka ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паспо́лька ’рэчка, якая працякае праз поле’ (беласт., Сл. ПЗБ). Відаць, з + паўзполька, якое з выразу паўз поле. Аналагічна слаўг. паўзполле ’месца ўздоўж поля’ (Яшк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Піліпе́ц ’кнігаўка’ (брасл., ЛА, 1). Гукапераймальнае (параўн. пікаць j), аднак аформленае пад уплывам уласнага імя Піліп. Аналагічна рус. усх.-сіб. филипка ’кулік, Charadrius hiaticula’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ́пішча ’поле пасля рэпы’ (Яшк.). Аналагічна грача́нішча ’поле пасля грэчкі’ (ЛА, 2), гарахаві́шча ’поле пасля гароху’ (ЛА, 2). Прасл. *rěpišče < *rěpa. Гл. рэпа 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Труся́нка ‘трасянка; страва з некалькі прадуктаў’ (ТС), трусю́ха ‘дробная салома’ (паст., Сл. ПЗБ). Утварэнні ад трусіць 2, ‘растрасаць, змешваць’ аналагічна да трасянка 1, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Верціхвост ’разнавіднасць вераб’я’ (КТС). Укр. палес. вэртыхви́стка ’сітаўка’; ’пліска’. Да вярцець і хвост (гл.). Аналагічна ў іншых слав. мовах: рус. вертише́йка, вертиголо́вка, укр. вертигу́зка, палес. ве̂ртыго̂ло́в, серб. вр̀тигуз, вр̀тиреп ’сітаўка, Motacilla alba’. У выніку пераносу значэння ўтварылася міёр. вярціхво́ст ’непаседлівы чалавек, які ўвесь час снуе ўзад-уперад’ (З нар. сл.). Сюды ж верціхвостка ’назва птушкі’, а таксама ’шалахвостка (пра жанчыну)’. Аналагічна рус. вертихвостка ’тс’ і ўкр. вертихвістка ’ветрагонка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лянта́р ’упрыгожанне з янтару’ (гом., Рам. 1, 2). Да янта́р (гл.). Аб пераходзе й > лʼ гл. люстра. Аналагічна ў рус. арханг. гаворках лентарь ’тс’, ’пацеркі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Малажа́ва ’чалавек, які молада выглядае’, ’расліна, якая мае добры выгляд’ (КЭС, лаг.). Бел. рэгіяналізм, утвораны ад прыметніка маладжа́вы. Аналагічна ўкр. бук. молоджа́ва, молоджя́ва ’моладзь, маладыя людзі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)