Жгерну́ць ’куснуць, пекануць (пра ката)’ (КСТ). Параўн. укр. шкі́рити ’шчэрыць’. Відаць, экспрэсіўнае азванчэнне кораня *šker‑/*sker (> шчэрыць, гл.), магчыма, пад уздзеяннем жгаць (гл), да якога прыяднаўся суфікс аднакратнага дзеяння ‑ну‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Не́тка ’бядняк’ (Нас., Касп.). Да нет (гл.), параўн.: ён у нашым сяле такі нетка, што не з чым у прут [-млын] паехаць (там жа) і рус. нетка ’пра што-небудзь адсутнае*
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Му́сліць (іран.) ’думаць, меркаваць’ (Нас.). З рус. пск., цвяр., смал. муслить ’тс’, муслять ’мудрыць’ складае адзін арэал. Утварылася як кантамінацыя лексем мыслить і мусолить. Пра апошняе гл. Фасмер (3, 16).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Надыха́нка ’хлеб з цеста, замешанага грэцкай мукой на аржаной рошчыне’ (мядз., Нар. сл.). Відаць, да дыхаць ’падыходзіць, уздымацца (пра хлеб)’, семантычная паралель — пышка, пышны ад пыхаць (гл. Фасме, 3, 422).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ На́кальны ’упарты, свавольнік, разбэшчаны, дураслівы, непаслухмяны (пераважна пра дзяцей падросткаў)’ (бялын., Янк. 3.). З *на‑коль‑ны, да кол, г. зн. ’варты, каб пасадзіць яго на кол’, параўн. накольнік (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Крэкта́ць 1 ’пра жаб’ (ДАБМ). Гл. крактаць. Параўн. Лаўчутэ, Балтизмы, 143.
◎ Крэкта́ць 2 ’гусцець’. Разглядаецца як балтызм. Параўн. літ. krekti ’тс’ (Грынавецкене і інш., LKK, 16, 180; Лаўчутэ, Балтизмы, 143).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Макроцце, макраццё, мыкраццё ’макрата’ (зб.), ’пра што-небудзь мокрае, набраклае вадой’ (ТСБМ; слаўг., Яшк., бялын. Нар. сл.), утворана ад макрат‑а і суф. зборнасці і абстрактнасці ‑ьje. Да мокры (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́бздыкнуць, ву́бздыкнуць ’раптоўна выскачыць (пра вяроўку з рук і пад.)’ (КСТ), ву́біздыкнуцца ’вырвацца’ (КСТ). Відаць, ад гукапераймальнага бздык! (біздык!), параўн. польск. bzdęk, якія служаць для перадачы раптоўных рухаў і гукаў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ахло́пак ’ахапак сена’ (полац., Крывіцкі, вусн. паведамл., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), ахлопкі ’камякі’ (пра снег, КСП). Ад хлоп ’шматок, бясформенны кавалак’, гл. таксама ахлапак; да фанетыкі параўн. ахапак і ахопак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бастыён. Рус. бастио́н, укр. бастіо́н. Запазычанне, мабыць, з франц. bastion ’тс’ (ёсць версія і пра ням. пасрэдніцтва). Шанскі, 1, Б, 54; Фасмер, 1, 132; Рудніцкі, 86. Гл. яшчэ Клюге, 55.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)