Камі́н ’пакаёвая печ з адкрытай топкай пры падлозе’ (ТСБМ). Відавочна, з рус. ками́н — новага запазычання (з пач. XVIII ст.) з ням. Kamin < італ. camino ’комін’ < н.-грэч. κάμινος ’печ, комін’ (Слаўскі, 2, 385).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кле́вер ’канюшына’ (ТС, Бір., Бяльк., Сцяшк., Нар. лекс.). Укр. клевер. Запазычанне праз рус. клевер з н.-ням. klewer. У рускіх помніках XVI ст. успрымаецца як нямецкая назва канюшыны (Шанскі, 2, 8, 148–149).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клёш1 ’крой спадніцы або штаноў з расшырэннем унізе’ (ТСБМ). Запазычанне праз рус. клеш з франц. cloche з першасным значэннем ’звон’ (Фасмер, 2, 249).

Клёш2 ’абажур’ (Др.-Падб.). Параўн. клёш1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́ўраты ’вароты’ (Мат. Маг., Бяльк., Юрч.) Укр. коворот ’вароты каля ўваходу ў сяло’, рус. коворат ’стоўб, да якога прымацоўваюцца вароты’. Магчыма, мы маем справу тут з прэфармантам ко‑, к-. Параўн. ЕСУМ, 2, 485.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кра́пля ’кропля’ (Сл. паўн.-зах., ТС, КЭС, лаг., З нар. сл.). Укр. крапля, рус. крапля, серб.-харв. krapla, славен. kráplja, польск. krapla, чэш. krapja. Да прасл. krapja < krapati. Гл. крапаць1, крапіць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вуркама́н ’нелюдзімы, але хітры чалавек’ (Яўс.). Ад ву́рка (гл.) з экспрэсіўным суфіксам ‑ман, вядомым у беларускай і інш. славянскіх мовах (Слаўскі, 4, 243); сюды ж рус. дан. воркома́н, відаць, збліжанае з вор ’злодзей’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́стай ’агароджанае месца для жывёлы (у полі або лесе)’ (ДАБМ, 784), ’стары лес’ (Яшк., слаўг.). Рус. вы́стой ’дзеянне па дзеяслову выстойваць’, в.-луж. wustaj ’адносіны, пункт погляду’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад выстаяць (гл. стаяць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Выталу́піць ’вытарашчыць, вылупіць вочы’ (Крывіч, 12, 1926, 111). Відавочна, з *вы‑то‑лупіць (гл. лупіць), дзе ‑то‑ ўзмацняльная ўстаўка; параўн., напрыклад, чэш. roz‑to‑milý, рус. рас‑то‑пырить (параўн. Фасмер, 3, 446).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вяршня́к ’верхні касяк акна’ (Касп.); ’верхняя частка дрэў’ (КТС), рус. том. вершня́к ’верхні касяк акна, дзвярэй’, славен. vŕšnjak ’верхні камень вадзянога млына’. Узнікла ў выніку субстантывацыі прыметніка vьrx‑ьnь пры дапамозе суф. ‑ʼakъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вяшча́ць (БРС, Крывіч, КТС). Укр. віщати, віщувати, рус. вещать, ст.-слав. вѣштати, вѣштавати, вѣщати. Паводле Жураўскага, Мат. да V Міжн. з’езда слав., 51, запазычана з царкоўнаславянскай мовы праз рускую. Далей да вешчы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)