выбуховыя сумесі, якія маюць ад 5 да 20% вады і прыродныя (крухмал, дэкстрын і інш.) ці сінт. (солі карбаксіметылцэлюлозы, поліакрыламід) загушчальнікі. Вада памяншае адчувальнасць да знешніх уздзеянняў, магчымасць выпадковага разагрэву і небяспечнасць выкарыстання воданапоўненых выбуховых рэчываў, надае ім пластычнасць і цякучасць. Адрозніваюць акваніты (пластычныя) і акватолы (цякучыя). Захоўваюць і транспартуюць воданапоўненыя выбуховыя рэчывы ў поліэтыленавай упакоўцы, каб пазбегнуць высыхання. Выкарыстоўваюць як брызантныя выбуховыя рэчывы для ўзрыўных работ у прам-сці.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Замерці, знямець, страціць адчувальнасць.
Пальцы зайшліся ад холаду.
Сэрца зайшлося ад страху.
2. Памерці (разм.).
З. ад голаду.
3. Пачаць нястрымана плакаць, смяяцца, кашляць і пад.
З. ад смеху.
Дзіця зайшлося ад плачу.
|| незак.захо́дзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
АНЕРО́ІД (ад а... + грэч. nēros вільготны + eidos від),
прылада для вымярэння атм. ціску. Асн. дэталь — метал. скрыначка, унутры якой вакуум. Пры павышэнні ціску яна сціскаецца, што праз злучаную з ёю спружыну выклікае зрушэнне стрэлкі на шкале. Адчувальнасць да 10 Па. Для атрымання сапраўднага значэння ціску ў паказанні анероіда ўводзяць папраўкі, якія вызначаюцца пры параўнанні з данымі ртутнага барометра. Выкарыстоўваецца таксама як вышынямер (напр., у авіяцыі; шкалу анероіда градуіруюць у метрах).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫЁМНІКІ ГУ́КУ,
акустычныя прылады для ўспрымання гукавых сігналаў і пераўтварэння іх з мэтай вымярэння, перадачы, узнаўлення, запісу ці аналізу.
Найб. пашыраны П.г., што пераўтвараюць акустычны сігнал у эл. (гл.Электраакустычныя пераўтваральнікі). Да іх адносяцца мікрафоны, якія выкарыстоўваюцца ў паветры, гідрафоны (у вадзе), геафоны (у грунце). Асноўныя характарыстыкі П.г.: адчувальнасць, частотная характарыстыка, уласнае эл. супраціўленне, накіраванасць. У якасці П.г. можна разглядаць і органы слыху жывёл і чалавека, якія пераўтвараюць акустычныя сігналы ў нервовыя імпульсы, што перадаюцца ў цэнтры галаўнога мозга.
3.перан. Застыць у якіх‑н. формах, перастаць развівацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абмярцве́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які страціў адчувальнасць, стаў нежывы (пра клеткі, тканкі, часткі цела).
2.перан. Нерухомы, застылы, без жыцця. [Камары] не лёталі і не кусаліся, а сядзелі абмярцвелыя ў шчылінах і пад лісцямі.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заняме́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які страціў адчувальнасць; адзеравянелы. Застаяўшыся на месцы, конь нецярпліва кудысь памыкаўся, можа, каб размяць сваё занямелае цела, а можа, каб вырвацца ад няпрошаных гаспадароў.Колас.
2.перан. Маўклівы, прыціхлы. Занямелыя далі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дранцве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
Дзеравянець, нямець, страчваць адчувальнасць. Ад холаду дранцвелі рукі і ногі, але ..[Эдазі] плыў і плыў уперад.Каваль.Шкада было матораў гэтых машын, шкада было шафёраў, рукі якіх дранцвелі ад напружання.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)