возера ў Полацкім р-не, на мяжы з Глыбоцкім р-нам Віцебскай вобл., у бас.р. Нача, за 40 км на ПдЗ ад г. Полацк. Пл. 0,64 км², даўж. 1,8 км, найб.шыр. 560 м, найб.глыб. 9,1 м, даўж. берагавой лініі 6,2 км. Пл. вадазбору 2,6 км². Схілы катлавіны выш. 7—10 м (на ПдУ 4—5 м) параслі лесам, месцамі разараныя. Берагі пясчаныя, пад лесам, на Пн і З сплавінныя. Мелкаводдзе пясчанае, месцамі глеістае, глыбей дно сапрапелістае. З возера выцякае р. Быстрыца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РСТАВЫЯ ВО́ДЫ,
падземныя воды ў трэшчынах, порах, каналах і інш. карставых поласцях у карбанатных або галагенных пародах. Адрозніваюцца ад інш. падземных вод тым, што расшыраюць свае шляхі руху за кошт растварэння парод. Фарміраванне К.в. адбываецца ў выніку інфільтрацыі атм. вод і паглынання паверхневых вадатокаў. У падземнай цыркуляцыі К.в. вылучаюць 3 зоны: пранікнення вады з паверхні па каналах і трэшчынах, вагання ўзроўню з перыядычным запаўненнем поласцей, пастаяннага насычэння вадой. К.в. ўтвараюць крыніцы звял., але пераменным дэбітам, падземныя рэкі і азёры невял. памераў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТЫЛАЗА́ЎРЫ (Cotylosauria),
падклас вымерлых найб.стараж. і прымітыўных паўзуноў. 2 атр., 4 падатр., каля 10 сям., 80 родаў, больш за 100 відаў. Вядомы з сярэдзіны карбону да трыясу (440—230 млн. гадоў назад). Былі пашыраны ў Еўразіі, Амерыцы, Антарктыдзе, Афрыцы.
Даўж. ад 20 см да 3,5 м. Цела прысадзістае, галава невял., хвост кароткі. Чэрап з суцэльнай покрыўкай, зубы паднябенныя, шыя кароткая (звычайна з 2 пазванкоў), канечнасці кароткія, масіўныя. Большасць насякомаедныя, былі расліннаедныя і драпежныя. Па рэштках К. вызначаюць узрост выкапнёвых адкладаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́БРЫНСКАЯ МІКАЛА́ЕЎСКАЯ ЦАРКВА,
помнік драўлянага дойлідства. Пабудавана ў 1750-я г.за межамі г. Кобрын Брэсцкай вобл., на беразе р. Мухавец, у 1841 перавезена ў горад, перабудавана з элементамі позняга класіцызму. Складаецца засн. зруба, 5-граннай апсіды і 4 чацверыковых аб’ёмаў, размешчаных па вуглах асн. зруба. Усе аб’ёмы накрыты агульным шматсхільным дахам, у сярэдзіне якога на чацверыковым пастаменце ўзвышаецца вял. 8-гранны светлавы барабан з купалам. Гал. фасад раскрапаваны па баках выступамі і аздоблены 2 калонкамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЭ́РЫ ((Cary) Артур Джойс Люнел) (7.12.1888, г. Ландандэры, Вялікабрытанія — 29.3.1957),
англійскі пісьменнік. Вучыўся ў Оксфардскім ун-це. Асн. тэмы раманаў «Містэр Джонсан» (1939), «Радасць і страх» (1949) і інш., трылогій «Сама сабе здзіўляюся» (1941), «Шляхам паломніка» (1942), «З першых рук» (1944), «З любові да бліжняга» (1952), «Акрамя Госпада» (1953), «Не палюбі я гонар вышэй за ўсё» (1954) — імкненне асобы да самарэалізацыі, сувязь індывід. лёсу зпаліт., маральнымі і рэліг. аспектамі, шырокім сац. фонам. Аўтар зб-ка апавяд. «Вясенняя песня» (1960), аўтабіягр. кнігі пра дзяцінства. Пісаў вершы, кінасцэнарыі, публіцыстыку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕГІ́РАВАНАЯ СТАЛЬ,
сталь, у якой акрамя звычайных дамешкаў ёсць т. зв. легіруючыя элементы, што ўводзяцца для надання сталі лепшых тэхнал. і эксплуатацыйных уласцівасцей. Увядзенне ў расплаўленую сталь легіруючых элементаў (легіраванне) робіцца з выкарыстаннем ферасплаваў і лігатур.
Л.с. бывае: нізкалегіраваная (сумарная доза ўведзеных легіруючых элементаў да 2,5%), сярэднелегіраваная (ад 2,5 да 10%) і высокалегіраваная (больш за 10%); канструкцыйная, інструментальная сталь і сталь з асаблівымі ўласцівасцямі — гарачатрывалая і гарачаўстойлівая (гл.Гарачатрывалыя матэрыялы, Гарачаўстойлівыя матэрыялы), нержавеючая сталь, электратэхнічная сталь і інш.З Л.с. робяць дэталі машын і канструкцый, інструменты, эл.-тэхн. апараты і г.д.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЁВЕНДАА́ЛЬДЭР (ад галанд. Leeuvendaalder ільвіны талер),
лявок, таляр ляўко, першая талеравая манета, выпушчаная ў 1575 у Нідэрландах. На аверсе — рыцар у даспехах з гербавым шчытом з выявай ільва, на рэверсе — на ўсім полі выява льва; на абодвух баках кругавыя легенды. Агульная маса — 27,648 г. Спачатку Л. выпускалі для ўнутр. абарачэння, але хутка сталі біць толькі для Леванта. З 17 ст. многія краіны выпускалі перайманні Л., звычайна нізкапробныя. У Беларусі Л. таксама абарачаўся па больш нізкім за паўнавартасны талер рыначным курсе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУНМЫ́НЬ,
адзін з буйнейшых будыйскіх пячорных храмаў Кітая, за 15 км на Пд ад г. Лаян (прав. Хэнань). Высечаны ў 495—898 у вапняковых скалах на берагах р. Іхэ. Складаецца з некалькіх соцень пячор (галоўныя — Біньян, 500—523; Фынсянь, 627—675) са шматлікімі статуямі будыйскіх божастваў, у т. л. Буды Вайрачана (672—676, выш. каля 15 м), рэльефамі, што ўвасабляюць слуг, манахаў, нябесных танцоўшчыц, святочныя працэсіі. Для манум.-велічнай скульптуры храма характэрны вытанчанасць прапорцый, графічная дакладнасць дэталей у спалучэнні з пластычна-мяккай трактоўкай форм. Цяпер музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНІ́Н ((Manin) Даніэле) (13.5.1804, г. Венецыя, Італія — 22.9.1857),
дзеяч італьян.нац.-вызв. руху ў перыяд Рысарджымента. Адвакат. Вучыўся ў Падуанскім ун-це. У 1846—47 кіраўнік ліберальнага руху за аўтаномію Венецыі ў складзе Аўстр. імперыі. У снеж. 1847 арыштаваны. У пачатку рэвалюцыі 1848—49 у Італіі ўзначаліў нар. паўстанне ў Венецыі (вызвалены паўстанцамі з турмы) супраць аўстр. панавання. 22.3.1848 абвясціў Венецыю незалежнай рэспублікай і 23 сак. выбраны яе прэзідэнтам (зжн. 1848 дыктатар). Пасля задушэння рэспублікі аўстр. войскамі (жн. 1849) эмігрыраваў у Францыю. З 1854 прыхільнік аб’яднання Італіі вакол Сардзінскага каралеўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРАКА́ЙБА (Maracaibo),
возера (лагуна) у Венесуэле, у тэктанічнай упадзіне паміж гарамі Сьера-дэ-Перыха на З і Кардыльера-дэ-Мерыда на У, на Пд ад Венесуэльскага зал. Карыбскага м., з якім з’яднана мелкаводным (2—4 м) пралівам. Пл. 16,3 тыс.км², глыб. на Пд да 250 м. Берагі нізінныя, забалочаныя. У М. ўпадае каля 50 рэк. Плошча возера скарачаецца з-за інтэнсіўнага намнажэння алювіяльных асадкаў. Суднаходства. У раёне М. вядзецца здабыча нафты. На зах. беразе праліва марскі нафтавы порт Маракайба. Праз праліў пабудаваны мост даўж. 8,7 км.