Зава́да ’загана; перашкода’. Рус. смал., укр. зава́да, польск., серб.-луж. zawada ’перашкода’, чэш., славац. závada ’загана, перашкода’, славен. zavȃda ’сварка’, серб.-харв. за́вада, за̏вада ’сварка’ ст.-бел. завада ’перашкода’ (1407 г., Полац. грам.). Ц.-слав. завадити ’звязаць’. Прасл. zavada — аддзеяслоўнае імя ад прэфіксальнага дзеяслова zavaditi (гл. вадзіць1) з асноваутвараючым ‑а, якое стала канчаткам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́лман ’анучнік, зборшчык утыльсыравіны’ (Сцяшк.). Без адпаведнікаў. Слова па структуры нагадвае запазычанне, але відавочна малы арэал распаўсюджання лексемы сведчыць пра магчымы рэгіянальны наватвор. Хутчэй за ўсё, адантрапанімічнае ўтварэнне. З магчымых слав. паралелей звяртаюць на сябе ўвагу рус. зах.-бран. калманоги ’кульгавы’, бел. калматы ’касматы’ (гл.), адна к разглядаемае слова наўрад ці суадносіцца з імі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Камла́к у выражэнні «камлакі едуць!» — табу: так казалі замест «памажы, божа!», калі стрыглі авечак, каб хутка адрастала руно, каб авечкі былі калматыя» (Федар. 1), камлаты ’калматы’ (саліг., Нар. словатв.; ТС; люб., Сл. паўн.-зах.), камлаценькі (аб ваўнянках) (слонім., Сл. паўн.-зах.), камлач ’калматы’ (Бір. Бел. антр.). Беларускае. У выніку перастаноўкі ЛМ+‑МЛ. да калматы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кандыда́т ’той, хто намечаны для выбрання, прыёму, назначэння’ (ТСБМ, Яруш.), Ст.-бел. кондидатъ (XVII ст.) ’тс’. Запазычана са ст.-польск. kandydat, якое з лац. candidātus ’убраны ў белае адзенне’ (з часоў Рыму — прэтэндэнт на пасаду павінен быў быць апрануты ў белую тогу) < лац. condere ’бялець, блішчэць’ (Слаўскі, 2, 44; Шанскі, 2 (К), 43–44).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Настрэ́нчыць ’настроіць (пастку)’ (Нас.), ’настроіць, падбухторыць, падгаварыць’ (ТС), ’нараіць’ (свісл., Сцяшк. Сл.; маст., Сл. ПЗБ), настрочыць ’падгаварыць’ (лід., Сцяшк. Сл.), укр. настренчити ’настроіць, узбудзіць’. Паводле Булыкі, ст.-бел. настренчити ’прапанаваць які-небудзь тавар’ (1692 г.) са ст.-польск. nastręczyć (Булыка, Лекс. запазыч., 83); адносна сучасных форм гл. Сл. ПЗБ, 184 (< польск. nastręczać ’рэкамендаваць’). Гл. страчыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паслу́хаць ’выканаць просьбу ці загад’ (КЭС, лаг.), драг. послу́хатысь ’выканаць тое, што просяць, асабліва ў талацэ’ (Лучыц-Федарэц). Да слу́хаць (гл.). Аднак гэтыя лексемы маюць спецыфічна бел. семантыку, выражаную яскрава ў кантамінаванай лексеме пыслухме́нства (< паслухмя́ны + паслушэнства) ’дапамаганне ў сельскагаспадарчых работах і ў бядзе за «дзякню», г. зн. «дзякуй» (Нік. Очерки); сюды ж паслухмянства ’паслушэнства’ (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патаро́йкацца ’паспрачацца’ (докш., Янк. Мат.). Да таро́йкацца (гл.), якое, магчыма, звязана з прасл. terti (гл. Куркіна, Этимология–1980, 24–25), параўн. польск. tarać ’балбатаць’ ці рус. тарары́ка ’балбатун’. Суфікс ‑ойк‑ надае семантыцы экспрэсіўнасць, і з-за дыфтонга можна меркаваць аб балтыйскім паходжанні слова — параўн. літ. tar̃ti ’гаварыць’, tarýti ’тс’. Параўн. таксама бел. дзейкаць ’плявузгаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пацые́т, пацыят ’франтон’ (Сл. Брэс.; свісл., Сцяшк. Сл.; лін., Шатал.; драг., іван., пін., лельч., нараўл., мазыр., ДАБМ, к. 230). Праз польскую мову (параўн, польск. facjata ’мансарда’, ’сярэдняя частка франтальнай сцяны будынка, высунутая за гзымс’, ’твар, морда’, ст.-польск. ’выгляд’) з італ. facciata ’фасад’. Аб мене ф > п у бел. гаворках гл. Карскі, 1, 343.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Педаго́гіка ’навука аб метадах навучання і выхавання’ (ТСБМ). Узыходзіць да ст.-грэч. ή παιδαγωγική (τέχνη) ’мастацтва выхавання, навучання’ < παιδαγωγικός ’які адносіцца да выхавання ці навучання’ < παιδαγωγός ’выхавацель, настаўнік’, а апошняе ўтворана з слоў παίς (παιδός) ’дзіця’ і ἄγειν (ἄγω) ’вяду’ < ’той, хто вядзе хлопчыкаў’. Параўн. ст.-бел. педакгокгия ’выхаванне’ (1663 г.), педакгокгь ’педагог’ (1598 г.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перасцярога ’тое, што засцерагае ад небяспекі’ (ТСБМ, Гарэц., Шат.), перэсцеро́га ’тс’, пірасцярога ’тс’ (ТС), ’папярэджанне’ (Варл.), перасцерагчы́ ’папярэдзіць’ (Касп.; ашм., Сл. ПЗБ), ст.-бел. перестерегати ’захоўваць, пільнаваць; выконваць, падтрымліваць’; укр. зах.-валын. пиристирига́те ’прытрымлівацца пэўных нормаў’, ст.-рус. перестерегати ’пільна ахоўваць’. Узнікла ў выніку кантамінацыі польск. przestroga і ўсх.-слав. перестерегать. Гл. таксама перастрога.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)