превраще́ние жи́дкости в пар ператварэ́нне ва́дкасці ў па́ру;
пары́ ка́мфоры па́ра ка́мфары;
мя́тый пар мя́тая па́ра;
отрабо́танный пар адпрацава́ная па́ра;
насы́щенный пар насы́чаная па́ра;
перегре́тый пар перагрэ́тая па́ра;
во́льный паркул. во́льны дух;
от ло́шади идёт пар ад каня́ ідзе́ па́ра;
◊
на всех пара́х по́ўным хо́дам;
зада́ть па́ру даць ла́зню;
подда́ть па́ру падда́ць па́ры;
под пара́ми(в состоянии опьянения) прост. пад му́хай;
с лёгким па́ром з лёгкай па́рай;
пар вон дух вон.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Лапаву́хі, лыпаву́хі ’аблавухі’ (Шат., ТСБМ, Яўс.; паўн.-усх., КЭС) ’някемлівы, непаспешлівы’ (ТСБМ), рус.наўг., валаг.лопоу́хий ’кіжлай, цяльпук, цюхцяй’, ’разява’, ’ёлуп’, а ў літаратурнай мове і ’аблавухі’. Бел.-рус. ізалекса старажытнай пары. Балтызм, параўн. літ.lapaaũsis ’лапавухі’, ’разява’. Ёсць і інш. балт.-усх.-слав. ізалекса: літ.aplėpaũsis, nulėpaũsis, лат.ļutausis, lutàusis — бел.віславухі, рус.вислоухий ’аблавухі; павольны, някемлівы, няўклюдны’. Першая частка звязана са значэннем ’вісець, абвісаць’. Такі ж сэнс і ў літ.luzgaũsis (дзе luzgė — ’галіна павіслай бярозы’). У ідэнтычных (паводле семантыкі) лексемах польскай, украінскай і паўднёва-славянскай моў першая частка звязана з klepati: польск.klapouchy, укр.клапоухий, капло(в)ухий, славен.klapoúch, серб.-харв.кле̏мпав, балг.клепоу́х ’аблавухі’, макед.клапушест ’нязграбны, няспрытны’. Сюды ж лыпаву́шка, лыпаву́шына ’аблавушка’ (Яўс.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
заі́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Рмн. ‑мак; ж.
1.Гіст. Заняцце, захоп свабоднага ўчастка зямлі пры першапачатковым засяленні мясцовасці, а таксама ўчастак, заняты такім чынам. Ёсць пасёлак на поўначы «Зімка». Давялося мне там зімаваць, у тайзе раскарчоўваць заімку, Ставіць хату, бярвенне часаць.Хведаровіч.
2. Невялікі пасёлак або асобная сядзіба за межамі асноўнага паселішча на Урале і ў Сібіры. Гляджу на леташнія здымкі, Што крышку палінялі без пары, І ўспамінаю дальнія заімкі, І астравы, і плёсы Усуры.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
да́ўні, ‑яя, ‑яе.
1. Які быў, існаваў, адбыўся даўно, задоўга да цяперашняга часу; старадаўні. Даўнія часы. Даўнія парадкі. □ Пра даўні паход Ермака Хлапцы заспявалі ў вагоне.Аўрамчык.// Які існуе даўно, з даўняй пары. Даўні звычай. □ Дацэнт і Валіна маці, як пасля дазнаўся Міхась, былі даўнія знаёмыя.Шахавец.Ужо некалькі гадоў .. [стары] не выходзіў з дому, прыкуты да месца даўняй хваробай.Самуйлёнак.
2.узнач.наз.да́ўняе, ‑яга, н. Час, падзеі, якія папярэднічалі сучаснаму; мінулае. Успомнілася ўсё даўняе, мінулае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дво́е, дваіх, ліч.зб.
Два (падліковага значэння не мае, ужываецца з назоўнікамі мужчынскага, ніякага або агульнага роду, якія абазначаюць асоб, маладых істот, а таксама з назоўнікамі, якія маюць толькі мн. лік, і з асабовымі займеннікамі ў мн. ліку). Двое братоў. Двое ягнят. Двое саней. Нас было двое. □ Двое рабочых разбілі на кавалкі даўжэзны прэнт.Чорны.//толькіНіВ. Дзве пары (з назоўнікамі, якія абазначаюць парныя прадметы). Двое панчох. Двое вачэй.
•••
На сваіх дваіх (жарт.) — пехатой, пешшу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павява́ць, ‑ае; незак.
1. Дзьмуць злёгку або час ад часу. З поля павяваў лёгкі ветрык.Броўка.Ноч ціхая, ледзь-ледзь павявае вецер.С. Александровіч./убезас.ужыв.Цёплым пахучым ветрыкам павявала з палёў.Чарнышэвіч.//звычайнабезас. Абдаваць павевам чаго‑н. (цеплыні, пары і пад.). Недзе ў кустах звінеў на каменьчыках ручай. Адтуль павявала халадком.Асіпенка.
2.безас.; перан. Адчувацца (пра набліжэнне чаго‑н.); мець адзнакі чаго‑н. Гэта была мясцовасць, дзе павявала першымі адзнакамі Палесся.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папуля́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Просты, зразумелы, даступны (па зместу, мове, форме і пад.). Папулярная літаратура. Папулярная музыка.
2. Які карыстаецца сімпатыямі грамадскасці, шырока вядомы. Яго [Каліноўскага] імя было вельмі папулярным сярод мае.Ларчанка.Па той зацікаўленасці, якую праяўлялі палітвязні да Мікодыма Вайцяхоўскага, Максім здагадаўся, што яго новы сусед сярод палітвязняў з’яўляецца папулярнай асобай.Машара.// Распаўсюджаны, шырока вядомы. Папулярная песня. □ Верш [М. Танка] «Спатканне» — адзін з лепшых і найбольш папулярных у свой час узораў грамадзянскай лірыкі паэта давераснёўскай пары.Бугаёў.
[Ад лац. popularis — народны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Смокчучы, упіцца ў што‑н., моцна прыстаць да чаго‑н. П’яўка прысмакталася. Дзіця прысмакталася да грудзей.//перан.Разм. Прыстаць да чаго‑н., захапіцца чым‑н. Прыходзіцца па некалькі разоў перачытваць тое самае, нават і сумнаватае. Не дзіва, што прысмокчашся да Гогаля!..Брыль.//перан.Разм. Прыдадзіцца да каго‑, чаго‑н. дзеля ўласнай выгады. — Вы, часам, не з тых недабітых афіцэраў Балаховіча, што рашылі да пары да часу прысмактацца да Савецкай улады?Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
then2[ðen]adv.
1. тады́, у той час;
then and there/there and then адра́зу, зра́зу, тут жа
2. пасля́, по́тым;
by then да таго́ ча́су;
from then on з таго́ ча́су, з той пары́;
now and then час ад ча́су;
what then? ну і што?
3. у такі́м вы́падку, зна́чыцца
♦
but then/then again… але́ з і́ншага бо́ку…
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
till
I[tɪl]1.
prep.
да, да таго́ ча́су
The children played till eight — Дзе́ці гуля́лі да во́сьмае гадзі́ны
2.
conj.
паку́ль; да таго́, як; перад тым, як
till now — дасю́ль, дагэ́туль
till then — дату́ль, да тае́пары́
II[tɪl]
v.t.
абрабля́ць
Farmer tills the land — Гаспада́р абрабля́е зямлю́
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)