form2 [fɔ:m] v.

1. прыдава́ць/прыма́ць абры́сы/вы́гляд/фо́рму;

She formed a vase from the clay. Яна вылепіла з гліны вазу.

2. утвара́ць; утвара́цца; фармірава́ць;

form a government/a committee ствара́ць ура́д/камітэ́т;

form a habit фармірава́ць звы́чку

3. склада́ць; увахо́дзіць;

the ministers who form the government міні́стры, які́я склада́юць ура́д/увахо́дзяць ва ўрад

form up [ˌfɔ:mˈʌp] phr. v. стро́іцца, станаві́цца ў рад;

The soldiers formed up into a line. Салдаты пастроіліся ў рад.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

перашкаджаць, замінаць □ ставіць палкі ў колы, стаяць на дарозе, станавіцца ўпоперак дарогі, падстаўляць ножку, блытацца пад нагамі, круціцца пад нагамі, замінаць пад нагамі, звяздаць па руках і нагах

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

lgern

1. vi (h, s)

1) размяшча́цца, станаві́ццаа́герам)

2) захо́ўвацца на скла́дзе;

der Wein hat noch nicht genügend gelgert віно́ яшчэ́ недастатко́ва вы́трымана

2. vt складзі́раваць, складава́ць, захо́ўваць на скла́дзе

3. ~, sich размяшча́цца ла́герам, ляжа́ць, адпачыва́ць;

sich in Schchten ~ размяшча́цца пласта́мі [слая́мі]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

шы́рыцца, ‑рыцца; незак.

1. Станавіцца больш шырокім, павялічвацца ў шырыню; пашырацца. Днела — шырылася светлая паласа на ўсходзе. Шамякін. З-пад лемяхоў адваліліся скібы тлустай зямлі. Наперад і наперад ішоў трактар, і ўсё шырылася і шырылася ўзараная паласа. Даніленка. / Пра пачуцці, думкі і пад. — Вось хаджу я па зямлі, жыву, — і ад гэтага радасць. Яна шырыцца, яна ва ўсім, што ёсць, яна напоўніць усё. Чорны. // Разыходзіцца, раздавацца ўшырыню (пра дым, пару, полымя і пад.). Агонь рос, шырыўся. Полымя хапатліва лізала сцены, столь. М. Ткачоў. Клубчасты, кучаравы хвост дыму ўсё падаўжаўся, шырыўся і, здавалася, нерухома застываў у марозным паветры. Колас. // Далёка разносіцца, разыходзіцца; нарастаць (пра гукі, песню, гамонку і пад.). А гоман шырыўся і мацнеў. Крапіва. Падхоплены дзесяткамі галасоў, крык шырыўся. Лынькоў. А песня над садам расла, шырылася, сілу набірала. Кірэйчык. // Шырока распасцірацца, цягнуцца на вялікую адлегласць. На ўскраінах шырацца і высяцца аграмадзіны-муры. Бядуля.

2. перан. Павялічвацца, расці ў колькасці, аб’ёме і пад. Нашы сілы растуць, шырацца, Над Дзвіной стаім, над Прыпяццю На варце. Танк. Праміналі дні і ночы, Працы шырыўся разгон. Астрэйка. / Пра весткі, чуткі і пад. А пагалоска не сціхала, а наадварот — шырылася, бо неўзабаве зноў дайшла да Васіліны. Хадкевіч. // Станавіцца больш масавым. Дэманстрацыя шырылася і расла. Чорны. [Партызанскі рух] усё шырыўся і шырыўся. Шамякін. На нашай будоўлі з кожным днём шырыцца рух за камуністычную працу. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мачы́ць ’рабіць мокрым, вільготным’, ’трымаць у чым-небудзь вадкім, каб надаць пэўныя якасці’, ’насычаць вадкасцю’, ’засольваць (агародніну, грыбы, фрукты)’, мачы́цца ’рабіцца мокрым’, ’мокнуць’ (ТСБМ, Янк. 1, Бяльк., Яруш., Мат. Гом., Сл. ПЗБ, ТС; докш., Янк. Мат.). Укр. мочи́ти(ся), рус. мочи́ть(ся), польск. moczyć, н.-луж. mocyś, в.-луж. močić, чэш. močiti, славац. močiť, славен. mocíti, серб.-харв. мо̀чити, мо̀чати, макед. моча, балг. мочам. Прасл. močiti асновы mok‑, якая праглядвае ў бел. мокнуцьстанавіцца вільготнай’, ’псавацца ад празмернай вільгаці’, ’ляжаць у вадзе’ (ТСБМ, ТС; міёр., З нар. сл.), укр. (про‑)мокнути, рус. мокнуть, польск. moknąć і г. д., прасл. moknǫti, роднаснымі да якога з’яўляюцца літ. makė́ti ’уступіць у балота’, maknóti ’ісці па гразі’, лат. maknît ’ісці па балоце’, літ. makónė ’лужа’, makalỹnė ’гразь, слота’, лат. makņa ’балота, дрыгва’ (Бернекер, 2, 69; Мюленбах-Эндзелін, 2, 554; Фасмер, 2, 640; Бязлай, 2, 190).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Снег ‘зімовыя атмасферныя ападкі’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк., Сл. ПЗБ, ТС), снег, сніга́ ж. р. ‘тс’ (Бяльк.), ст.-бел. снѣгъ ‘тс’ (Альтбаўэр). Укр. сніг, рус. снег, польск. śnieg, в.-луж. sněh, н.-луж. sněg, чэш. sníh, славац. sneh, серб.-харв. сни̏јег, славен. snẹ̑g, балг. сняг, макед. снег, ст.-слав. снѣгъ. Прасл. *sněgъ роднаснае ст.-прус. snaygis, літ. sniẽgas, лат. snìgs ‘снег’, гоц. snaiws ‘тс’, грэч. νείφες ‘ідзе снег’, лац. nīvit ‘тс’, ням. Schnee ‘снег’, а таксама ст.-інд. sníhyati ‘мокнуць, станавіцца клейкім’ і інш. (гл. Траўтман, 272–273; Покарны, 974) да і.‑е.*(s)nei​uh‑/*snig​uh ‘снег’; Фасмер, 3, 697 з літ-рай; Махэк₂, 564. Сной₁ (587–588) мяркуе, што прасл. *sněgъ і і.-е. *snig​uh першапачаткова абазначала ‘нешта клейкае, ліпкае, вільготнае’. Гл. яшчэ Шустар-Шэўц, 1327–1328; Скок, 3, 297; Борысь, 619; ЕСУМ, 5, 334–335.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ружаве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

1. Станавіцца ружовым, афарбоўвацца ў ружовы колер. Неба на паўночным усходзе святлела, і срэбная паласа паўзла на ўсход і паступова шырылася, ружавела. Шамякін. Ледзь-ледзь пачаў ружавець усход і змрок ночы змяніўся перадранішняй бледнасцю. Краўчанка. // безас. Пра наступленне раніцы. За акном ужо ружавела.

2. Чырванець, пакрывацца румянцам. Чорныя .. [Рыгоравы] вочкі гарэлі, як вугалькі, і смуглыя шчокі сарамліва ружавелі. Колас. Янка маўчыць, толькі вушы яго ружавеюць яшчэ больш. Брыль.

3. Выдзяляцца сваім ружовым колерам, віднецца (пра што‑н. ружовае). Сям-там ружавеюць шапкі цыбатых мухамораў. Кандрусевіч. Ён [Нішка] з дарогі звярнуў адзінока І кароткі зрабіў адпачынак, Дзе на ўзмежку самотная вішня Ружавела дарамі галінак. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стро́іцца 1, строюся, строішся, строіцца; заг. стройся; незак.

1. Станавіцца ў строй (у 1 знач.). Дзяжурны па роце, лейтэнант Гогаберыдзе, загадаў строіцца. Мележ. Правялі кароткі мітынг і пачалі строіцца ў калоны. Чарнышэвіч.

2. Зал. да строіць ​1.

стро́іцца 2, строюся, строішся, строіцца; заг. стройся; незак.

Разм.

1. Збірацца, імкнуцца што‑н. рабіць. [Гушка:] — Цяпер .. [Сурвіла] тут, дзе я жыву, пашу сабе агароджваць строіцца. Чорны. Строіліся ўжо снедаць, і Агата сказала Рыгору, каб ён выйшаў і паклікаў Ліпачку. Сабаленка.

2. Прыбірацца, выстройвацца. За занавескай скрыпнуў ложак, мякка затупалі па падлозе ногі.., і па добрым часе, — чалавек, відаць, строіўся, каб не абы-як паказацца па людзях — адтуль выйшаў дзед Іван Астравік. Палтаран.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

robić się

robi|ć się

незак.

1. рабіцца;

2. рабіцца; станавіцца;

robić się ciemno — становіцца (робіцца) цёмна;

robić się mi się niedobrze — мяне нудзіць; мне млосна; мяне цягне на ваніты;

już się ~! разм. зараз!; гатова!

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

bugen

1. vt

1) згіна́ць, нахіля́ць;

die Knie ~ схіля́ць кале́ні, станаві́цца на кале́ні

2) грам. скланя́ць

3) прыгнята́ць; паруша́ць; злама́ць;

j-s Stolz ~ злама́ць чый-н. го́нар

2. ~, sich

1) гну́цца

2) (vor D) схіля́цца (перад кім-н.)

3) (unter A) падпарадко́ўвацца (каму-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)