Логіка ’навука аб законах і формах мыслення’, ’ход разважанняў’, ’унутраная заканамернасць’ (ТСБМ); ст.-бел. лоика (1519 г.) запазычанне са ст.-польск. loika (пры наяўнасці і logika, якое з с.-лац. logica (дзе ‑gi‑ > ‑ji‑) < лац. logica < ст.-грэч. λογική (τέκνα) ’навука размаўляць, весці дыспут’ (Слаўскі, 4, 324; Булыка, Лекс. запазыч., 161). Крукоўскі (Уплыў, 81) выводзіць лексему з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лузга́н1, лузгане́ц, лузга́нік, лузга́нчык ’вялікі спелы арэх, які сам выпадае са шкарлупіны’ (Нас., Дразд., Гарэц.; мсцісл., Мат. Маг.), лузганнё ’ачышчаныя, поўныя арэхі’ (Нас.). Да лузга́ць (гл.). Гл. таксама лузан і лузаць.

Лузга́н2 ’дзіцё з поўным і чыстым тварам’ (Нас.), лузка́н ’тоўсты чалавек’ (Бяльк.), лузканнё ’здаровыя дзеці’ (Юрч. Вытв.) — у выніку семантычнага пераносу з лузга́н1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ля́нка1 ’сена, накошанае ў розных месцах’ (іўеў., Сцяшк. Сл.) — у выніку абагульнення семантыкі з больш канкрэтных, параўн. іўеў. ля́нка ’ільнянішча’, ’трава, скошаная на ільнянішчы’ (Сл. ПЗБ), якое з польск. lanka ’від ільну’ < lany ’льняны’.

Лянка2 ’доўгая льняная кашуля’ (ст.-бел., XVI ст.) запазычана са ст.-польск. lanka ’льняное адзенне’, ’палатно з пачоскаў’, маз. ’гатунак ільну’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Візі́р1 ’відашукальнік (у фота- і кінаапараце)’; ’частка прыцэльнага прыстасавання з вузкай шчылінай’; ’прылада для візіравання’ (КТС, БРС). Паходзіць з рус. визир < ням. Visier ’мішэнь’ (Фасмер, 1, 313) < лац. visus ’від, выгляд’.

Візі́р2 ’міністр, высокі саноўнік у Турцыі і іншых мусульманскіх дзяржавах’ (БРС). Паходзіць са ст.-рус. формы визирь < араб.-тур. väzir. Гл. Фасмер, 1, 313.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галашча́чка ’непакрытая карова’ (Сцяц.). Няяснае слова. Сувязь з голы, здаецца, бясспрэчная, але словаўтварэнне вытлумачыць цяжка. Магчыма, складанае слова. Можна асцярожна ставіць пытанне: ці няма тут нейкай сувязі са словам галашчок (гл.)? У аснове такога называння мог ляжаць метафарычны перанос значэння ’непакрыты’: ’непакрытая (снегам) зямля (і таму замёрзлая)’ → ’непакрытая карова’ (гл. меркаванні адносна першаснай семантыкі слова галашчок).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Го́лы ’голы’ (БРС). Рус. го́лый, укр. го́лий, польск. goły, чэш. holý, балг. гол, ст.-слав. голъ. Прасл. *golъ. Лічаць роднасным са ст.-в.-ням. kalo, ням. kahl ’лысы; голы’ (так Развадоўскі, Studia, 83–84). Праблематыка, магчыма, больш складаная. Гл. яшчэ Слаўскі, 1, 314; Фасмер, 1, 433–434; крытычны агляд у Трубачова, Эт. сл., 7, 14–15.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

До́блесны ’доблесны’ (БРС), до́блесць ’доблесць’ (БРС). Запазычанне з рус. до́блестный ’тс’, до́блесть. У рус. мове до́блесть лічыцца запазычаннем са ст.-слав. доблесть ’тс’ (гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 145). У Фасмера (1, 520) рус. до́блесть разглядаецца як спрадвечнае слова, не запазычанне. Таксама Трубачоў (Эт. сл., 5, 40) разглядае гэтыя словы як працяг прасл. *doblʼestь. Вельмі няпэўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нара́зе ’раптам, нечакана’ (калінк., З нар. сл.), ’пакуль-што’ (Сцяц., Сл. ПЗБ), ’адразу’ (Сл. ПЗБ). Са спалучэння на разе, дзе другая частка — назоўнік раз (гл.) у месн. скл. адз. л.; рус. на́раз і нариз ’адразу’, а таксама распаўсюджанне на беларускай тэрыторыі не даюць падставы лічыць яго запазычаннем з польск. naraz ’нечакана, раптам’, як гэта прапануецца ў Сл. ПЗБ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Насле́днік ’хорт, паляўнічы сабака, які ідзе па следу’ (Гарб.), ’прадаўжальнік, паслядоўнік’: Mikałaj czudatworac, boży naślednik (Пятк. 2, 144). Першае слова — самастойнае ўтварэнне ад спалучэння на след (натрапіць, стаць), параўн. насле́дзіць ’вызначыць па слядах’ (Нас.), наследзі́ць ’высачыць’ (ТС), другое — хутчэй за ўсё запазычанне са ст.-слав. наслѣдьникъ ’паслядоўнік, наступнік’, параўн. рус. насле́дник ’паслядоўнік; наступнік; спадкаемца’ (з ц.-слав.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ну́мар (Яруш., ТСБМ), нумір (Бяльк.). Запазычана праз польск. numer, ням. Nummer з лац. numerus, першапачаткова са значэннем ’удзел, лік’, параўн. Кюнэ, Poln. 81. Праз рус. но́мер запазычана магіл. но́мір (гл. ныміра́, Бяльк.), спец. пра рус. слова гл. Сандлер, ЭИРЯ, 3, 20–26. Лац. numerus звязваюць з грэч. νέμω ’дзялю’, ст.-в.-ням. nēman ’узяць’ (Вальдэ-Гофман, 253, 538).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)