1. Выкананне музычнага твора на якім‑н. інструменце. Час ад часу .. [Майбарада] спыняў ігру і, не адрываючы гармоніка ад губ, падоўгу глядзеў у неба, дзе плылі белыя хмаркі.Шамякін.
2. Выкананне сцэнічнай ролі. Поспех, якім карыстаецца «Паўлінка» ў пастаноўцы купалаўцаў, абумоўлен майстэрскай ігрой артыстаў.Ярош.Так забаўляла ўсіх .. ігра [дзядка], што цяпер мала хто ўжо сачыў і за ходам дзеі, і за перажываннямі герояў.Краўчанка.
3. Тое, што і гульня (у 2 знач.). Спартыўныя ігры. Ігра ў шахматы. Ігра ў карты.
4. Хуткая змена, пералівы колераў, святла і пад. Ігра фарбаў. Ігра колераў. □ [Калгаснікі] стаялі і сачылі га дзіўнай ігрой хмар.Шамякін.Коцяцца воды ўдаль, Хваляў чаруе ігра.Лявонны.// Выразная зменлівасць (твару, вачэй і пад.). Ігра мускулаў твару.
5. Наўмысныя дзеянні, якія маюць пэўную мэту; тайныя задумы, інтрыгі. Біржавая ігра. □ Пачулія, зацікаўлены, моўчкі глядзеў на Сімонавы манеўры. Ён хацеў разгадаць ягоную ігру.Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
му́ляць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Прычыняць боль, ціснуць, націраць. Лямкі рэчавых мяшкоў паўпіваліся ў размоклыя кажухі і мулялі плечы.Карпюк.Цэмент, калючыя каменьчыкі набіваліся ў чаравікі і мулялі ступню.Вышынскі./убезас.ужыв.[Селянін] за плячыма нёс нешта важкае, яму, відаць, муляла, ён часта спыняўся і папраўляў мяшок.Гурскі.
2.перан.; каму-чаму і без дап. Турбаваць, непакоіць, трывожыць каго‑, што‑н.; дакучаць каму‑н. Убачыўшы трох мужчын разам ды шчэ плуг каля іх, рэдка хто мог уцярпець, каб не падысці і не пацікавіцца. А падышоўшы, уцягваўся неўзаметку ў гутарку і садзіўся, невыразна адчуваючы, што яму яшчэ муляе нейкая невялікая работа, якую трэба зрабіць да вечара.Крапіва.[Зарэцкі:] — У мяне часта бывае так, што якая-небудзь ідэя.. муляе ўвесь час, пакуль ад яе не адчэпішся.Скрыган.
•••
Муляць вочыкаму — назаляць каму‑н. чым‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паве́яць1, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак., што.
1. Звеяць, правеяць усё, многае. Павеяць увесь авёс.
2. і без дап. Веяць некаторы час. Павеяць да абеду зерне.
3.(1і2ас.неўжыв.). Пачаць веяць; падзьмуць (пра вецер і пад.). Пад дзень пасеяў вецер, і сцяг горда калыхаўся над горадам.Якімовіч.
4.безас.чым. Абдаць павевам (цеплыні, паху і інш.). Пачынала цямнець. З лугу павеяла прыемнай свежасцю, але было цёпла і ціха. У паветры адчувалася мяккая парнасць.Дайліда.На водшыбе лугавым Павеяла дымам начлежным.Калачынскі.//перан. Перадавацца, распаўсюджвацца ад чаго‑н. Цішынёй і бязлюддзем павеяла ад гарадка, ахутанага асенняй смугой.Хадкевіч.Цеплынёй і ласкай павеяла ад гэтай простай дзявочай усмешкі.Дамашэвіч.Мы ўваходзім у прасторную залу. І адразу павеяла суровым подыхам першых дзён вайны.В. Вольскі.// Адчуцца (пра набліжэнне чаго‑н.). Павеяла вясной. Над борам праляцелі гусі на бераг родны свой.Пушча.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паклані́цца, ‑ланюся, ‑лонішся, ‑лоніцца; зак.
1. Зрабіць паклон (як знак прывітання, удзячнасці, павагі, учас малітвы і пад.). — Добры дзень! — сказаў.. [настаўнік], падыходзячы да грамады... Шмат хто з сялян знялі шапкі і пакланіліся...Чарот.— А за тое, што вы мне на старасці такое шанаванне зрабілі, яшчэ раз — шчырае дзякуй! — і .. [Вобрык] пакланіўся ўсёй зале.Дуброўскі.
2. Перадаць каму‑н. паклон, прывітанне; засведчыць каму‑н. сваю павагу. — Сустрэнеш — пакланіся.. [дачцэ] у ногі ад мяне і скажы: бацька вінаваты перад ёю.Бажко.— Не забудзьце пакланіцца сястрыцы! — папрасіла ад сябе гаспадыня.Гартны.
3. Уніжана папрасіць. Васіль жа чакаў, што Аўгіня, прыціснутая нястачаю, засмуткуе па куску хлеба і сама прыйдзе да яго, пакланіцца яму і будзе ўніжацца перад ім.Колас.
4. Выказаць сваім наведваннем асаблівую пашану, павагу, адданасць каму‑, чаму‑н. Ніколі не забудзецца маленькі чэх Урбанэк з кветкамі, які прыйшоў разам з маткаю пакланіцца загінуўшым.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Разарваць, раздзяліць на часткі трэннем. Кола перацерла вяроўку. □ Калі добрая рыбіна возьмецца і ў час яе не выхапіць, яна можа лёску аб край палонкі перацерці.Савіцкі.
2. Тручы, мнучы, здрабніць, ператварыць у парашок, мяккую масу і пад. Перацерці тытунь. □ Замест ложкаў ці нараў у бараку ўздоўж сцяны была паслана салома. Яе збілі, перацерлі на мякіну.Якімовіч.Машыны перацерлі на грэблі сухі ў грудках торф на муку.Пташнікаў.
3. Расцерці, здрабніць што‑н. недастаткова перацёртае яшчэ раз, нанава.
4. Тручы, ачысціць ад кастрыцы ўсё, многае (пра лён, каноплі і пад.). Перацерці лён.
5. Выцерці, зрабіць чыстым або сухім усё, многае. Перацерці ўвесь посуд. □ Бабуля папрасіла суседку, і тая памыла падлогу. «А перацерці ўсё, — думае бабуля, — унучак паможа».Юрэвіч.
6. Выцерці, працерці што‑н. яшчэ раз, нанава. Перацерці талеркі сушэйшым ручніком.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пра, прыназ.зВ.
Спалучэнне з прыназоўнікам «пра» выражае аб’ектныя адносіны; ужываецца пры абазначэнні прадмета размовы, думкі або пачуцця. Падрабязна распытвала Ульяна пра Арыніну службу, жыццё, заработак, пра выхадныя дні.Колас.Спяваў на сцэне млява Ленскі Пра залатыя дні вясны.Панчанка.Сябры, успомнім пра сяброў, Пра тых, што не прыйшлі.Броўка.Вось пайшлі .. [людзі] спаць і панеслі з сабою руплівасць пра заўтра.Скрыган.//У загалоўках — для ўказання на тэму, аб чым гаворыцца ў апавяданні, главе, раздзеле і пад. Пра час і пра сябе. □ Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў.Лынькоў.
•••
Ні за што ні пра што — зусім без падстаў, без прычыны. [Даніла:] Вось ні за што ні пра што пахавалі чалавека. А ён, можа, цяпер у дарозе — Чырвоную Армію вядзе.Крапіва.І собіла ж, каб гэткае ліха ні за што ні пра што звалілася на маю галаву?Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сыхо́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак.
1.Незак.да сысці.
2.перан. Размяшчацца нахільна. Узгорак .. наводдалек .. сыходзіў у лагчыну.Чорны.Канюшына сыходзіла ў нізкі куп’істы поплаў з раскіданым статкам кароў.Лобан.
3.(задмоўем «не»). Пастаянна знаходзіцца дзе‑н., не пакідаць чаго‑н. (пра чалавека, жывёлу). Дзіця не сыходзіць з рук.// Пастаянна быць, аставацца дзе‑н. (пра прадметы). Хлеб, як бы ні было яго мала, не павінен сыходзіць са стала.Колас.// Пастаянна быць бачным, не знікаць (пра які‑н. выраз твару, усмешку і пад.). Лёгкая ўсмешка амаль не сыходзіла з .. твару [Ванды].Марціновіч.Усміхаўся .. [бацька] так прыветна, што хораша станавілася на душы, але і тады ціхі сум не сыходзіў з яго твару.Чарнышэвіч.// Пастаянна быць накіраваным, звернутым на каго‑, што‑н. (пра вочы, погляд). Вочы .. [Рамана] не сыходзяць з бота.Чорны.
•••
Не сыходзіць з языка (думак) — увесь час быць, прысутнічаць у чыіх‑н. думках, упамінацца ў размовах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узіра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Вельмі ўважліва, напружана глядзець куды‑н., на каго‑, што‑н.; углядацца. Карней Пятровіч прыстаўляе да вачэй руку і ўзіраецца ўдалеч.Даніленка.Час ад часу хлопчык адрываўся ад работы і пільна ўзіраўся ў бок вёскі: ці не ідзе хто чужы да іх.Курто.Усе бедавалі, войкалі, скрыжаваўшы рукі на грудзях, узіраліся ў дзіця.Марціновіч.Пятро Фёдаравіч задумаўся і доўга ўзіраўся на дарогу, выціраючы рукою запацелае шкло.Пташнікаў./уперан.ужыв.У будучнасць людзі ўзіраюцца смела.Купала.// Пазіраць за кім‑н., прыглядацца да каго‑н. [Шыковіч] пачаў узірацца ў твары людзей, ён здаўна любіў гэтую гульню: адгадваць прафесію чалавека і чым ён заклапочаны ў той момант.Шамякін.
2. Разглядаць сябе ў чым‑н., глядзецца ў што‑н. Станіслаў праз сілу ўзнімаецца з крэсла, падыходзіць да шафы і, раней чым адчыніць яе, узіраецца ў люстраныя дзверы.Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЕ́МБЕЛЬ Андрэй Ануфрыевіч (30.10.1905, г. Веліж Смаленскай вобл. Расія — 13.10.1986),
бел. скульптар. Нар. мастак Беларусі (1955). Праф. (1962). Вучыўся ў Віцебскім маст. тэхнікуме (1924—27) у М.Керзіна. Скончыў Ленінградскую АМ (1934). З 1947 на пед. рабоце, з 1953 уБел.тэатр.-маст. ін-це. Працаваў у галіне манум. і станковай скульптуры. Яго творчасці ўласцівы апавядальнасць, імкненне да абагульнення, лаканічнасць і выразнасць формы. Першая манум. работа (з У.Рытарам) — рэльефы для Дома ўрада і Дома афіцэраў у Мінску (1932—36). Сярод работ, створаных у гады вайны, скульптура Героя Сав. Саюза М.Ф.Гастэла. У пасляваенны час ім выкананы гарэльеф для Манумента Перамогі ў Мінску — «9 мая 1945 года», помнік Дз.І.Мендзялееву перад будынкам хім. ф-та Маскоўскага ун-та, статуя «Беларусь сацыялістычная» для бел. павільёна на ВДНГу Маскве, партрэты бел. акцёра П.С.Малчанава, партыз. камандзіраў Дз.Ц.Гуляева, П.З.Калініна і інш. Аўтар Кургана Славы Савецкай Арміі — вызваліцельніцы Беларусі (арх. А.Стаховіч, 1969, Дзярж. прэмія Беларусі 1970), мемар. комплексу Брэсцкая крэпасць-герой (1971). У 1970—80-я г. стварыў партрэты Я.Купалы, А.Блока, І.Шамякіна і інш.У 1995 у Мінску ў яго доме-майстэрні створаны Музей сучаснай бел. скульптуры імя А.Бембеля.
Літ.:
Крэпак Б.А. Андрэй Бембель. Мн., 1988.
Н.В.Шаранговіч.
А.А.Бембель.А.Бембель. Герой Савецкага Саюза М.Ф.Гастэла. 1943.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛО́ШЫН (сапр.Кірыенка-Валошын) Максімілян Аляксандравіч
(28.5.1877, Кіеў — 11.8.1932),
рускі паэт, крытык, перакладчык, мастак. Скончыў Феадасійскую гімназію (1897). У 1897—99 вучыўся ў Маскоўскім ун-це, выключаны за ўдзел у «студэнцкіх хваляваннях», высланы з Масквы. У 1900—17 жыў у Сярэдняй Азіі, Парыжы, падарожнічаў па Еўропе. З 1917 у Крыме, у Кактэбелі (цяпер пас. Планерскае). У 1931 завяшчаў свой дом Саюзу сав. пісьменнікаў (зараз дом-музей Валошына). Выступіў у друку ў 1895. Належаў да сімвалістаў, супрацоўнічаў у іх час. «Весы», «Золотое руно» і інш. Першы паэт.зб. «Вершы. 1900—1910» (1910). Кн. «Anno mundi ardentis 1915» («У год апакаліпсіса 1915», 1916) склалі вершы пра 1-ю сусв. вайну. Рэвалюцыю ўспрыняў як варварскі акт. Аўтар зб-каў «Іверні» (1918), «Дэманы глуханямыя» (1919), паэм «Пратапоп Авакум» (1918), «Святы Серафім» (1919), «Расія» (1924) і інш., цыкла філас. паэм «Шляхамі Каіна» (1921—23), кн. пра л-ру і мастацтва «Абліччы творчасці» (1914), зб. «Верхарн. Лёс. Творчасць. Пераклады» (1919). З 1922 Валошына не друкавалі. У Берліне выдаў «Вершы пра тэрор» (1923). Вядомы як мастак, акварэліст.
Тв.:
Стихотворения. Л., 1977;
Лики творчества. 2 изд. Л., 1989;
Пути России: Стихотворения и поэмы. М., 1992.
Літ.:
Куприянов Н.Т. Судьба поэта: (Личность и поэзия М.Волошина). Киев, 1978;