сінтэтазы, клас ферментаў, якія каталізуюць рэакцыі далучэння дзвюх розных малекул за кошт энергіі АТФ (адэназінтрыфасфату). Больш за 100 Л. У залежнасці ад характару сувязі (C—O, C—S, C—N i C—C-сувязі) Л. падзяляюць на 5 падкласаў. Пашыраны ў прыродзе і адыгрываюць вял. ролю ў найважн. анабалічных працэсах — біясінтэзе бялкоў, ліпідаў, вугляводаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РНЕЎ (Леанід Сямёнавіч) (1915, в. Спас-Слабада, цяпер у межах г. Полацк Віцебскай вобл. — 20.10.1944),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў ваен.пях. вучылішча (1943). У Вял.Айч. вайну на фронце з мая 1942. Нам. камандзіра батальёна па палітчастцы ст. лейтэнант К. вызначыўся 5.9.1944 пры фарсіраванні р. Нараў (Польшча). Памёр ад ран.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАСНАДВО́РЦЫ,
вёска ў Салігорскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 10 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Салігорск, 130 км ад Мінска. 842 ж., 357 двароў (1998). Птушкафабрыка. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік землякам. якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Свята-Праабражэнская царква.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАРО́ДКАВЫЯ ЛІСТКІ́, зародкавыя пласты,
слаі клетак зародка шматклетачных жывёл і чалавека, што ўтвараюцца ў працэсе гаструляцыі. Адрозніваюць тры З.л.: вонкавы — эктадэрма, сярэдні — мезадэрма, унутраны — энтадэрма. Кожны З.л. складаецца з маладыферэнцыраваных клетак з вял. магчымасцямі развіцця і дае пачатак пэўнай групе тканак і органаў. Тканкавая спецыфічнасць вытворных З.л. захоўваецца і ва ўмовах росту пухлін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗО́СІК (Анатоль Ільіч) (н. 15.11.1924, в. Горка Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл.),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч. вайну на фронце з сак. 1944. Удзельнік вызвалення Беларусі, Польшчы, баёў у Германіі. Камандзір стралк. аддзялення сяржант З. вызначыўся ў баях на тэр. Польшчы і Германіі. Да 1975 працаваў у органах МУСБССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВЯНЕ́ЦКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1940—62. Створаны 15.1.1940 у Баранавіцкай вобл. Цэнтр — г.п.Івянец. Падзяляўся на 15 сельсаветаў. У Вял.Айч. вайну на тэр. раёна ўтворана Івянецка-Налібоцкая партызанская зона. З 8.1.1954 раён у Маладзечанскай, з 20.10.1960 — у Мінскай абл. 17.4.1962 раён скасаваны, яго тэрыторыя перададзена Валожынскаму і Стаўбцоўскаму р-нам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗАЛЯ́ТАР (франц. isolateur ад isoler раз’ядноўваць),
1) рэчыва з вельмі вял. удзельным эл. супраціўленнем (гл.Дыэлектрыкі).
2) Прыстасаванне, частка канструкцыі, што прадухіляе ўтварэнне эл. кантакту, а таксама забяспечвае мех. сувязь паміж часткамі эл. абсталявання (гл.Ізалятар электрычны).
3) Адасобленае памяшканне для хворых (гл.Бокс) або асоб, для якіх ёсць патрэба ў ізаляцыі (напр., следчы ізалятар).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІМЯНІ́Н,
вёска ў Драгічынскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 23 км на ПнЗ ад горада і 16 км ад чыг. ст. Драгічын, 94 км ад Брэста. 780 ж., 317 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Магілы партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІРАКЕ́ЗЫ,
індзейскі народ групы іракезаў у ЗША (60 тыс.чал. у 1992, штаты Нью-Йорк і Аклахома) і Канадзе (30 тыс.чал., правінцыі Антарыо і Квебек). Прытрымліваюцца сінкрэтычных культаў, ёсць хрысціяне. У калан. войнах еўрап. дзяржаў за Паўн. Амерыку вял. ролю адыграў Саюз плямён І., ці т. зв. Іракезская ліга (каля 1570 — канец 18 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЫ́Я ЗВО́ДЫ,
вёска ў Лышчыцкім с/с Брэсцкага р-на. За 35 км ад Брэста, 4 км ад чыг. станцыі Лышчыцы. 548 ж., 210 двароў (1999). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры: сядзіба (1875). За 2,5 км на ПдУ — курганны могільнік (11—13 ст.).