Раскацістыя гукі грому, бою і пад. Грымоты кананады. □ Красавік — Абуджэнне салодкіх трывог, Прадчуванне грымот, Навальніц і маланак.Звонак.Калі вакол цішэла, не чуваць было грымотаў — рабілася трывожна.Арабей.Непрыкметна да сяла Без маланкі яркай, Без грымоты падплыла Хмарка.Арочка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кіназды́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Рмн. ‑мак; ж.
Бесперапыннае фатаграфаванне на кінаплёнку шэрагу паслядоўных кадраў, якія адлюстроўваюць фазы руху аб’екта ці змену яго стану.
•••
Панарамная кіназдымка — спосаб кіназдымкі, пры якім паступова паварочваюць кіназдымачны апарат вакол вертыкаяьнай або гарызантальнай восі для ахопу бесперапыннай здымкай вялікай прасторы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ко́нус, ‑а, м.
Геаметрычнае цела, якое ўтвараецца вярчэннем прамавугольнага трохвугольніка вакол аднаго з яго катэтаў. Бакавая паверхня конуса. Поўны конус. Усечаны конус. Вышыня конуса.//чаго. Пра ўсякі прадмет, які па форме нагадвае такое геаметрычнае цела. Конус патухлага вулкана. □ Праплываюць [міма вокнаў вагона] сенажаці з конусамі стагоў, чарнеюць свежаўзараныя загоны.Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
згрупава́цца, ‑пуецца; ‑пуемся, ‑пуецеся; зак.
Сабрацца, аб’яднацца ў групу (групы); размясціцца групай (групамі). Хуткакрылыя стрыжы згрупаваліся і насіліся ў паветры, нібы трэніраваліся перад адлётам.Федасеенка.Хутка вакол Андрэя згрупавалася чалавек пятнаццаць салдат, якія сталі яго поўнымі паслядоў[нік]амі.Галавач.Новае пакаленне пісьменнікаў.. згрупавалася ў арганізацыю «Маладняк».«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бум1, выкл.
Разм. Ужываецца як гукапераймальнае для абазначэння характэрнага глухога гуку вялікага звана, бубна і пад.
бум2, ‑а, м.
Спартыўны снарад для практыкавання ў раўнавазе ў выглядзе гарызантальнага бруса на дзвюх стойках; бервяно.
[Англ. boom.]
бум3, ‑у, м.
Штучна ўзнятая шуміха вакол чаго‑н. Газетны бум.
[Англ. boom.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пачатко́вец, ‑коўца, м.
Той, хто пачынае займацца ў першым класе школы. Бацька нейкі час, да пачатку сусветнай вайны, настаўнічаў. Пачаткоўцаў вучыў.Калачынскі.// Той, хто пачынае якую‑н. дзейнасць. Прагляд раённых газет паказвае, што вакол кожнай з іх гуртуецца чалавек дзесяць, а то і болей, пачаткоўцаў.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
А́ПЕКС (ад лац. apex вяршыня) у астраноміі, пункт нябеснай сферы, у напрамку да якога перамяшчаецца нябеснае цела ў сваім руху адносна навакольных зорак. Залежыць ад выбару зорак, адносна якіх вызначаецца рух. Апекс гадавога руху Зямлі вакол Сонца знаходзіцца ў плоскасці экліптыкі пад вуглом, роўным амаль 90° да напрамку Зямля—Сонца, і перамяшчаецца, замыкаючы за год круг. Апекс руху Сонечнай сістэмы адносна бліжэйшых зорак знаходзіцца ў сузор’і Геркулеса. Процілеглы апексу пункт — антыапекс. Апексам наз. таксама пункт арбіты ШСЗ, найб. аддалены на Пн ад плоскасці зямнога экватара.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСПА́СІЯ, Аспазія (Aspasia; каля 470 да нашай эры, г. Мілет — ?),
адна з выдатных жанчын Стараж. Грэцыі. Не мела афіц. грамадзянства, таму яе шлюб з Перыклам лічыўся незаконным. Вызначалася розумам, адукаванасцю і прыгажосцю. Вакол яе гуртаваліся мастакі, паэты, філосафы. Паліт. праціўнікі Перыкла абвінавацілі Аспасію ў амаральнасці і непавазе да багоў, але з дапамогай мужа суд апраўдаў яе. Пасля Перыкла (429) стала жонкай яго сябра Лісікла.
Літ.:
Кравчук А. Перикл и Аспазия: Историко-худож. хроника: Пер. с польск. М., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫСАГЛЕ́БСКІ МАНАСТЫ́Р,
помнік рус. архітэктуры. Засн. ў канцы 14 ст., пабудаваны ў 1-й пал. 16 ст. ў пас. Барысаглебск каля г. Растоў (Яраслаўская вобл.). Ваколцэнтр. прамавугольнай плошчы — сабор Барыса і Глеба (1522—24, прыпісваецца арх. Р.Барысаву), трапезная (з царквой Благавешчання; 1524—26, арх. Барысаў; перабудавана ў 17 ст.), келлі (16 ст.), званіца (1680). Манастыр абкружаны сценамі з 14 вежамі і 2 цэрквамі 17 ст. Прамавугольныя ў плане сцены з сіметрычна пастаўленымі брамамі і вежамі надаюць ансамблю рысы рэгулярнасці, а свабоднае размяшчэнне багатых пабудоў — жывапісны выгляд.