СІПА́РАЎ Іосіф Мікітавіч (27.9.1924, в. Задарожжа Сенненскага р-на Віцебскай вобл. — 10.9.1994),
бел. вучоны ў галіне хірургіі і анкалогіі. Д-рмед.н., праф. (1975). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1952). З 1963 гал. хірург Віцебскага абл. аддзела аховы здароўя. З 1966 у Віцебскім мед. ін-це (у 1979—84 рэктар). Навук. працы па таракальнай хірургіі і вывучэнні рэактыўнасці арганізма пры пасляаперацыйных гнойных ускладненнях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУКА́ЛА Аляксандр Васілевіч (н. 25.2.1951, г. Рагачоў Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне педыятрыі. Д-рмед.н., праф. (1996). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1975) і працуе ў ім (у 1988—96 дэкан, з 1994 заг. кафедры, з 1998 прарэктар). Навук. працы па дзіцячай нефралогіі, экапаталогіі, імунных парушэннях у дзяцей.
Тв.:
Болезни почек и мочевыводящих путей (разамз І.Н.Усавым) // Справочник семейного врача: Педиатрия. Мн., 1997;
Болезни почек и мочевыводящих путей (разамз А.М.Чычко) // Справочник по лечению детских болезней. Мн., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУРКО́ВА Ларыса Канстанцінаўна (н. 7.6.1941, г. Харкаў, Украіна),
бел. вучоны ў галіне пульманалогіі. Д-рмед.н. (1997). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1964). З 1969 у НДІ пульманалогіі і фтызіятрыі (з 1986 кіраўнік лабараторыі, аддзела). Навук. працы па пытаннях патамарфозу, патагенезу, марфалогіі, імунапаталогіі туберкулёзу і інш. хвароб органаў дыхання.
Тв.:
Современные аспекты патоморфоза туберкулеза легких в Республике Беларусь (разамз М.І.Дзюсьмікеевай, М.Я.Штыльманам) // Пульмонология. 1996. № 2;
Роль иммунокомплексных патологических реакций в иммунопатогенезе туберкулеза легких (разамз Н.С.Шпакоўскай, М.І.Дзюсьмікеевай) // Пробл. туберкулеза. 1999. № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНАВА́ЛАЎ Яўмен Рыгоравіч (19.9. 1914, в. Чарнарэчка Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобл. — 16.6.1974),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання. Акад.АНБССР (1969, чл.-кар. 1967), д-ртэхн.н. (1962), праф. (1964). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1972). Скончыў Ленінградскі мех.-тэхнал.ін-т (1936). З 1955 заг. лабараторыі Фіз.тэхн. ін-та, з 1973 акадэмік-сакратар Аддзялення фіз.-тэхн. навук АН Беларусі. Навук. працы па новых відах апрацоўкі металаў, стварэнні металаапрацоўчага абсталявання і інструменту, трываласці металаў і сплаваў у ультрагукавым полі. Адкрыў ультрагукавы капілярны эфект. Дзярж. прэмія Беларусі 1974. На будынку Фіз.-тэхн. ін-та Нац.АН Беларусі мемар. дошка.
Я.Р.Канавалаў.
Тв.:
Ультразвуковая обработка металлов. Мн., 1966 (у сааўт.);
Новые способы пропитки изделий с помощью ультразвуковых колебаний. Мн., 1967 (разамз І.М.Германовічам);
Чистовая и упрочняющая ротационная обработка поверхностей. Мн., 1968 (разамз В.А.Сідарэнкам);
Основы электроферромагнитной обработки. Мн., 1974 (разамз Ф.Ю.Сакулевічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫ́ГАРАЎ Анатоль Уласавіч (н. 2.12.1941, в. Жаркі Вохамскага р-на Кастрамской вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне тэарэт. і прыкладной механікі. Д-рфіз.-матэм.н. (1987), праф. (1989). Чл. Нью-Йоркскай АН (1996). Віцэ-прэзідэнт Бел.т-ватэарэт. і прыкладной механікі (1995). Брат Ю.У.Чыгарава. Скончыў Варонежскі ун-т (1967). З 1979 у Бел.нац.тэхн. ун-це (з 1991 заг. кафедры). Навук. працы па тэорыі распаўсюджвання хваль і пытаннях узнікнення дэтэрмінаванага хаосу і самаарганізацыі ў неаднародных асяроддзях; праблемах назапашвання пашкоджанняў, якія выклікаюць эфекты паўзучасці і рэлаксацыі ў гетэрагенных матэрыялах; па праектаванні шумавібраізаляцыйных матэрыялаў і канструкцый, некаторых пытаннях біямеханікі.
Тв.:
Стохастическая и регулярная динамика неоднородных сред. Мн., 2000;
Механика контактного взаимодействия тел с круговыми границами. Мн., 2000 (разамз А.С.Краўчуком);
Теоретическая механика и методы математики. Мн., 2000 (разамз А.А.Фядутам, Ю.У.Чыгаравым);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Паштэ́т ’страва, працёртая да пастападобнага стану’ (ТСБМ), ст.-бел.паштэтъ ’тс’ (1645 г.) запазычана са ст.-польск.pasztet ’тс’, якое зням.Pastete ’тс’, ’піражок’ (Брукнер, 398; Булыка, Лекс. запазыч., 116) < італ.pastetto ’тс’ (Даль, 3, 63). Апошнія разам са ст.-франц.pastée (> франц.pâté) узыходзяць да с.-лац.pastāta ’ежа з мяса, загорнутага ў цеста’ (Клюге₁₂, 434).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэпта́ці ’нагаворваць’ (Нар. сл.). Укр.ропта́ти ’шумець’, рус.ропта́ть ’шумам выказваць незадаволенасць’, н.-луж.ropotaś ’грымець, грукатаць’, в.-луж.ropotać ’тс’, чэш.reptati, славац.reptať, славен.ropotáti ’грымець, грукатаць’, серб. і харв.ро̀птати ’выказваць незадаволенасць’, ст.-слав.ръпътати ’тс’. Прасл.*ropot‑разамз*rъpъt‑ гукапераймальнае; параўноўваюць яшчэ зст.-інд.rápati ’балбоча’ (Фасмер, 3, 502). Гл. яшчэ раптаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БАБКО́Ў Уладзімір Васілевіч (н. 31.10.1936, в. Папаратнае Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне вылічальнай матэматыкі. Д-р фізіка-матэм.н. (1996), праф. (1989). Скончыў БДУ (1959), дзе і працуе. Навук. даследаванні па выліч. метадах рашэння звычайных дыферэнц. ураўненняў. Дзярж. прэмія Беларусі 1978.
Тв.:
Вычислительные методы. Т. 1—2. М., 1976—77 (разамз У.І.Крыловым, П.І.Манастырным);
Избранные численные методы решения на ЭВМ инженерных и научных задач. Мн., 1985 (разамз Л.М.Гарадзецкім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́ДЗІН Аляксандр Мікалаевіч (23.7.1953, г. Спаск-Дальні, Расія),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1992). Скончыў БДУ (1976), дзе і працуе. Навук. працы па стахастычных працэсах абслугоўвання ў сістэмах са зменнымі рэжымамі функцыянавання і даследаванні тэлекамунікацыйных сетак.
Тв.:
Практикум на ЭВМ по теории массового обслуживания. Мн., 1994 (разамз Г.А.Мядзведзевым, Ю.В.Мелянцом);
Расчет характеристик однолинейной системы обслуживания, функционирующей в марковской синхронной случайной среде (разамз В.І.Клімянок) // Автоматика и телемеханика. 1997. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАСНАГАЛО́ВЫ Барыс Мікалаевіч (н. 1.3.1926, станіца Старацітараўская Тэмрукскага р-на Краснадарскага краю. Расія),
бел. вучоны ў галіне радыёэлектронікі. Канд.тэхн.н. (1963), праф. (1976). Скончыў Ленінградскі электратэхнічны ін-т (1953). У 1964—70 у Мінскім радыётэхн. ін-це, у 1975—96 у БДУ. Навук. працы па электронных прыладах адлюстравання інфармацыі, варактарных памнажальніках частаты, пераўтваральніках кодаў.