род птушаксям. ібісавых атр. буслападобных. 2 віды. Пашыраны на Пд Еўропы, Пд і ПдУ Азіі, у Амерыцы, Аўстраліі, Афрыцы. На Беларусі К. (P. falcinellus) — рэдкая залётная птушка. Жывуць калоніямі ў чаротавых зарасніках, на дрэвах па берагах вадаёмаў.
Даўж. цела да 66 см, дзюбы да 15 см, маса да 800 г. Апярэнне чырвона карычневае з метал. адлівам на спіне, крылах, хвасце. Канец дзюбы дугападобна загнуты ўніз. Кормяцца жабамі, апалонікамі, чарвямі, насякомымі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́НІКІ, шчаўрыцы (Anthus),
род птушаксям. сітаўкавых атр. вераб’інападобных. Пашыраны ўсюды. Каля 30 відаў. На Беларусі 4: К. лясны (A. trivialis), лугавы (A. pratensis), палявы (A. campestris) і чырвонаваллёвы (A. cervina). Жывуць у рэдкалессі, на балотах з дрэвастоем, сырых лугах і палях. Зімуюць у Міжземнамор’і, Афрыцы, Індыі.
Даўж. 15—20 см, маса 15,5—27 г. Кормяцца насякомымі, павукамі, дробнымі малюскамі, насеннем травяністых раслін. Гнёзды на зямлі. Двойчы за лета нясуць 4—5 яец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЎПІЦЫ (Platalea),
род птушаксям. ібісавых атр. буслападобных. 4 віды. Пашыраны на Пд Еўразіі, у Паўн.-Усх. Афрыцы, Аўстраліі. На Беларусі трапляецца К. звычайная (P. leucorodia), рэдкая залётная птушка.
Даўж. К. звычайнай каля 90 см, маса каля 1,5 кг. Ногі і шыя доўгія, дзюба доўгая, пляскатая, на канцы расшыраная. На галаве чубок. Апярэнне белае. Корміцца дробнымі беспазваночнымі, часам маляўкамі рыб або ікрой. Гняздуе калоніямі ў зарасніках трыснягу, радзей на дрэвах. Нясе 3—4 яйцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕНКАРА́НСКАЯ НІЗІ́НА.
На ПдУ Каўказа, у Азербайджане, паміж Талышскімі гарамі і Каспійскім м.Шыр. 5—6 км на Пд, 25—30 км на Пн. Нізіна спадзіста нахілена да мора. Складзена з марскіх і рачных адкладаў, на У забалочаная, шмат дробных азёр. Клімат субтрапічны. Зберагліся лясы з каштаналістага дубу, жал. дрэва, гледычый, вольхі. Раён вырошчвання субтрапічных культур (чай, рыс, тунг, тытунь, інжыр і інш.) і шаўкаводства. Каля ўзбярэжжа мора — Гызылагаджскі запаведнік з багатай фаунай птушак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎДНЁВАЯ ГЕО́РГІЯ (South Georgia),
вулканічны востраў на ПдЗ Атлантычнага ак. ў Антарктыцы. Пл. каля 4,2 тыс.км². Выш. да 2934 м (г. Паджэнт). Значная ч. вострава ўкрыта снегам і лёдам. Шмат марскіх птушак, калоніі пінгвінаў, лежбішчы марскіх ільвоў і сланоў. Адкрыты ў 1775 экспедыцыяй Дж. Кука. Названы ў гонар англ. караля Георга III. У 1905—50 на востраве працавала аргенцінская метэаралагічная станцыя. Назіранні працягваюцца на англ. станцыі Грутвікен (порт на мысе Кінг-Эдуард).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛАВЫ́ АДБО́Р,
прыватная форма натуральнага адбору, якая выклікае значныя разыходжанні ў прыкметах самцоў і самак (палавы дымарфізм). Прапанаваў паняцце і выявіў значэнне П.а. ў эвалюцыі жывёл Ч.Дарвін (1859, 1871).
Прыкметы П.а. развіваюцца пад уплывам натуральнага адбору як сродак распазнавання разнаполых асобін свайго віду і прадухілення скрыжоўвання з асобінамі інш. віду. У выніку П.а. або пры яго ўдзеле ў многіх відаў жывёл (у т. л. ў чалавека) у працэсе эвалюцыі ўзніклі і развіліся другасныя палавыя прыкметы. Найб выяўлены ў палігамных жывёл, у якіх самцы актыўна змагаюцца за самку (напр., баі аленяў у час гону). П.а. уплывае на развіццё органаў абароны ў самцоў як зброі барацьбы за самку (іклы ў сланоў, рогі ў аленяў і інш.) і прыкмет, якія прывабліваюць і ўзбуджаюць асобін інш. полу (яркі колер і пах самцоў у многіх жывёл, такаванне, спеў у птушак). П а. як фактар філагенет. развіцця найб. характэрны для жывёл на вышэйшых этапах развіцця, пераважна птушак і млекакормячых, у сувязі з найб. складанай арганізацыяй нерв. сістэмы і яе сігнальнай дзейнасці, але адзначаецца і ў інш. групах жывёл (напр., многія насякомыя і інш. беспазваночныя). У раслін адсутнічае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
галяна́сты, ‑ая, ‑ае.
1. З тонкімі доўгімі галёнкамі. Так яны стаялі моўчкі адзін супроць аднаго — малады, худы, галянасты хлопец і пажылы дзядзька з касматым тварам.Дуброўскі.
2.узнач.наз.галяна́стыя, ‑ых. Назва атрада даўганогіх птушак, да якога адносяцца журавель, бусел, чапля і інш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
клаа́ка, ‑і, ДМ клаацы, ж.
1. Падземны канал для сцёку нечыстот у горадзе. // Памыйная яма.
2.перан. Пра забруджанае памяшканне, засмечанае месца. // Пра амаральнае, разбэшчанае асяроддзе.
3. Вывадная адтуліна, агульная для кішэчніка і мочапалавых органаў (у земнаводных, паўзуноў, птушак, некаторых рыб і аднапраходных млекакормячых).
[Лац. cloaca.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бяско́рміца, ‑ы, ж.
Разм. Нястача, адсутнасць корму для жывёлы, птушак. [Леў Раманавіч:] — Не ведаю, можа цяпер з кармамі палепшае, кукурузу сеяць пачынаем, а то, брат, бывае такая бяскорміца, жах адзін.Асіпенка.[Гарлахвацкі:] З часам, калі.. корму станавілася ўсё менш і менш, буйнейшыя экземпляры [жывёлы] пачалі выміраць ад бяскорміцы.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пасучы на нашы, накарміць (пра жывёлу, птушак). Раніцай я добра напасвіў .. [каня] на межах і ўзмежках, а дома падкінуў ахапак канюшыны.Якімовіч.— Добра напасвіш кароў — будзе малако, — часта гаварыла даярка пастуху.Дадзіёмаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)