Існаваў у 19 ст. ў в. Масаляны Бераставіцкага р-на Гродзенскай вобл. Меў рысы стыляў ампір і несапраўднай готыкі. Мураваны 1-павярховы будынак складанай канфігурацыі ў плане на высокім цокалі. Цэнтр.ч., пад вальмавым дахам, вылучана 4-калоннай паўратондай, якая заканчвалася квадратным у плане бельведэрам са скульптурай у завяршэнні. Бакавыя крылы палаца на гал. фасадзе афармлялі слупавыя галерэі. Палац вядомы паводле малюнка Н.Орды 1860—70-х г., калі належаў Біспінгам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МАТЛО́Т»,
«Матлёт» (франц. matelote ад matelot матрос), бел. гарадскі бытавы танец. Паходзіць ад франц. матроскага танца, блізкага да англ.жыгі. Муз. памер 2/4 або 2/2. Выконваецца ў жвавым тэмпе з характэрнымі прыстукваннямі, элементамі чачоткі. На пач. 19 ст. пашыраны як характарны і жанравы, у пач. 20 ст. шырока вядомы як эстрадны і бальны танец. Зафіксаваны па ўсёй Беларусі. На Віцебшчыне танцоры выконваюць асн. комплекс рухаў і заканчваюць танец паваротамі і полькай па крузе, у Докшыцкім р-не суправаджаецца прыпеўкамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕРАСТО́МАВЫЯ (Merostomata),
клас пераважна вымерлых марскіх членістаногіх жывёл. 3 (або 4) атр., з іх 2 (або 3) — ракаскарпіёны — вядомы з кембрыю — дэвону (каля 500 млн. гадоў назад), 1 — мечахвосты — з сілуру (каля 400 млн. гадоў назад) і існуе цяпер. Ракаскарпіёны жылі на дне мелкаводных мораў, некаторыя, магчыма, у прэснай вадзе.
Даўж. вымерлых форм да 3 м, сучасных да 0,9 м. Цела ўкрыта хіцінавым панцырам, падзяляецца на галавагрудзі і членістае (да 12 сегментаў) брушка з іголкай на канцы. Мелі 12 пар канечнасцей (брушныя са шчэлепнымі пласцінкамі). Драпежнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕЦЭНА́Т (Гай Цыльній) (Gaius Cilnius Maecenas; паміж 74 і 64—8 да н.э.),
рымскі дзярж. дзеяч, прыбліжаны імператара Аўгуста, прыхільнік манархіі. Не займаючы афіц. пасад, выконваў для Аўгуста важныя паліт. і дыпламат. місіі, у т. л. заключыў дагаворы з Маркам Антоніем у Брундызіі (40) і Тарэнце (37). У 31—30 замяшчаў у Рыме Актавіяна, які выехаў на Усход. Вядомы сваім уплывам на літ. жыццё Рыма, апекаваўся паэтамі Вергіліем, Гарацыем, Праперцыем і інш. Ад твораў М. захаваліся ўрыўкі. Прозвішча М. як апекуна дзеячаў навукі і мастацтва стала хадзячай (пераноснай) назвай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАКАНЕ́ЧНІК,
1) частка ручной кідальнай зброі, якая мацавалася на канцы дрэўка дзіды, кап’я, стралы, суліцы і інш.Найб.стараж.вядомы з эпохі палеаліту, часцей трапляюцца на помніках эпох мезаліту, неаліту, бронзавага і жалезнага вякоў і ў часы сярэднявечча. Рабілі з каменю, косці, дрэва, металу; мацавалі да зброі смалой, бярозавым варам і інш. Формы і памеры Н. залежалі ад таго, у які час іх выраблялі і да якой культуры яны належалі.
2) Элемент канструкцыі гал. часткі артыл. снарада, што павышае яго баявыя ўласцівасці. Адрозніваюць Н. балістычны і бранябойны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕЙГА́ЎЗ (Станіслаў Генрыхавіч) (21.3.1927, Масква — 24.1.1980),
расійскі піяніст, педагог. Сын Г.Г.Нейгаўза. Нар.арт. Расіі (1978). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1950, клас Г.Нейгаўза), з 1957 выкладаў у ёй (з 1975 праф.). Яго творчасць вылучалася мастацтвам імправізацыйнасці, глыбокім лірызмам, паэтычнасцю, эмацыянальнасцю. Выступаў як саліст і ансамбліст, у т. л. ў дуэце з бацькам. Найб.вядомы як інтэрпрэтатар твораў Ф.Шапэна і А.Скрабіна. У рэпертуары таксама творы Л.Бетховена, В.А.Моцарта, Ф.Ліста, І.Брамса, Р.Шумана, М.Равеля, С.Рахманінава, С.Пракоф’ева і інш. Сярод вучняў У.Крайнеў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НОБЛЬ (ад англ. noble высакародны),
англійская залатая манета. Упершыню выпушчана пры Эдуардзе III у 1344. Агульная маса 8,97 г (1344), 8,33 г (1346), 7,97 г (1351—77). На аверсе пагрудны партрэт караля з мячом і шчытом на караблі ў моры, на рэверсе ініцыялы караля і назва манетнага двара. Выпускаліся таксама манеты 1/2 і 1/4 Н. У 1465 уведзена разнавіднасць Н. — разенобль, або рыял. На Беларусі ў канцы 14—16 ст. Н. вядомы як «карабельнік» або «карабельны». Тут ён выкарыстоўваўся пераважна як грашовы падарунак, у шэрагу выпадкаў як спосаб узнагароджання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАГО́СТ-ЗАГАРО́ДСКАЯ КЕРА́МІКА,
традыцыйныя ганчарныя вырабы з в. Пагост-Загародскі Пінскага р-на Брэсцкай вобл. Промысел вядомы са старажытнасці, існаваў да канца 1930-х г.Найб. росквіту дасягнуў у канцы 19 — пач. 20 ст. Выраблялі чорнаглянцаваны посуд гасп. прызначэння: глякі (бунькі), збанкі, міскі, гладышы, макатры, гаршкі з вушкамі, формы, кубкі, фігурныя кветнікі. Вырабы вызначаюцца буйнымі лаканічнымі формамі, суцэльна глянцаванай паверхняй, коса зрэзанымі венчыкамі місак і макатроў.
Літ.:
Сахута Я.М. Беларуская народная кераміка. Мн., 1987.
Я.М.Сахута.
Чорнаглянцаваная пагост-загародская кераміка. Брэсцкая вобл.Пач. 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДЭКА́ТР (франц. pas de quatre),
1) у балеце танец 4 выканаўцаў. Муз.-танц. форма можа мець розную структуру. Найб. пашыраны кампазіцыя, у якой аб’яднаны 2 па-дэ-дэ (у партытуры «Спячай прыгажуні» П.Чайкоўскага), або танец 4 танцоўшчыкаў (танец 4 кавалераў у «Раймондзе» А.Глазунова, балетмайстар М.Петыпа) ці 4 танцоўшчыц (балет «Падэкатр» Ц.Пуні, балетмайстар Ж.Ж.Перо).
2) Бальны танец англ. паходжання. Вядомы з 19 ст.Муз. памер 12/8. Тэмп павольны. Пашыраны ў еўрап. краінах, у т. л. на Беларусі і ў Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНЁВА,
даўняе жаночае паясное адзенне ўсходніх славян. Вядомы П. расхінная (3 сшытыя суконныя ці паўсуконныя полкі, сабраныя зверху на шнуры, якім мацавалася на таліі, крыссе адкрытае спераду ці збоку) і закрытая, або глухая (4 цалкам сшытыя полкі, адна з якіх не аздобленая). На мяжы рассялення беларусаў, рускіх і ўкраінцаў насілі П. з 2 полак, сшытых прыкладна на 2/3 даўжыні. На Беларусі найб. тыповыя клятчастыя сінія, чырвоныя, чорныя П. неглюбскага строю, аздобленыя ўзорамі квадратаў, ромбаў, крыжыкаў і інш. Бытавала да пач. 20 ст.