Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
заляжа́цца, ‑ляжуся, ‑лежышся, ‑лажыцца; зак.
Праляжаць доўга, больш звычайнага, дазволенага. Бярозка сам устаў і нават пацягнуўся, як чалавек, які лішне заляжаўся ў пасцелі.Шахавец.// Праляжаць доўга без ужытку, збыту і пад. Праз дажджы ляцяць, праз буры, Быццам тыя галубкі, Не залежацца на пошце Нецярплівыя радкі.Куляшоў.// Страціць свежасць або сапсавацца ад працяглага ляжання, захоўвання. Дзесьці заляжалася і не мае збыту мыла.Філімонаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Адолеўшы перашкоды, прайсці, прарвацца праз што‑н. А тут карнікі абклалі так, што нідзе не праткнуцца, толькі вось гэты краёчак балота аставаўся яшчэ не закрыты.Быкаў.
2. Прайсці праз што‑н. наскрозь. Хоць сонца ўзнялося, Па возеры дымна: Туман — нават промню Сюды не праткнуцца.Калачынскі.
3. Быць праткнутым. Папера праткнулася. Мех праткнуўся на цвік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэпертуа́р, ‑у, м.
Сукупнасць п’ес, песень і іншых твораў, якія выконваюцца ў тэатры, на эстрадзе і пад. Увесь рэпертуар рэвалюцыйных тагачасных песень праспявалі настаўнікі зладжаным хорам, праходзячы міма лясніцтва і праз шляхецкі засценак, а потым і праз лес.Колас.П’есы К. Чорнага «Ірынка» і «Бацькаўшчына» ўзбагачалі беларускі нацыянальны рэпертуар.Луфераў.// Спіс роляў, літаратурных ці музычных твораў, якія выконваюцца акцёрам. Рэпертуар артыста. Рэпертуар дэкламатара.
[Фр. répertoire.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
філье́ра
(фр. filière, ад fil = валакно, нітка)
1) прыстасаванне ў прадзільнай машыне ў выглядзе каўпачка або дыска з адтулінамі, праз якія праціскаецца расплаўленая ці раствораная маса, утвараючы штучныя ніткі;
2) металічная пласцінка з калібраванымі адтулінамі ў валачыльным стане, праз якія цягнецца і шліфуецца дрот.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)