Ґе́лдаць ’хутка есці, глытаць’ (Сл. паўн.-зах.). Вельмі нагадвае рус. дыял. колтну́ть ’глытнуць’, укр. ковта́ти ’глытаць’, ст.-польск. kłtać ’тс’ (магчымыя сувязі ў Бернекера, 1, 660). Тады ў бел. мове азванчэнне зычных у зыходнага *калта́ць (> *галда́ць). Далей пры перанясенні націску на першы склад «аднаўляецца» «зыходнае» е.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Малацьбі́к, маладзьбі́к ’малацьбіт’ (чэрв., Сл. ПЗБ; светлаг., гом., ветк., Мат. Гом.), малацьвік ’тс’ (чэрык., Мат. Маг.). Беларускае. Утворана ад малацьба пры дапамозе суфікса ‑ік (Сцяцко, Афікс. наз., 155). Аднак не выключана распадабненне суфікса ‑біт на гэтай тэрыторыі ў сувязі з яго рэдкасцю ўжывання (непрадуктыўнасцю) і пашыранасцю ‑ік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́злік, мозо́лік ’вузельчык’ (драг., Уладз.), драг. мозі́ль, мозо́лык, кам. мо̂зы́ль ’вузел’ (КЭС, Шатал.; Сл. Брэс.). Паводле падабенства з мазалём ад вузел (гл.), у якім адбывалася мена в > м. Можна, аднак, дапускаць больш старажытныя семантычныя сувязі, у прыватнасці ўплыў балт. моў, параўн. літ. mãzgas ’вузел’, mégsti, mezgù ’вязаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разбырэ́ць ’стаць разбэшчаным, свавольным, непаслухмяным’, ’абыякава адносіцца да справы’ (бялын., Янк. 3.). Няясна. Магчыма, з разбыдрэ́ць ’распесціцца’ (глыб., ЖНС), гл. разбудрыць, у сувязі з дээтымалагізацыяй зыходнага развыдрэ́ць ’зрабіцца смелым, дзёрзкім’ (Нас.). Для значэння ’абыякава адносіцца да справы’ не выключаны ўплыў абы́раць ’прывыкнуць да дрэнных абставін’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сво́лач ‘зброд, дрэнь, нягоднік’ (Сержп. Прык.), сюды ж з экспрэсіўнай суфіксацыяй сволота́ ‘агідныя шкодныя людзі’, сволочу́га ‘нягоднік, нягодніца’ (ТС). Непасрэднае запазычанне з рус. сво́лочь, пры якім фармант ‑оч (< ‑ък) у сувязі з аканнем супаў з прадуктыўным суф. ‑ач (Вярхоў, Бел. мова, 80). Параўн. народнае навалач (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Следапы́т ‘той, хто добра распазнае сляды, хто высочвае каго-небудзь па слядах’ (ТСБМ). З рус. следопы́т, дзе, як мяркуюць, з’яўляецца калькай англ. pathfinder, мабыць, у сувязі з перакладам рамана Ф. Купера “The Pathfinder”, рус. выданне — у 1841 г. Да след і пытаць; Трубачоў у Фасмер, 3, 668.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарапо́м ’няшчыльна; абы-як’: сена не тапталі, тарапом у брыку накідалі (мядз., Нар. словатв.), можна зразумець і як ’спехам, спяшаючыся’. Тады да тарапіцца1, торап, гл. У сувязі з гэтым вывядзенне з літ. tarpas ’прамежак’ (гл. тарпа1), якое прапануе Санько (Крыўя, 1996, 1, 92), здаецца неабавязковым.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АПАЛІ́НА-БА́СІНА,

вёска ў Беларусі, у Вензавецкім с/с Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл. Цэнтр калгаса. За 3 км на З ад Дзятлава, 168 км ад Гродна, 16 км ад чыг. ст. Наваельня. 240 ж., 82 двары (1995). Аддз. сувязі.

т. 1, с. 415

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАРЫ́ЧАВІЧЫ,

вёска ў Беларусі, у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 35 км на У ад Пінска, 210 км ад Брэста. 320 ж., 121 двор (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.

т. 2, с. 335

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВІДЭАТЭЛЕФО́Н, відэафон,

абаненцкая відэаакустычная прылада, з дапамогай якой абаненты бачаць адзін аднаго ў час тэлеф. размовы. Аб’ядноўвае звычайную тэлеф. сувязь і перадачу відарысаў (кожнага абанента па асобным канале, як у тэлебачанні). Выкарыстоўвае тэлевізійныя каналы міжгародняй сувязі. Устанаўліваюць пераважна на перагаворных пунктах.

т. 4, с. 143

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)