вытворчая арганізацыя па забеспячэнні геафіз. даследаванняў геолагаразведачных работ. Створана ў г.Мінск у 1968 як комплексная геафіз. экспедыцыя ў складзе Белгеагідратрэста. З 1987 геафізічная экспедыцыя ў ВА«Беларусьгеалогія». Выконвае геафіз. даследаванні пры пошуках карысных выкапняў, геал. і гідрагеал. здымках, геаэкалагічным вывучэнні тэр. Беларусі. Уключае партыі: 2 доследна-метадычныя (фіз. уласцівасцей і лічбавай апрацоўкі), 7 вытв.-палявых геафіз., камеральную геолага-геафіз. інфармацыі, шэраг дапаможных службаў. Асн. кірункі дзейнасці (1996): усе віды геафіз. здымкі — аэра- і наземная магнітная, граві-, радые-, радона- і тэрмаметрычная; наземныя электраразведачныя работы, пенетрацыйныя і свідравальныя даследаванні, радые- і літагеахім. здымка на паверхні і на геал. разрэзах; працы па павышэнні выхаду нафты і вады са свідравін пры іх здабычы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕЙДУКЕ́ВІЧ (Станіслаў Сільвестравіч) (13.5.1876, Мінск — 25.5.1937),
бел. архітэктар. Скончыў Пецярбургскую АМ (1910). З 1910 у Мінску. У 1921—27 заг. праектнага аддзела К-тадзярж. пабудоў пры СНКБССР, у 1929—37 выкладаў у Мінскім арх.-буд. тэхнікуме. У 1937 рэпрэсіраваны. Асн. работы ў Мінску: жылыя дамы па вул. Захар’еўскай (сучасная вул. Савецкая), даходны дом Е.Кастравецкай, будынак польск. банка (не зберагліся), Дом селяніна (1929, у сааўт; разбураны ў Вял.Айч. вайну). Удзельнічаў у распрацоўцы праекта 1-й Усебеларускай с.-г. і прамысл. выстаўкі (1930, гал. ўваход, асн. павільёны) і інш. У яго творчасці выразна прасочваецца імкненне да адраджэння бел.арх. традыцый і ансамблевай забудовы горада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́ЛЬФАНД (Хаім Янкель Шыманавіч) (літ.псеўд.А.І.Літвак; 1877, г. Слуцк Мінскай вобл. — 1932),
палітычны дзеяч і публіцыст. Адзін з кіраўнікоў Бунда, з 1905 чл. яго ЦК. Неаднаразова быў арыштаваны, у 1896—1902 у ссылцы ў Якуцку. У 1915—17 прадстаўнік Бунда ў ЗША. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 вярнуўся ў Расію. Да Кастр. рэвалюцыі 1917 паставіўся адмоўна. На XI канферэнцыі Бунда (1919, Мінск) узначаліў с.-д. крыло. У 1921 арыштаваны органамі ДПУ, пасля вызвалення жыў у Вільні. З 1925 у ЗША.
Тв.:
Мелкобуржуазный социализм на еврейской почве: (Критика «теории» социалистов-сионистов). СПб., 1906;
Поалей сионизм: Новое течение в рус. еврействе — рабочий сионизм: Критический очерк. СПб., 1907.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕНЕРА́ЛАЎ (Уладзімір Міхайлавіч) (н. 3.7.1931, г. Кацельнікава, Расія),
бел. спявак (драм. барытон). Брат А.М.Генералава. Скончыў Муз.-пед.ін-т імя Гнесіных у Маскве (1963). З 1966 саліст Нац.акад.т-ра оперы Беларусі. Сярод лепшых партый у нац. операх: Андрэй («Андрэй Касценя» М.Аладава), Кізгайла («Сівая легенда» Дз.Смольскага), Варона («Дзікае паляванне караля Стаха» У.Солтана), Дзій («Князь Наваградскі» А.Бандарэнкі); у класічных — князь Ігар («Князь Ігар» А.Барадзіна), Гразной («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Аманасра («Аіда» Дж.Вердзі), Скарпія («Тоска» Дж.Пучыні), а таксама Альфіо («Сельскі гонар» П.Масканьі), Томскі («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Шаклавіты («Хаваншчына» М.Мусаргскага), Чалхія («Міндыя» А.Тактакішвілі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДВАРАКО́ЎСКІ (Валяр’ян Дзмітрыевіч) (10.9 1904, Мінск — 18.8.1979),
бел. графік. Скончыў Вышэйшы маст.-тэхн. ін-т у Ленінградзе (1929). Працаваў у станковай і кніжнай графіцы, плакаце. У 1929—31 маст. рэдактар Белдзяржвыда. З 1931 у Ленінградзе. Аформіў кнігі «Сымон-музыка» Я.Коласа і «Два» А.Вольнага (1925), «Выбраныя апавяданні» (1926) і «У глыбі Палесся» (1927) Я.Коласа, «У віры жыцця» М.Зарэцкага, зборы твораў Я.Купалы (т. 2, 2-е выд.) і Ц.Гартнага (т. 2; усе 1929), «Яўген Анегін» А.Пушкіна (1937), «Выбранае» Ю.Тынянава (1941), «Байкі» І.Крылова (1944), «Лірыка» А.Пракоф’ева (1956), зб. «Нашы казкі» (1965) і інш. Творы Д. вызначаюцца высокай тэхнікай выканання, арыгінальнасцю кампазіцыйнай будовы.
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1976), з 1979 выкладае ў Бел. акадэміі мастацтваў. Выканала дэкар. рэльефы «Поры года» (1980), «Мінск» (1981), гарэльеф «Дабравешчанне» (1984) для Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, дэкар. пластыку і свяцільні «Матылькі ўначы» (1995) для каледжа ў г. Ніжнявартаўск (Расія), для Наваполацкага Дома сямейных урачыстасцей (1997) і інш. Аўтар дэкар. пластыкі — трыпціх «Світанак», «Поўдзень», «Змярканне» (1978); «Капрычыо» (1981), «Рэха» (1983), «Гербарый» (1990), «Дутыя аўтарытэты» (1996), серый «Поўня» (1988—96), «Фармацыя» (1991), серый дэкар. ваз «Птушкі», «Архідэі» і інш. Творчасці ўласцівы сімвалізм, асацыяцыі; макс. выразнасць дасягаецца за кошт выкарыстання прыроднай фактуры і якасцей пластычных матэрыялаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́РСКІ (Сямён Львовіч) (20.10.1920, Мінск — 14.1.1992),
бел. перакладчык. Канд.філал.н. (1961), дац. (1965). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1947). З 1947 працаваў у БДУ, з 1962 у Мінскім пед. ін-це замежных моў. Друкаваўся з 1957. Перакладаў з англ., франц., ісп. і ням. моў. На бел. мову пераклаў раманы П.Абрахамса «Вянок для Удома» (1959), І.Кардэнаса Акуньі «Загадка адной нядзелі» (1979), К.Маккалаў «Птушкі на цернях» (1988), Дж.Э.Стэйнбека «Гронкі гневу» (1993), п’есу Э.Заля «Наследнікі Рабурдэна» (паст. 1960), аповесці Л.Рэна «Негр Нобі» (1962), П.Джойса «Цікі» (1977), Д.Алонса «У пошуках чорнай чайкі» (1982), зб. казак Г.Прокапа «Пятае кола» (1980) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕРАМЕ́ЕЎ (Канстанцін Сцяпанавіч) (літ.псеўд.Гудок, Гудок-Ерамееў і інш.; 6.6.1874, Мінск — 28.1.1931),
савецкі парт. і ваен. дзеяч, журналіст. У с.-д. руху з 1896, неаднаразова арыштаваны, быў у эміграцыі. У 1910—15 у рэдакцыях газ. «Звезда», «Правда» і інш. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 чл. Бюро ЦКРСДРП(б). У час Кастр. рэвалюцыі 1917 чл. Петраградскага ВРК. Са снеж. 1917 камандуючы войскамі Петраградскай ваен. акругі. Удзельнік грамадз. вайны. Адзін з арганізатараў Дзяржвыда, рэдактар «Рабочей газеты», час. «Крокодил» (1922—28) і інш. З 1924 чл.РВССССР, з 1925 нач. Палітупраўлення Балт. флоту. Пазней на дыпламат. і выдавецкай рабоце. Аўтар прац пра Кастр. рэвалюцыю, грамадз. вайну. Чл.ЦКК РКП(б) у 1924—25.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАМЖУ́РАЎ (Міхаіл Леанідавіч) (н. 21.11.1956, Мінск),
бел. вучоны ў галіне ядз. тэхнікі і тэхналогіі. Д-ртэхн.н. (1995). Скончыў Маскоўскі інж.-фіз.ін-т (1980). З 1980 у Ін-це радыеэкалагічных праблем Нац.АН Беларусі. Навук. працы па дыягностыцы і радыяцыйна-тэхнал. кантролі стану рэактарных установак, тэхналогіі работ з адходамі дэзактывацыі. Распрацаваў комплекс метадаў для радыяцыйна-тэхнал. кантролю і сістэм ранняга прагназавання аварыйных сітуацый у ядз. тэхніцы.
Тв.:
Разработка методов КГО ТВС с матричным топливом и их применение при перегрузке энергетического ядерного реактора (разам з В.А.Лявадным, В.В.Бурносам) // Атомная энергия 1992. Т. 72, вып. 3;
Дезактивационные работы // Последствия Чернобыльской катастрофы в Республике Беларусь. Мн., 1996.