Сі ў песні: Сі наша дочка — прошу ў госьціну /А сі зозулька — леці ў лішчы́ну (пруж., Palaeoslavica, 14, 257). Клімчук (там жа), у запісах якога даюцца тэксты, пакінуў без тлумачэння. Паводле функцыі нагадвае ўмоўны злучнік са значэннем ‘калі’, параўн. се2 (гл.); апошні выводзіцца з указальнага се1 (гл.). Магчыма, форма ж. р. *si (гл. сей).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сіпу́га ‘вецер і снег, мяцеліца’ (Сцяшк., Нар. сл.; ваўк., Сл. ПЗБ). Параўн. рус. раз., тамб. сипу́га ‘буран нізам, пры сухім марозным ветры, калі снег нясецца пылам са свістам па зямлі’. Да сіпець (гл.) з суф. ‑уг(а).

Сіпуга́ ‘зямля, змешаная з глеем’ (Жд. 1, Шчарб.), сіпу́га ‘тс’ (дзярж., Яшк.). Да сіпе́ць (гл.). Адносна семантыкі параўн. свішчуга < свісцець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тахта́ ’шырокая канапа без спінкі’ (ТСБМ). Новае запазычанне праз рус. тахта́ ’тс’, што, відаць, з каўказскіх моў (Чарных, 2, 230). Не выключана і непасрэднае знаёмства са словам праз мясцовае татарскае насельніцтва, параўн. тур. tahta ’ўзвышэнне’ ў турэцка-польскім слоўніку з кітаба Хасяневіча 1840 г., гл. Мішкінене, Orientas, 116. Першакрыніцай можа быць перс. тӓхт ’трон; кушэтка; ложак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трахтава́ць ‘частаваць’ (Рэг. сл. Віц., Федар. 5, Сцяшк. Сл., Юрч. Сін.): трахтаваць буду мёдам і віном (валож., Песні нар. свят), сюды ж трахтава́цца ‘рыхтавацца карміць, частаваць’ (Юрч. Сін.), трахтава́ннік ‘той, хто частуе’ (Юрч. СНЛ). Запазычана са ст.-польск. traktować, trachtować ‘частаваць’ праз ст.-бел. трактовати ‘тс’ або ўтворана ад ст.-бел. трактъ ‘бяседа’ (1570 г.). Гл. трактаваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трва́лы ‘моцны, які можа вытрымаць’, трваць ‘працягвацца, існаваць (пра звычай)’, ‘быць ва ўжытку, доўга служыць (пра хамут і інш.)’ (Нас.), трва́ла пагода ‘добрае надвор’е’ (свісл., ЛА, 5), ст.-бел. трвалый ‘моцны, надзейны, стойкі’, трвати ‘трываць’ (1507 г., ГСБМ). Са ст.-польск. trwały ‘моцны, устойлівы, сталы’, ад trwać ‘трываць’ (Булыка, Лекс. запазыч., 197). Параўн. таксама трыва́лы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трыло́гія ‘тры творы аднаго аўтара, аб’яднаныя пераемнасцю тэксту’ (ТСБМ), трылёгія ‘тс’ (Некр. і Байк.). Запазычана праз польскую мову (trylogia) ці праз рускую (трилогия) са ст.-грэч. τριλογία ‘тры трагедыі, звязаныя ўнутранай еднасцю’, ‘прамова з трох частак’ < τρεις ‘тры’ + λογος, ‘слова (вуснае), прамова, апавяданне, меркаванне, дапушчэнне, сэнс, паняцце’ > λέγω ‘гавару, кажу’ (Міхельсон, Рус. мысль, 676; ЕСУМ, 5, 638).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́я ‘ вечназялёнае хвойнае дрэва сямейства кіпарысавых, Thuja’ (ТСБМ, Кіс., Вруб.). Праз польскую (tuja) ці рускую мову (туя), магчыма, пры пасрэдніцтве ням. Thuja ‘тс’ (Арол, 4, 124), запазычана з новалац. thuja ‘від кедра’, якое са ст.-грэч. θυία ‘від кедра з моцным араматам, які выкарыстоўваўся пры спальванні ахвяраванняў’ < ст.-грэч. θύω ‘ахвярую’ (Голуб-Ліер, 493; ЕСУМ, 5, 689).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ты́лька ‘толькі’: тылька асталося тры зелечка (там., Д.-Хадак.), тылько, ты́лькі ‘толькі’ (воран., гродз., беласт., кам., драг., Сл. ПЗБ), ‘толькі што, нядаўна’ (воран., астрав., там жа), ст.-бел. тылько, тылко, тилко ‘не больш як’, ‘выключна, адзіна’, ‘толькі’ (1501 г., ГСБМ). Апошнія лічацца запазычанымі са ст.-польск. tylko (Булыка, Лекс. запазыч., 201; Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 5, 154).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Іера́рх ’назва епіскапа’, іера́рхія ’парадак падпарадкавання ніжэйшых званняў вышэйшым па строга вызначаных ступенях’. Крыніца: грэч. ἱεράρχης (ἱερός ’свяшчэнны’ + ἀρχή ’улада’), адкуль суфіксальнае ўтварэнне ἱεραρχία. Шанскі, 2, I, 16. Ст.-бел. иерархъ, иерархия з 1601 г. (Булыка, Лекс. запазыч., 183) са ст.-рус. Няма падстаў лічыць паўторна запазычаным з рус. у XX ст. (як Крукоўскі, Уплыў, 77).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Інстру́кцыя. Запазычанне з лац. instructio ’настаўленне’ праз польскае пасрэдніцтва. Ст.-бел. инструкция, инструкцыя ’інструкцыя, настаўленне’ (1522 г.), як і рус. инструкция (XVII ст.), са ст.-польск. instrukcyja (Булыка, Лекс. запазыч., 30; Фасмер, 2, 135; Шанскі, 2, I, 89). Меркаванне аб перапынку ва ўжыванні слова і паўторным запазычанні з рускай (як Крукоўскі, Уплыў, 78; Гіст. лекс., 233) неабгрунтаванае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)