галіна фізікі, якая вывучае рух электраправодных газаў і вадкасцей (вадкіх металаў, электралітаў, плазмы) ва ўзаемадзеянні з магнітным полем. Да асн. пытанняў М.г. адносяць даследаванні ўмоў раўнавагі магн. поля з электраправодным асяроддзем, цячэнняў у магн. полі, магнітадынамічных хваль, знаходжанне ўмоў устойлівасці раўнаважных канфігурацый і цячэнняў.
Тэарэт. аснова М.г. — ураўненні гідрадынамікі з улікам эл. токаў і магн палёў у асяроддзі і Максвела ўраўненні. У асяроддзях 3 вял. праводнасцю (гарачая плазма) і (або) вял. памерамі (астрафіз. аб’екты) да звычайнага газадынамічнага ціску дадаецца магн. ціск і магн. нацяжэнне, што прыводзіць да з’яўлення т.зв. альвенаўскіх хваль. М.г. тлумачыць таксама з’явы касм. фізікі: зямны і сонечны магнетызм, паходжанне магн. палёў у Галактыцы, храмасферныя ўспышкі на Сонцы, Магн. буры і інш. Як самаст. навука М.г. сфармулявана ў 1940-х г. шведскім фізікам і астрафізікам Х.Альвенам, які прадказаў новы від хваль, характэрных для добраправоднага асяроддзя ў магн. полі. З 1960-х г. даследаванні па М.г. значна пашырыліся за кошт узнікнення новых відаў вадкіх асяроддзяў, што ўзаемадзейнічаюць з магн. палямі і маюць уласную намагнічанасць (магн.вадкасці і магнітарэалагічныя суспензіі).
На Беларусі даследаванні па М.г. магн. вадкасцей і магнітарэалагічных суспензій вядуцца ў Ін-це цепла- і масаабмену Нац.АН Беларусі, БПА. Розныя эфекты, што вывучаюцца М.г., знайшлі выкарыстанне ў інж. практыцы (стварэнне магнітагідрадынамічных генератараў, МГД-помпаў, ракетных рухавікоў, магчымае ажыццяўленне кіроўнага тэрмаядзернага сінтэзу і інш.).
Літ.:
Альвен Х., Фельтхаммар К.-Г. Космическая электродинамика: Пер. с англ. 2 изд. М., 1967;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПОЛІЭФІ́РЫ,
сінтэтычныя палімеры, якія ў асн. ланцугу макрамалекулы маюць простую эфірную C—O—C (простыя П.) ці складанаэфірную —C(O)O— групу (складаныя П.).
Паводле прыроды вуглевадароднага фрагмента асн. ланцуга падзяляюць на аліфатычныя і араматычныя. Простыя П. атрымліваюць катыённай полімерызацыяй цыклічных аксідаў ці полікандэнсацыяй, складаныя — поліэтэрыфікацыяй (полікандэнсацыя, якая прыводзіць да ўтварэння ў макрамалекуле складанаэфірных сувязей) дыкарбонавых кіслот ці іх вытворных (дыэфіраў, дыхлорангідрыдаў) з гліколямі або паліоламі. Простыя П. — цвёрдыя крышт. ці шклопадобныя рэчывы. Аліфатычныя маюць нізкія т-ры плаўлення (ад 40 да 180 °C). найб. тэрмаўстойлівыя поліэтылен- і поліпрапіленаксіды раскладаюцца пры t > 300 °C. Раствараюцца ў вадзе (акрамя поліфармальдэгіду; за выключэннем поліэтыленаксіду растваральнасць П. памяншаецца з павелічэннем іх малекулярнай масы), хлараваных і араматычных вуглевадародах, эфірах, кетонах; гідралізуюцца к-тамі. Араматычныя не раствараюцца ў вадзе, устойлівыя ў растворах шчолачаў і кіслот; тэрмаўстойлівыя (раскладаюцца пры т-ры 350—400 °C). Найб. шырока выкарыстоўваюць поліфармальдэгід, поліэтылен- і поліпрапіленаксіды, пентапласт, полівінілацэталі. Складаныя П. — высокавязкія вадкасці ці цвёрдыя аморфныя або крышт. рэчывы. шчыльн. 900—1500 кг/м³, мал. м. (0,5—500) 103 (для аліфатычных меншая за 50 тыс.). Звычайна не раствараюцца ў вадзе, раствараюцца ў арган растваральніках. Найб. тэрмаўстойлівыя — поліарылаты (складаныя П. двухатамных фенолаў і дыкарбонавых кіслот) раскладаюцца пры т-ры вышэй за 300 °C. Уступаюць у рэакцыі, характэрныя для складаных эфіраў. Найб. пашыраны алкідныя смолы, поліэтылентэрэфталат, поліарылаты (у т. л.полікарбанаты), П. малеінавай і фумаравай кіслот (гл.Поліэфірныя смалы) і поліэфірурэтаны (гл.Поліурэтаны).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дыфу́зар
(лац. diffusor)
1) апарат для здабывання каштоўных рэчываў з сумесей;
2) расшыраная частка трубы (канала), у якой адбываецца запавольванне руху вадкасці або газу і ўзрастанне ціску;
3) узмацняльнік гуку канічнай формы ў бязрупарных гучнагаварыцелях;
4) прыстасаванне да фотаапарата або фотапавелічальніка, прызначанае для паніжэння рэзкасці выявы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сіфо́н
(гр. siphon = трубка, помпа)
1) выгнутая трубка з каленамі рознай даўжыні, якая служыць для пералівання вадкасці з адной пасудзіны ў другую;
2) пасудзіна для газіраванай вады і іншых шыпучых напіткаў, якія выліваюцца праз трубку пад ціскам вуглекіслаты;
3) прыстасаванне для павелічэння цягі ў паравознай топцы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фанта́н
(іт. fontana, ад лац. fons, -ntis = крыніца)
1) струмень вады або якой-н.вадкасці, які з сілай выкідваецца ўгору пад высокім ціскам (напр. ф. нафты);
2) архітэктурнае збудаванне, якое служыць асновай ці абрамленнем для струменяў вады;
3) перан. невычэрпны паток чаго-н. (напр. ф. красамоўства).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Плява́1, пле́ўка, пле́вачка, плі́вка ’вельмі тонкая скурка ў жывёльным або раслінным арганізме’ (ТСБМ, Нас., Шат.), ’тонкая плеўка на вадкасці’ (Нас.; сміл., Стан.), ’перапонка’ (Нас., Шат.), ’дыяфрагма’ (гродз., Мат. АС; воран., дзятл., Сцяшк. МГ; добр., Мат. Гом.; в.-дзв., Шатал.; Сл. Брэс.; ЛА, 1), плівусьці́нычка ’тоненькая плёнка’ (Бяльк.); пляву́цінка ’плеўка (пра лёд)’ (карэліц., Нар. лекс.); укр.пліва́, рус.плева́, славін.plìeva ’празрыстая абалонка вока’, палаб.plevo ’павека’, славен.plẹ́va ’тс’. Прасл.*plěva, роднаснае літ.plėvė̃ ’плёнка, скурка’, лат.plêve ’тс’, лац.palea ’чырвоная скура ў пеўня пад дзюбай’, ст.-грэч.ἐπίπλοος ’сальнік’ (Фасмер, 3, 277). Сюды ж пля́вачкі ’пласткі, геркулес’ (шальч., Сл. ПЗБ). Гл. таксама пле́ва.
Плява́2 ’пшанічная і аўсяная мякіна’, пле́вы ’парожнія каласы ў стаячым на полі збожжы’ (Нас.). З польск.plewa ’мякіна’ < прасл. (зах.) *pelva = (усх.)/*polva > бел.пало́ва (гл.). Паводле Фідроўскай, (Зб. Багародзіцкаму, 145), запазычана са ст.-слав.плѣва ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ско́рам ‘тлустая скаромная ежа’ (Нас.; брасл., ашм., воран., кам., Сл. ПЗБ). Укр., рус.ско́ром, стараж.-рус.скоромъ ‘тлушч, масла’, ‘скаромная ежа’, рус.-ц.-слав.скрамъ ‘тлушч, маслістасць’, польск.skrom ‘тлушч, сала’, серб.-харв.скра̏ма ‘плеўка, футра, струп’, балг.скрам ‘слой тлушчу пад ежай’, макед.скрама ‘плёнка, пенка (на паверхні вадкасці)’. Прасл.*skormъ ‘тлушч’ таго ж паходжання, што і корм, карміць (гл.), ад і.-е. кораня *(s)ker‑ ‘рэзаць’, з ‑m‑ пашыральнікам, г. зн. ‘тое, што аддзіраецца, адразаецца, напрыклад, слой тлушчу, сала і г. д.’; гл. Фасмер, 3, 653; Брукнер, 496; Скок, 3, 269; БЕР, 6, 790; Пятлёва, Этимология–1974, 16; Мартынаў, Этимология–1968, 17. Іншыя версіі: параўнанне з лац.cremor ‘густы сок, які здабываецца з раслінных рэчываў’ (гл. Патабня ў Праабражэнскага, 2, 308), або з літ.šeŕti ‘карміць скаціну’, грэч.κορέυνΰμι ‘накормліваю’ і г. д. (Вальдэ-Гофман, 1, 204) — адхіляюцца па фанетычных прычынах. Параўн. корм.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пы́рскаць, -аю, -аеш, -ае; незак.
1.чым. Раскідаць кроплі вадкасці, дробныя часцінкі чаго-н.
П. слінай ад злосці (злавацца, быць раз’юшаным). Шнур пырскаў іскрамі.
2.каго-што чым або што на каго-што. Рассейваць дробныя пырскі дзе-н., абліваць дробнымі пырскамі.
П. духамі.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разлятацца пырскамі (кроплямі і пад.); ліцца струменем, з сілай.
Фантан пырскае.
Гразь пырскае з-пад капытоў.
Кроў пырскае з раны.
Пырскае злосць (перан.).
4. Смяяцца (не стрымаўшыся або ў адказ на што-н. смешнае).
П. у кулак (хаваючы смех).
5. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Разбягацца імкліва, адразу.
П. у розныя бакі.
|| зак.пы́рснуць, -ну, -неш, -не; -ні́, напы́рскаць, -аю, -аеш, -ае (чым або што на каго-што; да 2 знач.) іпапы́рскаць, -аю, -аеш, -ае.
Пырснулі слёзы.
Пырснуць ад смеху.
Дзеці пырснулі ўрассыпную.
|| наз.пы́рсканне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пла́ваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Перамяшчацца ў розных напрамках па паверхні вады або ў вадзе, робячы адпаведныя рухі рукамі і нагамі (лапамі, плаўнікамі і пад.). [Кузняцоў] плаваў доўга, потым зноў адпачываў на траве і ўсё думаў, думаў...Капусцін.Гусі асцярожна спускаліся з берага і плавалі каля кустоў лазы і крушыны — паволі веславалі ружовымі лапкамі ў светлай вадзе.Даніленка.// Знаходзіцца на паверхні якой‑н. вадкасці, не апускаючыся на дно. Ля чорнай кладкі плавала Гусінае пяро.Пысін.// Мець здольнасць трымацца на паверхні вады або іншай вадкасці; не тануць. Корак плавае. Вучыцца плаваць.// Ехаць па вадзе на чым‑н. Плаваць на чоўне.
2.Разм. Служыць на судне. [Герасім Дзмітрыевіч] плаваў на ваенным караблі мінёрам.Б. Стральцоў.
3.перан. Плаўна перамяшчацца ў паветры (пра птушак, лятальныя апараты і пад.). Дробны каршачок плаваў над асіннікам.Чорны.//перан. Трымацца ў паветры або перамяшчацца пад уздзеяннем ветра. У блакітным небе плавалі пуховыя хмары.Гурскі.Раніцамі плавалі над свежай зямлёй туманы.Хведаровіч.//перан. Разыходзіцца, даносіцца (пра гукі, пахі). Павекі самі па сабе паволі плюшчацца, а мяккі звон-шум у паветры плавае, калыша.Мурашка.
4.перан.Разм. Выказвацца аб чым‑н. павярхоўна, блытана, не закранаючы сутнасці. Плаваць на экзамене. □ — А матэрыялісты лічылі, што матэрыя гэта... — не па сваёй саліднасці жаласлівым галаском пачаў «плаваць» Каралёў.Карпюк.
•••
Мелка плаваць — не мець дастатковых здольнасцей, сіл, ведаў у якой‑н. справе; займаць нязначнае службовае або грамадскае становішча.
Плаваць як сыр у масле — жыць у вялікім дастатку, у раскошы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЭ́НДЖАННЕ,
спосаб апрацоўкі харч. прадуктаў (пераважна сала, мяса, рыбы, сыру) для павышэння стойкасці пры доўгім захоўванні і надання ім спецыфічных смакавых якасцей; адзін са спосабаў кансервавання. Заснаваны на бактэрыцыдным і бактэрыястатычным дзеянні дыму, цяпла, вяндлярных вадкасцей і парашкоў. Разнавіднасці вэнджання — абсмажванне і запяканне ў дыме.
Прамысл. вэнджанне робіцца ў спец. вяндлярных прыстасаваннях дымам ад няпоўнага згарання драўніны ліставых парод: халоднае пры т-ры 18—22 °C працягласцю прыблізна 3—7 сутак (мясных прадуктаў) і 20—40 °C працягласцю 0,5—3 сутак (рыбных); гарачае пры т-ры 35—50 °C на працягу 12—48 гадз і 80—160 °C на працягу 0,5—6 гадз. Пры мокрым вэнджанні вяндлярныя вадкасці наносяць на прадукты, дадаюць у фарш (пры вырабе каўбас) або ў сумесь для салення (пры вырабе вяндліны) Выкарыстоўваецца і эл. (паскораны) спосаб вэнджання, пры якім іанізаваныя токам часцінкі дыму накіравана рухаюцца ў эл. полі высокага напружання і асядаюць на паверхні прадуктаў. На Беларусі здаўна свіныя лапаткі, кумпякі, каркавіну, каўбасы вэндзілі ў дамашніх вяндлярнях, комінах, лазнях, ёўнях. На паліва ішлі трэскі, стружкі, пілавінне дубу, вольхі, клёну, ясеню, каштану, яблыні, грушы. Каб надаць вяндліне прыемны пах, палілі ядловец (з іголкамі і шышкаягадамі), ельнік з шышкамі.
К.В.Фамічэнка.
Бытавое вэнджанне: а — у драўлянай бочцы без дна (1 — грунт, 2 — цэгла, 3 — мешкавіна, 4 — вешала з прадуктамі, 5 — падтопак); б — у трубе (1 — газавая гарэлка, 2 — цэгла, 3 — пілавінне для дымаўтварэння, 4 — фольга з адтулінамі); в — у цаглянай вяндлярні (1, 4 — засаўкі, 2 — перакладзіна з вешаламі, 3 — жалезны ліст для раўнамернага размеркавання дыму, 5 — печка, 6 — паддон з тлеючым пілавіннем).