Ахло́пак ’ахапак сена’ (полац., Крывіцкі, вусн. паведамл., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), ахлопкі ’камякі’ (пра снег, КСП). Ад хлоп ’шматок, бясформенны кавалак’, гл. таксама ахлапак; да фанетыкі параўн. ахапак і ахопак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маку́лінка ’макавінка’, ’крупінка, дробязь, драбніца’ (ТС, Нар. Гом.). Да мак (гл.). Адыменнае ўтварэнне з памяншальным суф. ‑ул‑ін‑к‑а, які з ‑ulʼа (Слаўскі, SP, 1, 110). Пар. таксама магу́лінка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Машта́б ’зменшаная велічыня на карце, плане адлегласці ў натуры’, ’размах, значэнне’ (ТСБМ). Праз польск. мову (mašětab) запазычана з ням. Maßstab ’тс’. Не выключана таксама і запазычанне лексемы з рус. масштаб.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ме́рлевіца ’старое рэчышча’ (вілен., Яшк.), укр. жытом. ме́рлевиця ’тс’. Да мерлы ’памершы’ < прасл. merti ’паміраць’. Параўн. таксама каш. mərləca, mərlovʼina ’дробная, нікудышняя салома’, mərləzna ’неўрадлівае поле’, mərləna ’нязжатыя мізэрныя збожжавыя’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Мутовяз, муто́выз ’дзяга (учкур) у штанах’ (паўн.-усх. КЭС). Рус. мутове́з, муто́виз, муто́ва́с і інш. Да прасл. motovǫzъ < motati ’матаць’ і vǫzъ ’вузел’ (Фасмер, 2, 664). Гл. таксама мату́з, мотуз.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кіёўнік 1 ’чорныя катахі рагозу’ (Жыв. сл.). Гл. кіёўка 1 і кіёўка 3. Параўн. таксама кійкі. Да кій 2, (гл.).
Кіёўнік 2 ’сцяблы кукурузы’ (Мат. Гом., Бяльк.). Гл. кіёўка 4.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Здуле́ць ’сапрэць’ (Сл. паўн.-зах.). З прэфіксам з‑ ад дулець ’тлець; пыліць’ (гл.), якое мае паралель у рус. дулеть, смал., арл. ’гарэць, тлець, а таксама ў літ. dūlė́ti ’прэць, тлець’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пасце́лка ’прасціна’, ’цыноўка з вярбовых прутоў, якой пакрывалі сані’ (Шат.; асіп., Сл. ПЗБ). Рус. постилка ’усё, што падаслана, падкладзена’, укр. херсонск. постилка ’посцілка’. Да па‑слаць. Параўн. таксама посцілка (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Патрактава́ць ’пачаставаць’ (Шат.). З польск. potraktować ’тс’, ’зрабіць, уладкаваць’, якое да traktować < італ. trattare ’пачаставаць’ (якое з лац. < trahere, tractum ’цягнуць’), tratto ’шлях’, trattoria ’карчма (ля дарогі)’. Гл. таксама патрахтаваць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паўшарке́ ’збруя на тулаве каня’ (гродз., Сцяшк. Сл.). Да паў- і шоры (гл.). Сюды ж паўшоры, паўшоркі ’шлеі ў вупражы’ (шальч., смарг., Сл. ПЗБ; Шат.). Параўн. таксама польск. półszorek ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)