Скарэ́ніваць, скарані́ць ‘выкараніць; давесці да галечы’ (Нас.). Да корань (гл.). Аналагічна ў іншых славянскіх мовах: укр. скорени́ти, рус. искореня́ть, чэш. výkořeniti і г. д. Узыходзіць да прасл. *jьzkoreniti, гл. ЭССЯ, 9, 38.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Склане́нне ‘змяненне па склонах’ (ТСБМ, Байк. і Некр.). Як і рус. склоне́ние ‘тс’, з польск. skłonienie, што калькуе лац. inelinatio, deklinatio ‘тс’ (Кохман, Stosunki, 126), параўн. сучаснае польск. deklinacja ‘тс’. Гл. склон.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смоль ‘смала, смаліна’, ‘гарэлае, дым’ (ТСБМ, Ласт., Бяльк., Байк. і Некр.), ‘смольныя дровы’ (Касп.). Параўн. укр. смоль ‘нешта вельмі чорнае’, рус. смоль ‘смала’, славен. smolje ‘ядловец’. З чаргаваннем галосных гл. смала, смаль.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смя́так ‘згушчэнне чаго-небудзь вадкага; вільгаць толькі што зрубленага дрэва’ (Нас.), смя́тка ‘недавараная частка яйца’ (Сцяц.). Рус. смя́тка ‘вадкі, некруты стан (аб яйку)’. Ад месці (гл.); Праабражэнскі, 2, 343; Фасмер 3, 695.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Спрэ́жда ‘спярша’ (Рам. 6), ‘раней’ (Бузук, Спроба, 58). Бузук (там жа) сумняваецца ў паходжанні слова, якое прыпамінае рус.-ц.-слав. прѣжде < ст.-слав. прѣжде ‘раней’. Магчыма, кантамінацыя апошняга з пярэж ‘тс’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Сухае́жка, сухое́жка ’сухамятка’ (ТС). Да сухі (гл.) і ежа ’яда’, параўн. сухая ежа (яда) ’тс’ (Некр. і Байк.); самастойнае ўтварэнне, параўн. рус. сухоядение ’тс’, балг. сухоя́жбина ’тс’, макед. сувојадење ’тс’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таба́чны сук ’першы ад зямлі сук на лісцевых дрэвах’ (навагр., Нар. лекс.). Параўн. рус. таба́чные су́чья ’ніжнія сукі, якія, гніючы, псуюць дрэва’ (Даль). Відаць, да табака (гл.), аднак матывацыя не зусім празрыстая.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Траце́йскі суд ‘суд, выбраны па ўзгадненні старон для вырашэння паміж імі спрэчак цывільна-прававога характару’ (ТСБМ). З рус. третейский (суд), якое ўтворана ад парадкавага лічэбніка *tretьjь пры дапамозе суф. *‑sk‑ъjь‑ > ‑скі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тра́ўля ‘патрава’ (Некр. і Байк.). Да траві́ць (гл.). Суф. ‑л‑я азначае вынік дзеяння (Сцяцко, Афікс, наз., 54). Значэнне ‘бязлітаснае праследаванне, ганенне’ (Др.-Падб.), хутчэй за ўсё, пад уплывам рус. тра́вля ‘цкаванне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трыёдзь ‘хрысціянская богаслужэбная кніга, у якой змешчаны трохпесенныя каноны’ (ТСБМ), ст.-бел. треодь, триодь (1494 г., ГСБМ), стараж.-рус. триодь (з 1200 г.). З с.-грэч. τριώδιον ‘тры песні’ (Фасмер, 4, 103).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)