На́тмыч ’дагары’ (Мат. Маг.), параўн. рус. натмачь ’наводмаш’, засучить на́тмачь (’угору’?). Магчыма, да мы́каць ’смыкаць’ (*на‑от‑мыч).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аслянец: «Аслянцы старцы, Чаго вы спазьнились» (Рам.). Магчыма, ад назвы в. Аслянка на Мсціслаўшчыне ці памылка замест асляпцы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мацыроўка ’цура (з вады, хлеба і солі)’ (ашм., Сл. ПЗБ). Няясна. Магчыма, жартам з лац. mācerātio ’вымочванне, размякчэнне’ (?)

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Морны, морный ’свабодны, вольны’ (Бяльк.). Няясна. Магчыма, звязана генетычна з серб.-харв. о̏дморан ’які адпачыў, бадзёры’ < о̀дмор ’адпачынак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Музда́к ’вітка, канат з вітых дубцоў’ (в.-дзвін., Нар. сл., Сл. ПЗБ). Няясна. Магчыма, да музда́ць2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́лева ’мядовая сыта і пакрышаныя туды абаранкі або булка’ (Кос.). Магчыма, праз значэнне ’дробнае зерне’, да каліва (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абзы́каць ’аббегаць па пустой справе (пра худога, лёгкага)’ (Юрч. Сін., 25); магчыма, да бзік. Параўн. славен. bzikati ’бегчы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Або́ец ’клінок, якім замацоўваецца каса на касільне’ да біць. Пачатковае а‑, магчыма, не прэфіксальнага, а пратэтычнага характару (о́ец).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адзеву́ліць ’здзівідь, абмарочыць, ашукаць’ (Нас.), ададзівуліць (словаўтваральная мадэль, як у абакуліць). Магчыма, кантамінацыя з дзявуля дзяўчынка’. Гл. аздзівяліць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адпіра́ць ’занесці або завесіць што-небудзь’ (Шат.), гл. перці. Магчыма, балтыйскі семантычны ўплыў. Параўн. літ. atspìrti ’падпіраць, падстаўляць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)