сіндром паталогіі дзіцячага псіхічнага і асобаснага развіцця, як вынік аддзялення дзіцяці ад маці і яго ранняй інстытуалізацыі. У дзіцячым узросце гаспіталізм накладвае негатыўны адбітак на ўсе сферы яго фарміравання як асобы, тармозіць інтэлектуальнае і эмацыянальнае развіццё, разбурае фіз. стан і г.д. Агульныя прыкметы гаспіталізму: страта ў вазе, вяласць, апатычнасць, павышаная санлівасць, мышачны гіпатонус, адыход ад кантактаў з людзьмі (адсутнасць зрокавага сачэння, паваротаў «на голас», «гулення» ў адказ на ласку дарослага), слабы плач і г.д. У крайніх формах гаспіталізму можа прывесці да сур’ёзных душэўных захворванняў (дзіцячы маразм і інш.), хранічнага інфіцыравання, а часам да смерці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕДАКЛА́ДНАЯ РЫ́ФМА.
прыблізная рыфма, няпоўная рыфма, рыфма, якая вызначаецца адсутнасцю поўнай эўфанічнай сугучнасці ў заключных частках рытмарада. Найб. пашыраныя і апрабаваныя яе віды — асанансная, кансанансная, апорная, усечаная і рознанаціскная. Іх асн.эстэт. функцыя — пашырэнне выяўл. магчымасцей верша, што надзвычай істотна, калі ўлічыць абмежаванасць зыходных рыфмалагічных магчымасцей кожнай нац. мовы. Н.р. ўзбагачае і пашырае гэтыя магчымасці: нават нязначны адыход ці вар’іраванне пэўнай гукавой суладнасці ў канцы вершаванага радка, у яго т.зв. клаўзульнай (гл.Клаўзула) частцы, падкрэслівае стабільнасць асн. рытміка-інтанацыйнай канвы верша, надаючы яму новыя эмацыянальна-вобразныя адценні і асацыяцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
going1[ˈgəʊɪŋ]n.
1.fmlадыхо́д; ад’е́зд; знікне́нне
2. ху́ткасць (руху і да т.п.); умо́вы, магчы́масці ру́ху (таксама перан.);
I found the book heavy going. Я ўбачыў, што чытаць гэту кнігу цяжка і нецікава.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Fórtgangm -(e)s
1) адыхо́д
2) дале́йшы ход; праця́г;
séinen ~ néhmen* праця́гвацца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
odstępstwo
н. адступніцтва; адступленне; адыход; парушэнне; здрада;
odstępstwo od zasad — адступленне ад прынцыпаў
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Е́РАСЬ (ад грэч. hairesis, асобнае веравучэнне, школа, секта),
адыход ад афіц.царк. дактрыны па пытаннях дагматыкі, культу і арганізацыі. Ідэйнымі вытокамі Е. былі іудаізм і іудзейскае сектанцтва (эсены, эбіяніты, неаплатонікі), якія ўплывалі пазней на антытрынітарыяў, хіліястаў, арыян (гл.Хіліязм, Арыянства), а таксама язычніцтва і містыцызм у выглядзе гнастыцызму, маніхейства, ісіхазму і інш. На глебе незадаволенасці палітыкай Ватыкана ў 14—16 ст. узнік шэраг сял. рухаў, якія зліваліся з рэфармац. рухам (гл.Рэфармацыя).
На Беларусі ўсе Е. прыўнесены з-за мяжы: у 15 ст.гусізм; у 16 ст.рэліг.-рацыяналіст. вучэнне (Ф.Касой, Арцемій, М.Башкін), антытрынітарыі, атэісты (К.Бекеш, С.Лован), з 17 ст.сацыніяне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЖАМЧУ́ЖЫН»,
рачны манітор Дняпроўскага атрада Пінскай ваен. флатыліі, які ўдзельнічаў у абарончых баях летам 1941. Пабудаваны ў 1934—36 у Кіеве. Меў на ўзбраенні 7 гармат і 3 кулямёты, экіпаж 72 чал. З 27.11.1936 у складзе Дняпроўскай ваен. флатыліі, удзельнічаў у паходзе Чырв. Арміі ў Зах. Беларусь (1939). З 8.7.1940 у Дунайскай ваен. флатыліі. У пач.Вял.Айч. вайны абараняў вусце Дуная. У канцы ліп. 1941 пераведзены на Дняпро. Прыкрываў пераправы і адыходсав. войск на левы бераг Дняпра на Пд ад Кіева, каля гарадоў Ржышчаў і Канеў. Узарваны экіпажам 12.8.1941 пасля няўдалай спробы прарыву з Чаркасаў да Краменчуга.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
По́прыч ’асобна, паасобку’ (Нас., Байк. і Некр.), попрыж ’тс’ (ТС), параўн. укр.попріч ’насуперак’. Відавочна, звязана з апрыч ’асобна’ (Нас.), апрычны ’асобна, паасобку’ (Нас.), што разглядаюцца як вынік кантамінацыі з апрача (гл.). Украінскае слова выводзяць з прыназоўнікаў попри ’пры, насуперак, паўз’ і пріч ’акрамя’ (ЕСУМ, 4, 519). З улікам формы попрыж можна дапусціць сувязь з прыгаць, прылсыць ’скакаць’ (гл.), параўн. попрыг ’асобна, паасобку’ (Нас.), прыіскі ’скакуны’, тады семантычна ідэнтычнае слову адскок ’адыход, аддзяленне’ (гл. адсека).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
withdrawal
[wɪðˈdrɔəl]
n.
1) адыма́ньне n.
2) забра́ньне (ашча́днасьцяў з ба́нку)
3) адклі́каньне n.
4) адыхо́д, вы́хад -у m.
5) Milit. адступле́ньне n.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
БЕРГЕЛЬСО́Н (Давыд Рафаілавіч) (12.8.1884, с. Сарны Чаркаскай вобл., Украіна — 12.8.1952),
яўрэйскі пісьменнік. Дэбютаваў аповесцю «Вакол вакзала» (1909). Вытанчаны псіхалагізм Бергельсона выявіўся ў раманах «Пасля ўсяго» (1913), «Адыход» (1920), дзе аўтар даў шырокі малюнак жыцця розных пластоў яўр. буржуазіі, паказаў розныя лёсы яўр. інтэлігенцыі. У 1921 выехаў за мяжу, жыў у Берліне. Тэма правамернасці Кастр.рэв. і грамадз. вайны — у рамане «Мера строгасці» (1926—27) і зб. апавяданняў «Бурныя дні» (1927). У 1929 вярнуўся ў СССР. Раман «На Дняпры» (кн. 1—2, 1932—40) — эпапея пра жыццё і барацьбу нар. мас на пач. 20 ст. Рэпрэсіраваны, рэабілітаваны пасмяротна.