нагрэ́бці, -грабу́, -грабе́ш, -грабе́; -грабём, -грабяце́, -грабу́ць; нагро́б, -грэ́бла і -грабла́, -грэ́бла і -грабло́; -грабі́; -грэ́бены; зак., што і чаго.

1. Зграбаючы, сабраць нейкую колькасць.

Н. сена.

Н. лісця.

2. перан. Прысвойваючы, сабраць вялікую колькасць чаго-н.

Н. чужога дабра.

|| незак. награба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нагрэ́бціся, -грабу́ся, -грабе́шся, -грабе́цца; -грабёмся, -грабяце́ся, -грабу́цца; нагро́бся, -грэ́блася і -грабла́ся, -грэ́блася і -грабло́ся; -грабі́ся; зак. (разм.).

1. Многа нагрэбці, стаміцца, грабучы.

Н. за дзень.

2. перан. Прысвоіць, нахапаць чаго-н. чужога ў вялікай колькасці.

Н. чужога дабра.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нагрэ́цца, -грэ́юся, -грэ́ешся, -грэ́ецца; зак.

1. Стаць, зрабіцца цёплым ці гарачым.

Вада нагрэлася на сонцы.

2. Сагрэцца (разм.).

Н. на печы.

|| незак. награва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нагрэ́ць, -грэ́ю, -грэ́еш, -грэ́е; -грэ́ты; зак.

1. што і чаго. Зрабіць цёплым ці гарачым.

Н. вады.

2. што. Узняць тэмпературу ў памяшканні.

Н. пакой.

3. перан., каго-што. Падмануўшы, прымусіць панесці страту (разм., іран.).

Н. на вялікую суму грошай.

|| незак. награва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 і 2 знач.); наз. награва́нне, -я, н.

|| наз. нагрэ́ў, -грэ́ву, м. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нагу́л, -у, м.

1. гл. нагуляць.

2. Ступень адкормленасці жывёлы (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нагуля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; зак.

Уволю пагуляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нагуля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак.

1. што і чаго. Пасучыся, стаць тлустым, прыбавіць у вазе (пра жывёлу).

Н. тлушчу.

2. што. Гуляючы, набыць што-н. (разм.).

Н. апетыт.

3. каго-што. Стаць цяжарнай, нарадзіць дзіця, не будучы замужам (разм., груб.).

4. Правесці нейкі час гуляючы (разм.).

Не вельмі тут нагуляеш.

|| незак. нагу́льваць, -аю, -аеш, -ае (да 1—3 знач.).

|| наз. нагу́л, -у, м. (да 1 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

над (нада), прыназ. з Т.

1. Ужыв. пры абазначэнні размяшчэння, знаходжання каго-, чаго-н. зверху, паверх каго- ці чаго-н.; у непасрэднай блізкасці да таго, што названа залежным словам.

Туман над возерам.

Нада мной.

Вёска над Прыпяццю.

2. Ужыв. для абазначэння накіраванасці дзеяння на што-н., засяроджанасці на чым-н.

Працаваць над творам.

Сядзець над задачай.

3. У спалучэнні з займеннікам «усе» паказвае на вышэйшае праяўленне ўласцівасцей дадзенага прадмета.

Мароз над усімі маразамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

над... (над’..., нада...), прыстаўка.

I. Утварае дзеясловы са знач.:

1) павелічэнне чаго-н. чым-н., напр., надбудаваць;

2) няпоўнае дзеянне, якое распаўсюджваецца на частку чаго-н., напр.: надпіць, надламаць, над’есці, надарваць.

II. Утварае назоўнікі і прыметнікі са знач. больш высокага становішча, напр.: надброўе, надгартанны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

надае́длівы, -ая, -ае.

Тое, што і надакучлівы.

Надаедлівыя мухі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)