Ляск ’звонкі гук, які ўтвараецца пры ўдары металічным прадметам аб метал, камень і інш.’, ’рэзкі, сухі гук пры ўдары, сутыкненні’ (ТСБМ, Касп.). Укр. ляск, рус. лязг. Усх.-слав. гукаперайманне (Бернекер, 1, 702).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ля́хаўка бе́лая ’нівянік звычайны, Leucantheum DC. vulgare Lam’, (віц., Кіс.). З ⁺беляхаўка ’белы’ — пераклад лац. назвы, якая са ст.-грэч. λευκανθής ’белы, сівы’. Параўн. рус. алан., валаг. белюга, белюшка, укр. білоголовник ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ліва́да ’агароджанае месца для жывёлы’ (шчуч., ДАБМ). Новае запазычанне з паўдн.-рус. або ўкр. гаворак: ливада, левада ’выган, агароджаны луг’ < [с.-грэч., н.-грэч. λιβάδι(ον) ’луг, абводненая раўніна’ (Фасмер, 2, 493).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ліло́вы ’светла-фіялетавы’ (ТСБМ). Запазычана з рус. мовы, у якой лексема лиловый прыйшла праз ням. lila ці франц. lilas ’бэзавы, ліловы’ з араб. lilâk < ст.-інд. nílas ’цёмна-сіні’ (Фасмер, 2, 497).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лічы́нка ’чарвякі, насякомыя, рыбы і інш. у пачатковай стадыі развіцця’ (ТСБМ) запазычана з рус. личинка ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 72), якое ў выніку дээтымалагізацыі развілося з личина ’маска’ (Булахоўскі, Вибр. пр., 3, 348).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ма́гма ’расплаўленая сілікатная маса высокай тэмпературы, якая ўтвараецца ў глыбінях зямлі’ (ТСБМ), было запазычана праз рус. ці польск. мовы ў якасці навуковага тэрміна, які з грэч. μάγμα ’падонкі, буза, калатушка’ (Лёхін, 414).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мадэрн ’дэкадэнцкі напрамак у архітэктуры і мастацтве на мяжы XIX і XX стст.’, (разм.) ’што-небудзь сучаснае, моднае’ (ТСБМ). Еўрапейскае слова, запазычанае з рус. модерн < фр. moderne ’самы новы, сучасны’ (Лёхін, 456).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Малотнік ’малацьбіт’ (карм., Мат. Гом.). Укр. моло́тник ’тс’, ст.-рус. молотникъ ’малатабоец’, польск. młotnik ’каваль’. Да малаціць (гл.). Суфікс ‑нік далучаецца да асновы дзеяслова без суфіксальнай галоснай (як лётчык, польск. lotnik ’лётчык’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мальём ’шарашом, молем’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), рус. маль, ма́лем ’тс’. Параўн. мальё ’расколатыя плахі (дубовыя) для дробных работ’. Утворана ад маль (< прасл. malь < malъ). Да малы́ (гл.). Параўн. таксама моль 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мамон ’глухі чалавек’ (Бяльк.). Рус. пск., цвяр. мамоня ’негаваркі, пануры чалавек’. Балтызм. Параўн. літ. mómūnė ’цемечка’ (паводле прыкладаў у IKŽ, 8, 344: ’пакуль цемечка не зарасце (не стане цвёрдым), дзіця не гаворыць’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)