плацэнта́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да плацэнты.

2. у знач. наз. плацэнта́рныя, ‑ых. Вышэйшая група млекакормячых, у якіх плод звязан з арганізмам маці плацэнтай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паплаўцы́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да поплаву. Паплаўцы бераг замакрэў, — пачыналася адліга. Чорны. Пад павеццю, відаць, скінутае наспех, ляжала з воз зялёнага паплаўнога сена. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парчо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да парчы. Парчовая вытворчасць. // Зроблены з парчы. Парчовая сукенка. □ Пасярэдзіне пакоя стаяў стол, укрыты цяжкім парчовым абрусам, і крэслы. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

се́рбскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Сербіі, сербаў, які належыць, уласцівы ім. Якраз тады [у 1914–1915 гадах] паэт [М. Багдановіч] напісаў цыкл песень, сярод якіх ёсць сербская «Смерць шэршня». Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

серві́зны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сервіза, уваходзіць у сервіз. Бліскучы дыск Юпітэра, што нагадваў спачатку размаляваную сервізную талерку, не змяшчаўся ўжо ў ілюмінатары. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

серпанці́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да серпанціну. Чаур бачыў невысокія скалістыя кратэры, голыя апоўзлыя пагоркі і бліскучыя дарогі, што серпанцінавымі стужкамі віліся паміж імі. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

серы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вырабу чаго‑н. серыямі па пэўнаму стандарту. Серыйны выпуск навейшых тэлевізараў. // Які вырабляецца серыямі па пэўнаму ўзору. Серыйныя машыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

склераты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да склерозу. Склератычны працэс. // Які сведчыць аб склерозе; пашкоджаны склерозам. Склератычныя вены. □ [Антон] бледны і худы. На скулах склератычны румянец. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

со́мавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да сома. Сомавы кручок. // Прыгатаваны з сома. Сомавая юшка.

2. у знач. наз. со́мавыя, ‑ых. Сямейства рыб атрада карпападобных.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суні́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да суніц. Сунічны пах. □ Потым [Аляксандр] адважыўся і пайшоў па сунічных узгорках, па грыбных баравінах. Грахоўскі. // Прыгатаваны з суніц. Сунічнае варэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)