Намазклі́вы ’ўпарты’ (браг., рэч., Мат. Гом.), параўн. укр. палес. намазкліва, намбзклювата, намосклювата, намизкувата (Полесский этнолингвистический сборник. M., 1983, 191). Няясна, магчыма, да мазацца ’капрызнічаць, песціцца’, миза ’капрызніца, песта’, мазлівы ’капрызны, спешчаны’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нарэў ’вялікі мядзведзь’ (Інстр. 2). Няясна, магчыма, да рваць (гл.), прасл. *гъиайу якое, паводле Мяркулавай (Этимология–1978, 96), магло мець значэнне ’схапіўшы зубамі, адарваць кусок’. Відаць, як і іншыя назвы мядзведзя, табуізаваная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падняхве́рывацца ’згаджацца; абяцаць (легкадумна)’ (Юрч.), падняхве́рываць ’падбухторваць, падахвочваць’ (Юрч.). Няясна. Магчыма, да ахвяра (гл.); першапачаткова паднеахверывацца, потым у выніку рэдукцыі галоснага падняхверывацца. Не можа быць паразітнай устаўкай, параўн. маг. ніхаліпа ’халепа, нянасце’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ато́нне ’астатак, падонкі’ (Касп.). Рус. дыял. ото́нок, ото́ночка ’тонкая абалонка, шкарлупіна’. Няясна. Відаць, ад кораня тон‑ (тонкі) праз дзеяслоў, зафіксаваны ў Даля отонить ’зрабіць тонкім’ (з *otonьnьje). Магчыма, кантамінацыя з адонне (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Басто́ліць ’біць няшчадна’ (Нас., Яруш.). Слова невядомага паходжання. Магчыма, ёсць сувязь з рус. дыял. бустать ’біць’ (тады ‑ол‑ — нейкі «экспрэсіўны» суфікс). Параўн. таксама літ. bàstelėti тыкнуць; кальнуць’ (да basnȯti ’тыкаць; калоць’). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Навыру́нку ’навідавоку’ (?): Тут, у нас, любы чалавек навырунку, відзен увесь (Масарэнка). Няясна; магчыма, звязана з навыр (Бяльк.), якое можа мець значэнне ’на двор’; тады першаснае значэнне ’як на двары’ (відаць). Гл. на́вар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыцю́жыць перан. ’абмежаваць у чым-небудзь’: німа ніякай прокідзі — вот прыцюжыла (паст., Сл. ПЗБ). Рус. смал. притюжить ’пакараць, утаймаваць, уціхамірыць’. Няясна. Магчыма, да цю‑га! (гл.), вокліч, якім наганяюць воўка пры паляванні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыця́кнуць (прыткнуты) ’крыху падсохнуць’ (Клім.). Няясна. Магчыма, звязана з цячы (гл.), параўн. цекці ’цячы’ (ТС), з падаўжэннем галоснага ў корані пад націскам. Інакш і непераканаўча ЕСУМ, 4, 582 (вынік трансфармацыі протряхнути ’падсохнуць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́жа ’дзёран’ (Мат. Гом.), ра́жжа ’тс’ (Ян.). Няясна. Параўн. лат. raža ’ураджай’, паводле Фасмера (3, 492), апошняе з і.-е. *rodi̯ā, звязанае з род1 (гл.). Параўн. таксама рэ́жа ’дзёран’, гл. рэж.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скле́ндзіць ‘скрывіць, скруціць’ (ТС). Няясна. Параўн. польск. sklęczyć ‘сагнуць у дугу, скрывіць’, што аднак далёкае ў фармальных адносінах. Санько (Крыўя, 1996, 1, 92) выводзіць з літ. sklendė ‘засаўка; закрутка’, параўн. кленды (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)