ды́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; незак., каго-што.

Узнімаць дыбам. Сіберны вецер барабаніў голлем, дыбіў пер’е маўклівых варон. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэзінфармава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак. і незак., каго-што.

Увесці (уводзіць) у зман няправільнай інфармацыяй. Дэзінфармаваць варожую разведку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навуча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да навучыць.

2. каго і без дап. Разм. Даваць настаўленні, настаўляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надрэсірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго.

Разм. Навучыць чаму‑н. (жывёліну) шляхам дрэсіроўкі. Надрэсіраваць сабаку. // Іран. Вымуштраваць, вышкаліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наткну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

Праткнуўшы, насадзіць на што‑н. Наткнуць матыля на шпільку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паабкру́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Абкруціць, абматаць усё, многае або ўсіх, многіх. Паабкручваць дрэвы лямцам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паабмо́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Абматаць чым‑н. усё, многае або ўсіх, многіх. Паабмотваць ногі анучамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паабстрыга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Абстрыгчы ўсё, многае або ўсіх, многіх. Паабстрыгаць ногці. Паабстрыгаць усіх авечак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадвалака́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Адвалачы ўсё, многае або ўсіх, многіх. Паадвалакаць мяшкі. Паадвалакаць раненых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадшу́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Адшукаць усіх, многіх або ўсё, многае. Паадшукваць сваякоў. Паадшукваць згубленыя рэчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)